Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Курлоў папёр гэты мяшок і далей, а яму, Кураглядаву, Лявонаў памог ускінуць на спіну мяшок з цукрам. Калі вярталіся ў лес, дык угледзелі і пачулі: вартаўнік качаецца па зямлі і глуха стогне.

— На, Лукіч, гэтая стрэльба ўжо твая, — сказаў каля калёс Лявонаў, маючы на ўвазе, што ён і Курлоў маюць ужо такую зброю. Пакорпаўся ў мяшку, які нёс Курлоў, дастаў з яго пляшку і зубамі садраў з яе накрыўку. — Давайце замочым паспяховую гаспадарчую аперацыю.

— Не спяшайся… — падаў голас Кураглядаў, адчуваючы, як дробна трымцяць ногі і рукі.

— Цыц, Лукіч! — абсек яго Курлоў. — Не накаркай! Выпілі гарэлкі. З горла пляшкі. Па чарзе. Пустую бутэльку Лявонаў засунуў у мяшок. Пасля зняў з рук пальчаткі, усунуў іх у кішэню фуфайкі.

— Есць, хлопцы, на прыкмеце яшчэ адзін магазін… — прамовіў, закурваючы, а потым хаваючы запалку ў карабок.

— Можа, хопіць? — запытаў Кураглядаў, адчуваючы, што гэтыя цяперашнія «аперацыі» дабром могуць не скончыцца.

— Што — зажырэў ужо? — падсек Курлоў, таксама закурваючы.

— Небяспечна…

— Пакуль ёсць лесавікі, ёсць і на каго спісаць, — супакоіў яго Лявонаў. Ухмыльнуўся: — Так што каб не было іх, дык трэба было б іх выдумаць… Але хопіць перастарэкваць. Паехалі. Трэба яшчэ схаваць дабро і быць напаяўку. Вы-то, чэрці, можаце дрыхнуць і да абеду, а мне будзе шмат марокі. Нават каб прыляпіцца да гэтага ўчастковага і неўпрыкмет замесці ўсе сляды, калі яны засталіся…

12

Калі выклікалі ў раён на нараду (а выклікалі досыць часта і нярэдка па самай што ні ёсць сапраўднай дробязі, абы «даць новае ўказанне»), Кураглядаў адчуваў і трывогу, і заадно знаёмае радаснае ўзбуджэнне.

Трывожыўся з-за невядомасці: што будзе? «Новая на-дзённая задача, што выцякае з прамовы таварыша Сталіна», альбо новы наганяй, а то і яшчэ адна партыйная вы-мова? А што да ўзбуджэння, дык яно было з-за патаемнай і жаданай надзеі: а раптам сёння ўдасца пазбегчы крыку, лаянкі, кары, — гэта значыць, можна будзе не толькі вырвацца з янкавінскага дрымлівага, сумнага асяроддзя, пабыць у горадзе, дзе зусім іншы дух, сустрэцца з сябрамі і разам з імі «ўдарыць па цымба-лах» — махнуць рукой на цяжкі час, на нялёгкую сітуа-цыю, на ўсё гораснае і як след павесяліцца…

Дарогі да раёна дзве. Адна — карацейшая, але пятлістая праз параскіданыя астраўкамі вёсачкі і паўз хутары, праз прылесак Налібацкай пушчы (сюдой ён не ездзіў, асцерагаючыся лесавікоў і хутаранцаў), другая — даўжэйшая, праз вялікія сёлы, праз лес (тут ад яго нідзе не дзенешся, бо край гэты лясны), насыпная, мясцінамі (пакуль паспелі за палякамі) выбрукаваная. Ён ездзіў якраз па гэтай дарозе: яна была людная, па ёй часта шнуравалі нагружаныя і парожнія лесавозы, зрэдку праскоквалі на матацыклах міліцыя ці раённая служба бяспекі, праязджалі вайсковыя машыны, сюдой ахвотней ездзілі нарыхтоўшчыкі, паштавікі, настаўнікі, урачы і медсёстры, журналісты, некаторыя тутэйшыя сяляне.

Да раёна было вёрст васемнаццаць. Фурман, Мішка, маўчыць, думае свае думы, жарэбчык лёгка імчыць, калыша брычку, дагледжаныя колы мякка шамацяць па пяску, толькі зрэдку падскокваюць на камені ці западаюць у выбоіны, абапал паўстае, паволі застаецца ззаду хваёвы лес альбо змешаны, найбольш з бярозы, гаёк, ба-лотца альбо аранае, з жоўтымі кратовымі горкамі поле, набліжаецца і ўсё аддаляецца нізкі, сёння шараваты не-бакрай — усё гэта настройвае ці на адмысловыя, спакой-ныя і засяроджаныя думкі, ці на адмысловы, трошкі сумнаваты, трошкі чуллівы ўспамін, што раптам можа абудзіцца ад нейкай самай што ні ёсць дробязі. Скажам, ад убачанага ацалелага коласа на жніўі альбо асотавага куста, ад раптоўна ўзляцелай з разоры птушкі ці ад знянацку выбеглага на дарогу зайца…

Сёння неяк выпадкова (а можа, і не само па сабе, а з-за абуджанай землякоммяшочнікам памяці) усплылі ўспаміны пра свае маладыя гады…

З «Хронікі» Апанаса Кураглядава

1. У РАЁНЕ

«…У свой райцэнтр я трапіў даволі позна, недзе на ва-семнаццатым годзе жыцця.

Наш Дзёгцеў, як па-цяперашняму, быў зусім малы. Плопгча з трыма магазінамі, рынак, пошта, аптэка, бальніца, клуб, пару майстэрняў, забягалаўка і, можа, які дзесятак вуліц. Па іх ездзілі амаль толькі на калёсах ці санях, бо з тэхнікі было толькі два грузавікі і адзін легкавік.

Аднак тады, у маладосці, Дзёгцеў ашаламіў. Брат ты мой, колькі высокіх (на два паверхі!) дамоў, колькі вуліц, колькі добра апранутых людзей, што гавораць ужо неяк іначай — мудрагеліста і культурна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x