Падлетак пазіраў усё на стол. Казік разумеў, чаго той так з прагаю пазірае. Ад гэтага свайго адчування Казіку рабілася чамусьці вельмі сорамна, i ён апускаў галаву, адводзіў позірк…
— Не магу, калі так пазірае… — кажа шэптам бацьку маці. Яна наўмысна перасела, прымасцілася спіною да рыжага падлетка. — Дзіця ж…
— Адлі крыху яму… — гэтаксама шапнуў бацька.
Стары, відаць, не пачуў, пра што шапталіся маці i бацька, але неяк зразумеў, што яны перамаўляліся пра ix: паклікаў маладога грэцца разам на печы. Той з неахвотаю падаўся, сцягнуў з ног боты.
Маці паднялася з-за стала, узяла з паліцы гліняную місачку, адліла ў яе з вялікай місы саладухі, узяла пару бульбін i пайшла да печы. Стары пазіраў на гэта ca спакоем, нават неяк з журботаю, а вочы маладога, здаецца, успыхнулі, заўсміхаліся. Ён не мог стрымацца i раз за разам каўтаў сліну. Вочы яго пазіралі толькі на гэтую няпоўную міску, дзе была рэдкая i кіслая саладуха.
— Не трэба, пані,— падняў галаву, сам каўтнуў сліну стары немец, — вам самім няма чаго, не тое што нам яшчэ… Нас жа кормяць у лагеры, мы ўжо цёплай вады з травою напіліся б ды пагрэліся б. I на тым дзякуй вам вялікае…
— Пасёрбайце, — сказала маці.
— I ў вас, пані, i ў людзей вашых добрае сэрца… — прамовіў стары, беручы ў рукі міску i бульбіны. — Ён, малы, яшчэ не бачыў гэтага, як не бачаць i каторыя старэйшыя, кажуць, што цяпер нам помсціць будуць…
— Вы гаворыце пра нашу пом сту ды злосць… — азваўся бацька. — Каб вы прыйшлі не з вінтоўкамі, не біць ды паліць нас, a прыйшлі ў госці, па-добраму, дык мы б вас i пакармілі i напаілі б… I песні разам паспявалі б. А так — якая нам радасць ад вас? Гора ды бяда толькі…
— Так, пан, так, — са згодаю заківаў галавою стары, перавярнуў на трубе анучы, якія пачалі падгараць.
У хаце запахла гарэлаю адзежынаю. Даўка было i ад жалезнай трубы, што пахла не па-цаглянаму мякка i ўтульна, як пліта, а дыхала па-свойму — суха i дзярката. Трубу гэтую маці штотыдня бяліла мелам, але бель адразу, як толькі труба награвалася, рудзела, а праз дзень-другі i адвальвалася.
— Можна, пані, я вазьму самавар? — стары аддаў міску i бульбіны падлетку, а сам злез з печы.
— Бярыце, — адказала маці.
— Дзякую, — прамовіў ён i босы пайшоў па халоднай гліне да парогa, наліў з вядра ў «самавар» — невялікі пусты снарадны патрон — вады i паставіў яго, адкінуўшы ўбок верхні маленькі кружочак, на пліту, зноў палез на печ.
У гэтым «самавары» грэла сабе гарбату i маці. Гарбата гэтая, праўда, вельмі доўга пахла жалезам i порахам, але цяпер «самавар» добра абварыўся i больш пе гаркавіў вады.
Калі вада закіпела, стары ўзяў з кішэні свайго шыняля загорнуты ў сінюю анучку скрутачак, разгарнуў яго. У ім была нейкая сухая рыжая трава. Ён адарваў ад пучка пекалькі лапак, разламаў ix i апусціў у вар. Тады дастаў з кішэні пінжака-мундзіра маленькую шкляную бутэльку, заткнутую гумовым коркам, адкаркаваў яе i высыпаў на далопь белых «пігулак» — сахарыну.
Стары трымаў сахарын на далоні i чакаў, пакуль высербае саладуху малады i калі настоіцца навар. Малады немец трымаў у руках міску, бульбіны, еў i стараўся не выпусціць з лыжкі ніводнай кропелькі. Калі нёс лыжку да рота, дык пад яе падстаўляў далонь i кропельку, што падала на яе, адразу ж злізваў.
Казік ужо здаволіўся, стаміўся сёрбаць, хоць i адчуваў, што не вельмі прагнаў голад. Поўны жывот, бурчыць у ім, але есці ўсё роўна хочацца.
Пачакаўшы, калі вада ў «самавары» пачала бурачковіцца, стары адліў з яго настою ў кубак, укінуў сахарыну, размяшаў лыжачкаю. Заплюшчваў вочы, бо кубак пёк рукі, а вада — рот, але піў маленькімі глыткамі, гучна, на ўсю хату, сёрбаючы.
— Сахарын блага на вочы, — гаварыў ён, — але гарачае надта добра для здароўя. I трава гэтая, маліннік, добра. У вас надта многа ўсякіх ягад ды траў, грыбоў. У вас усяго многа, вы надта багатыя на ўсё — на лес, на ваду, на сена, на поле… Толькі мір вам трэба, рукі ды машыны… Некалі вы будзеце добра жыць…
Малады немец, апаражніўшы амаль усю міску, толькі тады прыпыніўся сёрбаць, падсунуў яе старому, падаў яму паўбульбіны.
— Еш сам, хлопец, — махнуў той рукою, — табе трэба расці, дык i есці трэба болей. А я стары… Дзякуй во добрым людзям… — далей ён, павярнуўшыся да маладога, пачаў гаварыць нешта па-свойму — малады пазіраў на яго, услухоўваўся.
Казіку i бацьку маці наліла гарбаты, настоенай з сушаных чарніц: яна заўсёды, калі ядуць саладуху, робіць навар з чорных ягад — каб не балеў жывот. Казік i бацька пачалі сёрбаць гарачую чарнаватую, зусім не салодкую ваду, a маці паставіла на падаконнік астуджвацца свой кубак i ўзялася выціраць стол.
Читать дальше