Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Стоўбцы — невялікі, але чысты гарадок з многімі брукаванымі вуліцамі, з прыгожымі драўлянымі, а там-сям і двух-трохпавярховымі цаглянымі дамамі, з больш кідкай і гусцейшай, чым у вёсках, зелянотай, што вельмі хораша зіхацела цяпер пры шчодрым сонцы, з адмысловым людам (прыезджыя сяляне ў лапцях альбо ў ботах, з торбамі за плячыма, надзьмутыя мужчыны ў палі-то і з партфелямі, вайскоўцы і, мусіць, іхнія жонкі ў шы-коўных замежных боціках, паліто і яркіх берэтах, чорны барадаты цыган, які вязе ва калёсах з гумовымі коламі гару пустых скрынь, гурцік вясёлых дзяцей з чырвонымі гальштукамі), — прыехалі пасля полудня. На круглаватай плошчы паблізу станцыі, дзе якраз ста-яў цягнік, чмыхаў і шпурляў увысь воблака белага сала-джавага дыму, Сцяпан запыніў каня, даў яму сена, а сам пайшоў браць маці білет да Брэста. Раней, да зайны, калі маці была толькі ў некалькіх суседніх вёсках, яна ні-зашто не падалася б адна нават у тое «Бжэсце» альбо «Бярэсце», але цяпер, пабыўшы на свеце, праехаўшы не раз гэтаю дарогай, ехала без звычайнага сялянскага страху. На станцыі, што адмыслова пахла хлоркай, свежай вадою і дымам, сёння не працавалі ні буфет, ні пош-та: і калідор, і зала, былі запруджаныя пастрыжанымі маладымі хлопцамі і вайскоўцамі. Каб узяць білет, Сцяпан мусіў прастаяць за афіцэрам болей як гадзіну — той браў, можа не меней за сотню квіткоў. Калі вярнуў-ся на плошчу, убачыў: маці абкружылі маладыя прыгожыя цыганкі ў доўгіх і рознакаляровых сукенках, побач з цыганкамі — іхнія напаўраспранутыя чарнамазыя дзеці.

— Дарога ваша, цётка, будзе шчаслівая, — абварож-вала круглатварая бойкая чарняўка, трымаючы матчыну руку і разглядаючы яе багатую на раўчучкі далонь. — Сын паправіцца, стане на ногі, але беражыце яго ад новай бяды… Дачка ваша хутка выйдзе замуж… Малодшы сын ваш будзе вашым апірышчам у вашай глыбокай старасці, бо жыць вы будзеце доўга.

Сцяпан строга і непрыязна агледзеў варажбітак, ас-церагаючыся, каб тыя не хапанулі чагосьці з калёс. Тая, што тлуміла галаву маці, паспеўшы за некалькі хвілін шмат пра іх уведаць, усміхнулася ласкава:

— Старэйшы ваш? — I ўжо гулліва яму: — Красівы малады мужчына! Пазалаці, красавец, руку — скажу тваю будучыню.

— Не трэба, — схмурыўся ён. — Адыдзіце. Я не веру ў вашыя казкі.

— Не будзь такі горды, красавец, — усміхалася прыгожымі вачыма і, здаецца, зазірала ў душу маладая гаваркая варажбітка. — Гардыня, бывае, губіць чалавека.

— Добра-добра, — адмахнуўся ён, як і ўсе янкавінскія мужчыны маючы насцярогу да гэтых хітрых людзей.

— Заплаці, сынок, няхай пагадае, — папрасіла маці. — Мне лягчэй будзе, калі ўсё і пра цябе знацьму.

— Яна табе такога нагаворыць! Толькі слухай, — пасміхнуўся.

— Горды! — матлянула галавой варажбітка. Прыплюшчыла вочкі, зірнула без крыўды, без пагарды, а, здаецца, спачувальна. — Перасцерагу, красавец: беражыся! Хутка, нават вельмі хутка цябе чакае вялікая неспадзяванасць… Па вачах тваіх бачу…

— Добра-добра, — зноў адмахнуўся ён. — Ідзіце сваёй дарогай, а я з сабой разбяруся сам.

— Дарэмна ты адагнаў іх, — падакарала маці, калі шумны цыганскі гурт адышоў і прычапіўся да іншых прыезджых людзей. — Чуў: нешта неспадзяванае чакае цябе?!

— А вы верыце ёй?

— Веру. Яны многа ведаюць, умеюць гадаць, што і калі будзе ў свеце, з кожным чалавекам. Яны і вайну прадбачылі, і блакаду, і наш вываз у Нямеччыну…

— Казкі і байкі.

— Не казкі і не байкі, сынок, — прамовіла маці, а потым сумнавата ўсміхнулася: — А ты, калі сярдуеш, нябожчык-бацька. I вочы такія, і ніжняя губа гэтак падрыгвае… I гутарка гэтакая самая…

Ён змаўчаў, адчуваючы, як спачатку балюча сцісну-лася, а потым затухкала сэрца. Бацька памёр у першы месяц вайны. Забалеў зуб, а ад нарыву сапсавалася кроў. Быў бы дзе паблізу які ўрач — канечне, выратаваў бы ад такой простай хваробы. На лета было б яму яшчэ ўсяго пяцьдзесят гадоў.

Памаўчаўшы, запытаў у маці:

— Вы не крыўдзіцеся на нас, мамуся? За тое, што не едзем з вамі?

— Якая крыўда, сынок?! Жывіце як жывецца. Марыся твая — не толькі харошая, але і добрая маладзіца, спрытная гаспадыня. Усё ўмее рабіць і робіць спраўна. Будзеце жыць. Беражыся толькі, з ужэнднікамі гэтымі будзь асцярожны. Прысланыя, не вялікага розуму, але злыя і помслівыя. Не лезь да палітыкі. З людзьмі ладзь, не гні карак перад дужым і багатым, не здзекуйся са слабога і беднага…

— Ну то дзякуй вам, што не пакідаеце на нас зла.

— Якое зло, сынок?! Да свайго дзіцяці?! — захітала галавой маці. — Кажу ж, мне хочацца, каб усе разам, на маіх вачах жылі, усе былі здаровыя, накормленыя і апранутыя, каб дзеткі вашы тэж шчаслівыя былі. Але калі не выходзіць разам жыць, дык будзем паасобку. Гаротна ўсміхнулася. — Не мы такія першыя, не мы такія апошнія… Ты будзеш беларус, а мы будзем палякамі…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x