Іван Шамякін - Злая зорка

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Злая зорка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Злая зорка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Злая зорка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Злая зорка» пра чарнобыльскую катастрофу. У цэнтры вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям’і. Малодшы сын Глеб — інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс — афіцэр лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца. Такі трагічны фінал.

Злая зорка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Злая зорка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Паўлавіч любаваўся дзяўчынай — як яна камандуе не толькі жаніхом, але i яго сябрамі, з якімі толькі што пазнаёмілася, i… Барысам. I яны паслухмяна выконваюць усе яе загады. Барыс… яго свабодалюбівы, упарты, непакорлівы, непаслухмяны, свавольны, часам цынічны старэйшы сын ходзіць следам за дзяўчынай, як ягнё. Цуд i ганьба! Гэта не тое што не падабалася, а неяк ушчамляла самалюбства, кранала сямейны гонар, ці што.

Вось табе i Пыльчанкі. Задуглялі ix Пустаходы. Тамара нават адзявацца жаніху памагла — устаўляла ў сарочку запінкі, завязвала гальштук, ніхто з хлопцаў не ўмеў завязаць прыгожа гальштук.

— Нам трэба ехаць па нявесту? — запытаў Уладзімір Паўлавіч у жонкі.

— Не. Бацькам жаніха не трэба.

— Ты ўпэўнена? Спытай у Тамары.

— Тамара вышэйшы аўтарытэт? — іранічна, але, бадай, раўніва сказала Вольга Андрэеўна.

— Выходзіць, што так. А мы з табой — апошнія спіцы. Кожнае мерапрыемства павінна мець плансцэнарый…

— Зацверджаны табой?

— Не шпігнуць ты не можаш. У даным выпадку — табой. Калі табе i тваім дарагім Пустаходам захацелася спектакля, то я павінен ведаць сваю ролю ў ім: калі выйсці, дзе стаць i што сказаць…

— Будзь бацькам. Галоўная роля. Добры бацька ў любым спектаклі на месцы. Рэпеціраваць яму не трэба.

Гэта пачуў Барыс, які ўвайшоў на кухню, i засмяяўся.

— Мудрая ты ў нас, мама.

Тамара вырашыла па-свойму, што ехаць Уладзіміру Паўлавічу трэба. Глеб i Барыс падтрымалі яе.

Старэйшы сын нагадаў матчыны словы:

— Бацька ўсюды на месцы.

Урэшце i самому яму хацелася ўбачыць вясельны спектакль ад пачатку да канца i сыграць у ім калі не галоўную ролю, то не заставацца статыстам. Бо адыдзеш убок — i забудуцца на цябе, пасля не здолееш упісацца ў ансамбль акцёраў.

Тамара пазваніла сваім.

— Едзем!

Адно слова — ніякіх тлумачэнняў. Барыс зарагатаў.

— Во лаканічнасць! Табе трэба ў нас служыць. Нам патрэбны такія каманды. А то іншы цягне гуму. Пакуль выцадзіць, я паўсотні вёрст адмахаю.

Уладзімір Паўлавіч пазваніў у гараж.

— Падавай, Змітро, машыну.

Шафёр спытаў:

— Дзве?

— Хопіць адной, — быццам адна машына нешта значыла ў картэжы, у тым, што пойдзе з калгаса ў райцэнтр.

— Давай, бацька, дзве, — сказаў Глеб, які апынуўся побач. I ён паслухмяна згадзіўся:

— Добра. Давай дзве.

I ўзлаваўся — на сябе, на Змітра, які добра ведаў, колькі машын трэба, на Глеба. Усе сёння камандуюць ім, i ўсім ён саступае — не па характары сваім. Але раздражнёнасці баяўся, змрочнага настрою баяўся, бо ў апошні год часам упадаў у апатыю, абыякавасць; палохаўся гэтага — прыкмета старасці.

Тамара ведала, што дома Ліза не дасць ёй камандаваць, хоць месца ў сямейным рангу яна трымала не па ўзросту, бадай трэцяе — пасля бацькі i Лізы. Ды на гэтым этапе вяселля роля сувязной — ці не галоўная. Дзяўчына ўгаварыла Глебавага сябра Платона Кулініча павезці яе на пяць мінут раней. Барыс памкнуўся з ёй, але тут дзяўчына зрзумела, што недарэчна ёй з’явіцца з братам жаніха, інтуітыўна адчувала, што такое парушэнне рытуалу асудзяць не толькі бабкі яе i цёткі, але i Ліза — галоўны рэжысёр.

Персанальная машына старшыні ўзначаліла картэж. Прывычка маладога шафёра: другім ці трэцім ён трымаўся, калі ехалі з высокім начальствам. Можа, так i рушылі б, але да машыны выскачыла ледзьве не спалоханая Вольга Андрэеўна, кінула мужу:

— Не ўздумай жа ехаць першы, а то за жаніха палічаць.

Зноў ім камандуюць. Як малым. Пры шаферу.

Але сапраўды мог ірвануць першы, бо было жаданне адарвацца ад вясельнага картэжа. Яшчэ ад аднаго глупства папярэдзіла жонка — ад недазволенай хуткасці, бо маладыя ад яго не адсталі б. Яшчэ не хапала ў аварыю ўляцець.

— Дрэнна ты пра мяне думаеш.

— Добра я пра цябе думаю.

За горадам Уладзімір Паўлавіч на нейкі час забыўся на вясельныя клопаты. Радавалі прасторы палёў. За гэтыя дні густа пайшла зеляніна, азіміна раскусцілася, загусцела, здаецца, відаць, як калышацца яна — не ад ветру, бязветрана, ад гонкага росту. Узышоў ячмень. Удалечыні працуюць бульбасаджалкі, ужо ўзнімаюць пыл. Не пашкодзіў бы i дожджык, незацяжны, кароткі i дружны, майскі. Але падумалася, што дождж можа сапсаваць урачыстасць. Аднак жа i на вяселлі дажджу радуюцца: на шчасце, на багацце. А багацце — гэта ўраджай. Аднак хто цяпер думае пра ўраджай? Але там, куды яны едуць, думаюць. Любіў ён людзей, якія працуюць на зямлі. Таго ж Пустахода, упартага чорта, якога, бывала, не ўламаць, калі што не так, як яму хочацца, хіба на бюро райкома пераконвалі. Цікава, як ён будзе паводзіць сябе, калі яны парадняцца? Нічога. З разумным чалавекам заўсёды можна знайсці агульную мову.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Злая зорка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Злая зорка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Николай Гусев - Злая, злая планета
Николай Гусев
Отзывы о книге «Злая зорка»

Обсуждение, отзывы о книге «Злая зорка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x