Генрых Далідовіч - Станаўленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Станаўленне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Станаўленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Станаўленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні.
Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуццё i каханне.

Станаўленне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Станаўленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Варта было папрасіць мужчыну выкасіць дзялянку травы, з’ездзіць з ім у лес ці папрасіць закалоць свінню, як пра гэта ведала ўся веска. Аднойчы нават, калі частавала брыгадзіра, суседку Ядзю злавіла ля акна — стаяла i падцікоўвала… А цяпер во запляліся гутаркі пра яе i Франака…

«Ды, відаць, начуе недзе ў сяброў», — падумала яна i старалася забыцца пра яго, але ноччу не спала, уздрыгвала, калі рыпелі вароты, якія, відаць, матляў вецер…

3

Прыйшоў Салавей праз тры дні, у суботу. Спачатку памыўся ў Януковай лазні, выпіў там з хлопцамі, тады паказаўся ўжо. Ад вячэры адмовіўся, загаворваў, жартаваў з яе сынам, браўся вывучыць яго за электрыка.

— Будзе лазіць па слупах, i ад яго жонка ўцячэ, — пасміхалася Маня.

— Тады не ідзі па маіх слядах, малец, — гаварыў ён, i яна заўважыла: вып’е — смешна плюскае вачамі.

— Лепш вучыся, малец. Скора ў школу?

— Ды сёлета, — сказала Маня.

— I мая скора пойдзе…

— Растуць дзеці, — уздыхнула яна.

— Яны растуць, а мы старэем.

— На гэтым i зямля трымаецца, — сказала Маня. — Некалі i мы маладыя былі.

— Ну, мы яшчэ… — Локаць саслізнуў са стала, i ён боўтнуў галавою ўніз, ледзь не зваліўся з лавы. — Але мне трэба спаць. Калі можна, пасцялі мне, гаспадынька, на сене. У хаце будзе душна, ды яшчэ ты гэтую печ напаліла.

— He паліла б, каб есці не варыць ды свінням траву, — адказала яна, узяла падушку, старую дзяругу i коўдру, падалася з хаты. Хістаючыся, выйшаў i ён.

— Налізаўся я сёння, — не трапляў ісці за ёю. — Ты не спяшайся, а то не бачу, куды ісці.

Яна пачакала яго на цёмным двары, адчыніла гумно i пачала слаць.

— Мала сена, — сказаў ён, убачыўшы нешта ў цемені.

— Ужала на межах, — сказала яна, думаючы, што кожны год мае шмат клопатаў з сенам. Ногі саб’еш, рукі ўварвеш, пакуль яго назбіраеш на зіму.

— Цяжка вам без мужчыны?

— А вам без кабеты легка? — смела спытала яна, паслала пасцель, пастаяла з хвіліну. — Спіце…

— Цяжка, — сказаў ён. — Застанься са мною, — злавіў яе руку, прыцягнуў да сябе: — Надаела мне аднаму. Вера…

— Вось i будзьце з Вераю, — нечакана ўзлавалася яна i вырвала руку.

— Ой! — ён зноў ступіў да яе. — Маня… Мы абое… Ну, не ўцякай.

— Спіце лепш, — з папрокам сказала яна i не спынілася нават: легка пераскочыла цераз загарадку, зачыніла дзверы, узяла ix на кручок.

«Усе яны такія, гэтыя мужчыны, — ішла ў хату i думала. — Вытуру заўтра… Дарэмна спачувала яму: падоўгу, можа, не быў дома, піў, не даваў капейкі, вось i кінула кабета, скінула гора з плячэй, жыць захацела. Крыўдзіцца яшчэ, сам на сябе наракаў бы…»

…Назаўтра ўстала позна: была нядзеля. Спачатку, праўда, паднялася раненька, падаіла, выпусціла на пашу карову i зноў легла. Не спяшаўся ўставаць i кватарант, доўга не выходзіў з гумна.

Злосць за ноч уляглася, але Маня ўсё роўна думала прагнаць яго, ляжала, пасля тапталася ля печы i абдумвала, якімі словамі адчытаць, адвучыць. Папусціся толькі такім…

Падняўшыся, прыгатавала сняданак, паставіла на стол, а кватаранта ўсё не было.

— Ідзі ў гумно, скажы, хай ідзе есці, а то галодны дзень будзе, — паслала сына, сама прытаілася ля акна i пачала глядзець, што будзе.

Салавей хутка выйшаў. Ступаў, апусціўшы галаву. Відаць, i не раздзяваўся: касцюм на ім быў скамечаны, у сене. Падышоў да калодзежа, доўга мыўся, відаць, чакаў, што яна выйдзе, падасць ручнік. Але яна не вынесла, стаяла, глядзела на яго i не са злосцю ды з крыўдаю, а крышку з пометаю ўсміхалася. Як убачыла, што прастуе ў хату, кінулася ад акна да печы — нібы адсунуць ад агню чыгунок.

— Здарова! — не бойка, як раней, а з разгубленасцю прывітаўся ён, калі зайшоў i стаў у парозе.

— Здрастуйця, — спакойна i як бы абыякава адказала яна не азірнуўшыся, хоць сама чакала, што будзе далей.

Ён зняў з цвічка ручнік, выцерся, зноў павесіў, сказаў малому:

— Схадзі, дружа, у гарод, паглядзі гуркоў.

Маня хацела затрымаць сына, але пасля падумала, што напраўду лепш пагаварыць без яго. Сын паслухаў, выбег з хаты.

— Маня, — ён падышоў, хацеў, каб яна зірнула на яго. — Ты не злуй… Я-то не апраўдваюся i сёння тое думаю, але ўчора не тымі словамі сказаў…

— Я ўсё разабрала, — зноў спакойна, не пазіраючы, прамовіла яна.

— Не, я не тое… I давай не будзем выкацца, — папрасіў ён, разгубліваючыся, што яна такая спакойная. — Кінулася ты мне ў вока. Добрая ты i спагадлівая… Калі згодзішся, бяры мяне за гаспадара.

Маня азірнулася, цяпер ужо з разгубленасцю глядзела на яго, вінаватага, але, здаецца, не з маною ў вачах, сур’ёзнага. Недзе торгнула i балюча зашчымела жылка, закалацілася сэрца так, як даўно ўжо не трывожылася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Станаўленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Станаўленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Станаўленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Станаўленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x