Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1926, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На імперыялістычнай вайне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На імперыялістычнай вайне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга «На імперыялістычнай вайне», напісаная ў 1914–1915 гг. у форме дзённіка, выйшла асобным выданнем у 1926 г. Яна адлюстроўвае службу М. Гарэцкага ў царскай арміі і першы перыяд ваеннай біяграфіі. Пісьменнік паказвае вайну як агульнанародную трагедыю, поўную зацяжных баёў, незлічоных ахвяр. Упершыню ў беларускай літаратуры загучала антываенная, антыімперыялістычна тэма.

На імперыялістычнай вайне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На імперыялістычнай вайне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Во, яшчэ хлеба яму даваць, — лагодна пярэчыць мама, хапае чапялу, падсунула яе пад стол і забарабаніла Буяну пад мордаю. А той там сядзіць і вухам не вядзе.

— Пусці-тка ты, во я яму! — борздзенька выхапіў тата чапялу з яе рук. I грозна закрычаў: — Пашэў вэн! Каб ты здох! Во я табе!

Буян яўкнуў ад чапялы, як даў яму тата па баку, з сабачым упудам праскочыў па-над лаўкаю да зачыненых дзвярэй і аж запішчэў, паглядаючы на клямку і назад.

Тады тата трошачку прыадчыняе дзверы і так грукае па яго задку чапялою, што бедны Буян раве і кумільгам коціцца на двор.

— Ты заб'еш яго так, — кажа мама на татаву злосць.

— А глядзець на яго? Спатворылі сабаку, а цяпер шкадуеце, — дрыжача адказвае тата і стараецца супакоіцца, бо аж трасуцца ў яго рукі.

Селі вячэраць.

Усе ядзім з аднае міскі драўлянымі лыжкамі. Тата, укусіўшы хлеба, збірае кусанікам і крошачкі на стале (прыціскае кусанік да стальніцы) і падстаўляе пад лыжку, каб не капала на стол. Дзяцём далёка даставаць, дык яны дужа разліваюць, льюць сабе на грудзі, абліваюцца… Брыдка глядзець, як у дзяўчынкі паўзуць саплі, а яна скрозь увесь час чмыхае носам і наводмах сморгае пад ім рукавом кашулёнкі. Яна пялёскаецца ў місцы, выбірае з капусты лепшы грыб. Выцягнула адзін, пакаштавала яго на зубах, пашчупала пальцамі і плёхнула назад у міску.

Трах! — стукнула ёй матка лыжкаю ў лоб…

— Ты ж еш, калі выцягнула, паскуда!

Дзяўчынка захлібнулася, завыла і паціснулася пад стол.

— Ніяк без гвалту не абойдзецца, — кажу скрозь зубы, і зараз пашкадаваў, што сказаў, бо яна пасля гэтага загала сіла яшчэ дужэй.

Тады нявестка ўзлавалася, што дачка не сціхае, выйшла з застолля, кінула дзіцёнка ў люльку так, што і той заплакаў, схапіла атопак з аборынаю, выцягнула яе з-пад лаўкі за ручку і больна секанула канцом аборыны, і ўзняўся звычайны для кожнага абедання і вячэрання плач і крык.

— Сціхнеш ты ці не?! — крычыць нявестка.

— У-у-у! — румзае малая і ніяк не сціхае.

Тады матка бярэцца ізноў біць яе.

— Ну дос ужо, дос! — ратуе, нарэшце, унучку баба, калі бачыць, што кары ўжо досыць. — Хадзі ж ка ты ка мне, мая ж ты любенькая! Хадзі ж ты ка мне, мая худзенькая румзачка! Не плач жа, не плач, а то матка ізноў будзе біць… Цыц!

— Не бярыце яе, на боскую міласць! Гэтак чыста паспатворым дзяцей… — з блізкімі слязьмі крычыць нявестка.

— А ўжо ж… я вінавата: я паспатворыла… — I ў голасе мамы досыць прыкрасці.

Так пачынаецца сварка.

— Калі ішоў на вайну, хай бы з сабою браў, як мне тутацька… ні разачку… спакою няма…

I нявестка заплакала. Спачатку ўсё ў хаце прыціхла, толькі яна плакала. Але яна потым скляла дзяцей:

— Каб ужо хоць пагібель на іх ад мае галавы…

— Цыц! — узвышае тады голас тата. — Што ты дзяцей клянеш? Яны чым вінаваты?

— А праваліся ён і паёк разам з імі, як за яго мяне грызуць а грызуць.

На дзяцей выдаюць ад казны паёк, па рублю, два і тры рублі ў месяц, але грошы нявестка не аддае ў гаспадарку, і ў гэтым хаваецца прычына сварак.

— Хто цябе грызець і за што? Ці мы сабакі якія, га?

Нічога не адказвае нявестка на татавы словы, каб сваімі моўчкамі яшчэ болей усім дапячы; узяла дзіцёнка, захліпала слязней і палезла на запечак, не еўшы крупені.

«Так і заўсёды, так і заўсёды, — разважаю я, сёрбаючы пракіслую ўжо крупеню з бобам. — Дзе ж тут скажаш, каб прыбіралі ў хаце…»

— Я не буду жыць удаму… Я паеду служыць у горад… — неспадзявана для сябе нават самога кажу я, не паднімаючы вачэй, ціха і цвёрда.

— А ча табе ехаць? Ай заскучаў па гарадской жысці? — адгукаецца тата вінаватым, але наўмысля спакойным голасам, як бы нічога асаблівага не было. — Ну, ча табе ехаць? Месяцу яшчэ з намі не пабыў, не адпачыў пасля раны… Што ж, перагародку рабі ў хаце, як казаў… Хто без цябе зробіць? Мы так, як тыя свінні, увесь век у балоце жыць будзем. А ты ж свету пабачыў, табе чысцей хочацца…

— Згары яна! — само сабою выскачыла з вялікаю злосцю. — I праўда, жывём па-свінячаму. Да нас запрасіць нікога няможна, бо сорамна за нашы парадкі.

— Хваліць бога, дагэтуль людзі не абходзілі, а жывём па дастатках, — пакрыўдзіўся і тата. Памаўчаўшы і голасна сёрбаючы крупеню з самага ўжо дна, ён дадае: — Мы, сынок, не паны і не жыды, каб кожнаму пад нос талерачку падстаўляць… Мы і з аднае міскі дастанем, абы даваў бог што даставаць…

— А на хваробу мы гадуем дзвюх кароў, калі абедзве ялаўкі, як падлы, — крычу я мімаволі. — Дзяцём малака няма!

— А для пагною, сынок! — з наўмыснаю пакораю і цвёрдасцю адказвае тата. — А што ялаўкі — бык летась трапіўся маладзенькі зусім…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На імперыялістычнай вайне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На імперыялістычнай вайне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне»

Обсуждение, отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x