Генрых Далідовіч - Станаўленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Станаўленне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Станаўленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Станаўленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні.
Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуццё i каханне.

Станаўленне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Станаўленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля, калі я агледзеў не толькі стол, гародніну, але i мазолістыя, крышку зеленаватыя ад травы гаспадыніны рукі, яе крышку паўнаваты ўжо жывот, які паказваў, што кабета ўжо раджала i не раз, высокія грудзі, доўгую прыгожую шыю, лыпнуў позіркам па загарэлым прыгожым твары — i мы пазналі адно аднаго: я — Вікцю, а яна — мяне.

Усміхнуліся, i, здаецца, абое абрадаваліся гэтай неспадзяванай сустрэчы: як-ніяк мы не бачыліся дванаццаць гадоў. Папісалі спачатку адно аднаму лісты, а пасля i гэтая перапіска раптоўна абарвалася: яна, Вікця, напісала, што выходзіць замуж.

— Чэсь? — усклікнула яна, заківала ад неспадзяванага дзіва галавою, пляснула па стале рукою, з захапленнем зірнула на мой дарагі шэры касцюм, белую кашулю i шыракаваты руда-чорны гальштук.

— Пастарэў? — ужо без разгубленасці, а смела, толькі крыху з хваляваннем усміхнуўся я, бачачы, што Вікця не толькі ўжо добра ўсталелася, але i пастарэла: ёсць вунь — i нямала ix — маршчыны ля вачэй, на лобе, страціла некалькі зубоў, замест ix паставіла залатыя, мае сур’ёзны, сталы позірк.

Не страціла толькі былой сваёй красы, а, наадварот, набрала яе, як кветка ў цяпло ды ў дождж, яшчэ больш.

— Чысценькі які во! — пажартавала яна, відаць, па-ранейшаму была смелай, гарэзнай, толькі i я цяпер быў не такі ўжо сарамлівы, легка вытрымаў яе позірк. — Не тое што мы, вясковыя. Ведама, у горадзе жывеш, лёгкую работу маеш. Чула, колькі раз чула, як спраўна гаворыш па радыё… Журналіст… Пачую — сяду i паслухаю: ведаю ж чалавека, рабілі некалі разам, нават крышку ўлюбляліся… — i ўсміхнулася з сорамам, як за даўні свой грэх, i я не вытрываў, гэтаксама крыху засаромеўся. — Колькі раз бралася табе пісьмо на радыё напісаць, напомніць, што ёсць такая, але баялася, што смяяцца будзеш: мы ж людзі простыя… Куды там да вас…

— Дзе ты i як цяпер жывеш, непераможаная красуня? — запытаў я, не зважаючы на яе астатнія словы.

— Дзе? — паківала яна галавою. — Нa зямлі… I даўно пераможаная ўжо. Я тады, як ты пайшоў ад нас, зноў рабіла на дарозе, ля Стоўбцаў. Ой, колькі я таго камення папацягала! Яшчэ крыху быў дур у галаве, яшчэ кепікі строіла. I дажартавалася: наляцела на прыезджага шафера, i ён перажартаваў… Пасля не смяялася, а плакала, каб узяў…— яна нікога не саромелася, расказвала голасна, рэплікамі адказвала пакупнікам, колькі каштуе яе гародніна, злавалася, калі тыя нядобра гаварылі пра яе гуркі.— Жывём пад Мінскам на яго радзіме. Ён шаферам робіць, я на птушкаферме. Трое дзяцей гадуем, дом свой, гарод, соткі маю. А ты?

— Думаеш, я да трыццаці ўсё яшчэ хаджу халасты? — усміхнуўся я. — Ці так i не здолеў перамагчы якой красуні?

— Ну, не… — зачырванелася яна. — Дзяўчат жа хапае… Ды цяпер гэтулькі многа пекненькіх дзяўчат. Каб i я разумнейшая некалі была, дык цяпер магла б быць жонкай такога важнага чалавека, у горадзе — пры газе, цёплай вадзе — жыла б… Але папікаю сябе i не папікаю: ты ж маладзейшы ды вучаны… Агледзеўся б некалі, мог бы яшчэ i не ўзяць. А са сваім мы абое рабое…

Я гэтаксама ўсміхнуўся: што было б, каб гэтая вось Вікця была маёй жонкай. I, можа, зусім іншае жыццё было б. А якое — цяжка i сказаць.

— Пэўне, бабы надта любяць: ладны ж?.. З такім i не грэх паўлюбляцца…

— У мяне i жонка ладная, дзеці харошыя, — адказаў я.

— Ведаеш… — ціха прашаптала яна, — каб зноў выпала калі з табою падужацца, дык, далібог, сама павалілася б… Было не было… — i гарэзна бліснула маладым бляскам у вачах. — Пастарэла, растраціла малады агонь на дзеці, але не ўвесь яшчэ дур з галавы выйшаў… Помніш, якая я тады была? Дык i цяпер пачці гэтакая…

— Калі ўжо тое было! — махнуў я рукою, падумаў, колькі за гэтую пару было ўжо чаго новага i вартнейшага. — Ды i дзяцінства было!

— Ну, чаму дзяцінства? — не згадзілася яна, — Маладосць была. Самыя лепшыя нашы гады, можа… Цяпер мы інакш жывём, надта пра ўсё думаем, а тады іначай жылі… Вось жывеш-жывеш — возьме ды ўспомніцца, заные душа, захочацца нечага лепшага…

— Гэта праўда, — усміхнуўся я. — Напраўду не раз хочацца нечага інакшага.

— Мне — хоць бы тваё… — сказала Вікця, а пасля як спахапілася: — Занясі сваім гурочкаў…— узяла абедзвюма рукамі з кошыка гуркоў, запатрабавала, каб я разгортваў i падстаўляў сетку. — Нарасло процьму, дык вот i прадаць рашыла, капейку на што сабраць. Не крыўдзі…— нахмурылася, калі я загаварыў пра плату. — Ешце на здароўе… А сам прыедзь калі ў нашу Сенніцу, саўгас наш добры, багаты — i напішаш нешта, i па радыё сваім зможаш сказаць добрае пра нас. Сазановіч цяпер я, на птушкаферме працую… Тады яшчэ болей пагаворым…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Станаўленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Станаўленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Станаўленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Станаўленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x