Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хутаранін Грыгарцэвіч жыў найбліжэй да вёскі, у по-лі, каля незразумела як узніклага тут азярка і лугу, Ам-шарка, а іншыя хутары былі воддаль: некаторыя таксама ў полі, астраўкамі, некаторыя — за лесам, на вялікіх палянах. Тыя, дальнія хутары з дзіўнымі назвамі (Ваўкавенька, Ляжджа, Падзера, Ляйтаркі) былі яшчэ сталыпінскія, іншыя, па другі, ніўнянскі, бок вёскі (Палько, Марачымох), заявіліся нядаўна. У блакаду ўсе яны, як і іхні цэнтр, Янкавіны, згарэлі, але цяпер вось пакрыху, але настойліва аднаўляліся.

Заднелася добра ўжо, калі пад'ехалі да Грыгарцэвіча-вай сядзібы — абгароджанага акоранымі жэрдкамі поп-лава (на ім цяпер спрабавалі тое-сёе згрызці стары сівы конік, чорна-белая карова і гэтакага ж колеру цяля, чорнай масці авечка з ягнятамі), некалькіх невысокіх будынкаў пад адной саламянай страхою, з глухімі сценамі адсюль, ад пагонкі і поўначы. Цяпер тут, каля крайняй дашчанай сцяны, былі і людзі — гаспадар і малод-шы сын. Пілавалі на козлах алехавыя дровы. Калі Наву-менкаў саскочыў і сам адсунуў жэрдзіну ў варотах і брычка павярнула да іхняга селішча, яны, Грыгарцэвічы, міжволі запынілі работу і ўталопіліся ад нечаканас-ці на няпрошаных гасцей. Чаго яны? Ды так рана? Амаль усім сельсаветам!

Яны ж, запыніўшыся каля разакоў, борздка саскочы-лі з брычкі і ў адзін момант абкружылі Грыгарцэвічаў. Тыя былі адзін да адваго: рослыя, плячыстыя, з глыбокімі спакойнымі вачыма і прамымі важкімі насамі. Бацька меў сіваватыя вусы і бараду, а сын быў без вусоў і без барады, толькі з падрослым за ноч шчаціннем, выглядаў зусім молада і хвацка.

— Чужыя людзі на хутары ёсць? — не вітаючыся, атакаваў старога гаспадара Кураглядаў, сціскаючы ў правай кішэні шыняля наганавую рукаятку. Не вымалі рук з кішэнь і яго калегі, пасвілі вачыма кожны рух абодвух Грыгарцэвічаў. Заадно насцярожваліся і ад таго, што за сцяною пачуўся трывожны сабачы брэх: тут, на хутарах, сабакі вельмі небяспечныя, вельмі добра служаць гаспадарам. Можа, вось хто ўжо ўскочыў ад перасцярогі, шмыгнуў на гарышча, цікуе за імі альбо на-ват і нацэліў на іх рулю?..

— Не, нікога чужога няма, — адказаў стары гаспадар.

— Вы ўзброеныя? — свідраваў яго вачыма Кураглядаў і, бачачы, што той не зусім яго разумее, патлумачыў: — Маеце пры сабе наганы, рэвальверы?

— Не, — нібы спакойна, але затрывожана адказаў Грыгарцэвіч-бацька.

Кураглядаў не вельмі паверыў, хітнуў галавой Клопі-каву — той тут жа абмацаў з галавы да нвг старога і ма-ладога, пасля развёў рукі: не, зброі ў іх няма.

— Хадзем у хату, — загадаў Кураглядаў. Рушылі. Гаспадары — паперадзе, яны — за імі. У двары Кураглядаў здзівіўся: глядзі ты, плошча малая, як размінуцца людзям і быдлу, але тупка, чыста. Можа, і таму, што гной з хлява сцякае ў яміну за тыльнай сцяною, а вада са страхі — па жолабе за вугал дрывотні, тое лішняе, што трапіць тут пад ногі, адразу, як відаць, пад-біраецца рыдлёўкай і выкідваецца ў блізкі гародчык, дзе цяпер да ўсяго шарэецца попел і чарнеюцца выкінутыя зімой на двор галавешкі. За гародчыкам — летняя за-гарадка для свіней.

Малады Грыгарцэвіч падаўся ў хату, а стары прытрымаў вялікага чорна-белага сабаку, каб той, не дай божа, не парваў старэнькі ланцуг і не накінуўся на прышлых. Клопікаў і Навуменкаў пакрочылі ў дом, а ён затрымаўся і пачакаў гаспадара — марсяне яшчэ куды і пакліча каго-небудзь альбо выцягне з-пад страхі вінтоўку ці кулямёт. У іх, хутаранцаў, усё ёсць…

Калі зайшлі ў хату, Кураглядаў убачыў: яго памочні-кі — спрытныя людзі. Загналі навабранца за стол, а самі селі абапал. Каля палаючай печы, сашчапіўшы рукі, стаіць невысокая гаспадыня ў доўгай цёмнай спадніцы і валёнках, нема пазірае на ўсіх. Кураглядаў, не вітаючыся, акінуў позіркам хату ў адзін прасторны пакой, скрывіўся на абразік на покуце і зазірнуў за светлую шырму за стаяком: там, на драўляным ложку, на матрацы, напхнутым саломаю, спала маладая пара, па-блізу ў падвешанай калысцы — дзіця. Заўважыў: малады кучаравы мужчына — дужэц-мядзведзь, маладзіца — зграбная, круглаваты твар свежы, чысты, шыя танкаватая, у разрэзе начной кашулі хораша і вабна вымалёўваюцца вяршочкі белых грудзей, а таксама прынадна кідаецца ў вочы яе спрытная рука, што супакоілася на мужавай грудзіне пад яго кашуляю. Адпус-ціўшы занавеску, ён падаўся да стала.

— У якой бандзе? З кім? — як кажуць, адразу ўрэзаў у лоб абсаджанаму яго людзьмі Адаму Грыгарцэвічу.

Той аж вырачыў ад нечаканасці вочы, няўцямна зірнуў на бацькоў.

— Што вы, таварышок, гаворыце? — першая апамяталася гаспадыня, зайшла і стала збоку. Калі яна, жанчына, мае голас, апярэджвае мужа, дык гэта значыць, што тут, у сям'і, няма звыклага для заходнікаў дамастроеўскага ладу. — Ні ў якай ён бандзе. Дома. На гаспадарцы. Хацеў па вярбоўцы ў Мінск ехаць, але мы не пусцілі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x