Васіль Быкаў - Пахаджане. Прыпавесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пахаджане. Прыпавесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Наша Ніва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пахаджане. Прыпавесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пахаджане. Прыпавесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герояў Быкава ніколі не перапаўняе радасьць жыцьця, памкненьне да творчасьці ці хоць бы да авантуры. Іхны сьвет складаецца зь перашкодаў і страху, так падобнага на дзіцячы, бо дзіцячы страх самы страшны. Але на выхадзе такой творчасьці заўсёды ёсьць катарсіс, бо быкаўскія творы, абсалютна пэсымістычныя ў сваіх фабулах, не пакідаюць у чытача адчуваньня безвыходнасьці і пэсымізму. Растлумачыць гэта можна тым, як мы ставімся да вусьцішы дзіцяці — са спачуваньнем і суцяшэньнем.

Пахаджане. Прыпавесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пахаджане. Прыпавесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трагедыя ў паселiшчы стала такой ашаламляльнай, што нямыя на нейкi час забылiся пра ўсе няшчасьцi — голад, хваробы i ўраганы. I нават на белы палац. Усе думалi пра словы, якiя глуханямы панёс з сабой у магiлу. На нейкi час улады таксама прыцiхлi. Вялiкi Дэмагог, якi кожны дзень чытаў свае пагрозьлiвыя лiтаньнi, тры днi маўчаў. Пасьля зьявiўся ягоны ўказ, якiм навек забаранялася быццам бы паскудная мова нямых, а ягоныя гарызантальнiкi ў мэтах бясьпекi пераймяноўвалiся на ВЭРТЫКАЛЬНIКАЎ.

Ды, вiдаць, было позна. Старыя зь лiку нямых пачалi ўспамiнаць забытыя паданьнi яшчэ болей старых, якiя быццам бы сьведчылi, што й на высьпе некалi была мова. I нават прыпамiналi некаторыя словы, як напрыклад, СВАБОДА i ВОЛЯ. Некаторыя з выгнаных з палаца прыкарытнiкаў, што навучылiся там чытаць i пiсаць па-дэмагогаўску, займеўшы шмат вольнага часу, пачалi распрацоўваць мову нямых. Асаблiва ахвочай да таго стала моладзь. Мiнула паўгода, i ў паселiшчах ноччу, у полi цi ў моры на рыбным лове стала чуваць галасы. Нямыя пераставалi быць нямымi. Пад вялiкiм сакрэтам ад палiцыянтаў i вэртыкальнiкаў бераглi ў памяць тры словы глуханямога. Тых словаў баялiся, бы зараджанай зброi, ведаючы, што зараджаная зброя некалi страляе. Тое разумелi нямыя, прыкарытнiкi i ўсе гаваркiя. I апошнiя не драмалi. Побач з палацам была тэрмiнова збудавана турма, бы пчалiныя соты, разьдзеленая на цесныя каморкi, куды саджалi нямых, каб тыя не размаўлялi. Была створаная разгалiнаваная Служба Бясьпекi (СБ), што вэрбавала стукачоў. Стукачам плацiлi гарнец маiсу за кожны данос, — пры голадзе тое была немалая плата, i недахопу ў стукачах не адчувалася. Тым болей, што iхная праца мела зусiм легальны характар, i ўсе яны былi аб'яднаныя ў прафэсiйны Саюз Стукачоў (СС). Для далейшага дасканаленьня працы вэртыкальнiкаў апошнiя атрымалi новую геамэтрычную назву — ДЫЯГАНАЛЬНIКАЎ i пажыцьцёвы службовы статус. Палiцыянтам на 30 см. падаўжалiся баявыя бамбукавыя палкi i на 5 см. падымалiся тульлi фуражак, каб самыя недамеркi выглядалi ня горш за гiгантаў. На крэдыты мiжнародных банкаў была закуплена зброя масавага паражэньня i кампутарная тэхнiка. Для яе абслугоўваньня прыехалi кадры з былых сацкраiн, адкуль з прычыны тамтэйшае крызы пачалася няспынная выцечка навуковых мазгоў. Зухаватыя спэцыялiсты занялiся дасьледаваньнем апошняй у сьвеце недасьледаванай праблемы — узаемазалежнасьцi дэмагагiчнай улады i дзiкунскае мовы. На дзясятках эўрапейскiх, азiяцкiх, гiшпанскiх ды палiнезiйскiх мовах аналiзавалiся тры магiчныя словы, якiя забiлi чатырох палiцыянтаў. У той матэматычнай непрапарцыйнасьцi i палягала навуковая загадка веку.

Аднак мiнаў час, а вынiку тае працы не было нiякага. I тады Служба Бясьпекi Вялiкага Дэмагога (СБВД) дазналася, што тыя вучоныя розных навук ёсьць спрэс спэцыялiсты ў кантынэнтальных ракетах (СС-20) ды комлексах «Таполя». Разумеючы шмат чаго ва ўладзе i ракетах, яны амаль нiчога не разумелi ў мовах, тым болей, у мовах нямых. Раззлаваны Вялiкi Дэмагог прагнаў iх усiх з выспы, пакiнуўшы аднаго — самага шчырага маладога ракетчыка (якi ў тым i прызнаўся), каб ён служыў у якасьцi звычайнага шафёра — абы мець зарплату ў далярах. Праз год, аднак, высьветлiлася, што той ракетчык-шафёр зусiм не ракетчык i не шафёр, а кадравы палкоўнiк савецкага КГБ. Вялiкi Дэмагог уласнаручна адсек яму галаву.

Сярод нямых таксама знайшлiся разумныя людзi, да iх спакваля далучылiся некаторыя са звольненых за розныя правiнкi з палацу. Была складзена таемная да ўлады апазыцыя. Яна нарадзiла падпольны навукова-моўны гурток, якi заняўся вывучэньнем магчымасьцяў знакамiтага праклёну, — вядома ж, у мэтах зьнiшчэньня дэмагагiчнага рэжыму на высьпе. Было ўстаноўлена, што той, хто здольны з гiбельным для ўладаў наступствам выкрыкнуць тыя словы, сам абавязкова гiнуў. Цi, можа, тыя словы прыходзiлi да яго ў прадчуваньнi пагiбелi? У тым палягала галоўная для гуртка праблема. Ахвяраваць сабою гатовы быў шмат хто, але нiхто не хацеў ахвяраваць марна. Справа была дужа складаная, i гурткоўцы вырашылi ўдасканалiцца структурна. Найперш яны перайменавалi гурток у Калегiюм. Былi абраныя Генэральны Лiдэр (ГЛ), пяць Вiцэлiдэраў (ВЛ) i адзiнаццаць галоўных спэцыялiстаў (гс). Астатнiя сталi проста спэцыялiстамi (пс). Праўда, усе працавалi на заморскай мове, уласная знаходзiлася ў стане распрацоўкi. Справа ўскладнялася тым, што распрацоўшчыкi належалi да розных дыялектна-нямых групаў, i кожная зь iх настойвала на ўласным нямым дыялекце ў выглядзе пэўнага набору гукаў i жэстаў. Доўга спрачалiся. Была нават прапанова замест вiртуальнай праблемы мовы заняцца рэальнай распрацоўкай новага гатунку сорга. У вынiку Калегiюм раскалоўся на соргаўцаў i моўшчыкаў. Моўшчыкi, дзякаваць Богу, на той час заставалiся ў бальшынi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пахаджане. Прыпавесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пахаджане. Прыпавесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пахаджане. Прыпавесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пахаджане. Прыпавесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x