Іван Шамякін - Злая зорка

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Злая зорка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Злая зорка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Злая зорка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Злая зорка» пра чарнобыльскую катастрофу. У цэнтры вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям’і. Малодшы сын Глеб — інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс — афіцэр лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца. Такі трагічны фінал.

Злая зорка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Злая зорка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Таварыш Пыльчанка? З Саўміна звоняць. Што гэта ў вас малако пацякло ўніз? Фантанам… Фантанам павінна біць! А то па вас ударым.

Пазнаў па першых словах. Хіба можна не пазнаць сына!

— Бора! Чортаў ты сын! Адкуль ты?

Ведаў, што з дому, спытаў так — для радаснага ўзрушэння. Дзіўна, ажно сэрца заскакала ўпрысядкі. Здзівіўся. Ніколі так не радаваўся прыезду сыноў, прымаў падзею ca спакоем, які крыўдзіў Вольгу. Здаецца, нават тады не ўзрадаваўся, калі Барыс прыехаў на пабыўку пасля звароту з Афганістана. Гэтак жа пазваніў яму на работу, i ён, бадай, спалохаўся той раз: якім ён стаў, яго любімы сарвігалава, на якога неаднойчы некалі прыйшлося паднімаць папругу?

— Машына не трэба?

— Верталёт падавай.

Пачуў у трубцы дзявочы смех.

— Не тлумі га лаву. Дома?

— Мне да цябе бегчы цалавацца? Ці сам з’явішся абняць свайго блуднага сына?

— Мне такі прыйдзецца сёння закрыць сваю кантору.

— Закрывай, закрывай. Малако само пацячэ. А маме трэба наша дапамога. Праўда, тут ёсць адна добрая фея, якая ўсё ўмее. Але намі трэба кіраваць. Без кіраўніцтва мы што без шкалы прыбораў. Крывім лінію. Не тую вышыню трымаем. А куды ты жаніха дзяваў?

— Можа, нявесту сцеражэ.

— А што — нявесту трэба сцерагчы? Во туркі! Красці нявест пачалі. Дажыліся браткі-беларусы!

Чуў усплёскі Тамарынага смеху.

— Не смяшы дзяўчыну.

— Я смяшу? Яна — мяне.

— Глядзі, Дон-Жуан. Не забьюайся.

— Што ты, бацька! Хіба я не джэнтльмен? Афіцэр вялікай Арміі! У нас больш гонару, чым у Андрэя Балконскага.

— Ведаю я твой гонар.

— Дрэнна, бацька, думает пра паветраныя сілы.

— Паветраныя таксама бываюць ветраныя.

— Ха! Пазнаю цябе. Без мараляў ты не можаш? Як цябе трываюць падначаленыя? Перабудоўвайся! Наступав дэмакратыя. Нават да нас даходзіць. Знаеш, які начальнік палітаддзела ў нас стаў? Бацька родны. Цалуе нас, сынкоў. А мы пра яго анекдоты сачыняем.

Уладзімір Паўлавіч не мог адарвацца ад трубкі — так прыемна было слухаць сынаў голас, яго вясёлую балбатню. Не змяніўся Борка. Усё той жа. Калі лётную школу скончыў, пахваліўся, з гонарам, не адзнакамі, а тым, што трымаў першынства па сядзенні на гаўптвахце. Маці жахнулася. А яго рассмяшылі такія сынавы заслугі. Пасля Афганістана Барыс не спадабаўся: жарты яго сталі злоснымі, крыўднымі для людзей. А цяпер яны зноў ранейшыя — лёгкія, без падтэкстаў, гульня слоў, калі на любую заўвагу ён можа адказаць бяскрыўднай тырадай, прыкладам з жьщця, з літаратуры, анекдотам. Дрэнна, калі весялосць Барысава ад таго, што ён паспеў ужо прыкласціся да пляшкі ўпотай ад жанчын. Мінулы раз яшчэ i гэта ўстрывожыла — што абыякавы раней да спіртнога Барыс пачаў выпіваць i адкрыта, i — што яшчэ горай — употай. У гэтыя «разліўныя» дні трэба не спускаць з хлопца вачэй. Вось чаму трэба хутчэй дадому.

Бясшумнай мышкай шмыгнула па кабінеце сакратарка, спачатку цень яе ўбачыў. Сказаў Барысу:

— Скажы маці, што адна нага мая ў кабінеце, а другая ўжо дома. Сігаю сямімільна.

Палажыўшы трубку, радасна паведаміў памочніцы:

— Барыс прыехаў,— i пажартаваў: — Прыйдзецца табе, Ліда, дазволіць мне зрабіць прагул. Гуляць дык гуляць!

— Вас не трэба было сюды пускаць сёння.

— Во гэта праўда.

Каля дома дагнаў яго Глебаў картэж, які не спадабаўся: замнога будзе шыку!

Вось адкуль пачынаецца паказуха — з вяселля. У радавога інжынера-энергетыка. Да таго ж адчуў рэўнасць да Глеба: ён пад’ехаў да дома першы i першы цалаваўся з братам. На вуліцы. I як бы сапсаваў бацьку сустрэчу з Барысам. Знаёміліся Глебавы сябры. А бацька стаяў збоку, як далёкі сваяк. У прысутнасці чужых людзей абняў сына скупа, па-мужчынску i слоў тых не скала у, якія намерваўся сказаць, спяшаючыся дадому.

Хлопцы мітусіліся. Выцягнулі з багажніка цэлы мяшок рыбы. Вольгу Андрэеўну рыба проста спалохала, яна шчыра прызналася:

— Не люблю я чысціць рыбу.

— Бацька ў нас майстра! Бацька! — весела крычаў Барыс.

Драбяза, а нядобра кранула Уладзіміра Паўлавіча, бадай, пакрыўдзіла. Сапраўды, на рыбалцы, на пікніках над Прыпяццю, якія да мінулага года нярэдка рабілі, ён быў душой кампаніі: i рыбак адменны, i кухар — лепшага майстра па юшцы не было, ды i гуляка вясёлы, кампанейскі. А тут яго раптам на ролю памагатага — рыбу чысціць. Дажыўся.

Але, урэшце, гэта сапраўды дробязь — рыба. Горш іншае. Уладзімір Паўлавіч быў не толькі тамадой у кампаніі, але арганізатарам i кіраўніком любога пачынання, любой справы. Інакш не мог. Прывучыла работа, абавязкі гаспадара. Ён не прэтэндаваў на першую ролю ў арганізацыі вяселля, у якім, безумоўна, пераблытаюцца i народныя традыцыі, добрыя i прымітыўныя, старасвецкія, i тое новае, у якім больш дурнога, нудоты, чым сапраўднай весялосці — для душы i маладых i гасцей. Тут Пустаходаў не пераплюнеш, асабліва Лізу, яна з «агледзін» — галоўны рэжысёр. I аднак… ва ўсякім разе, да аб’яднання з Пустаходамі, у сябе дома, па законах людскіх i боскіх, кіраваць вясельным цырыманіялам належала яму, бацьку. Так лічыў. Але i тут яго паслалі «рыбу чысціць». Усё разыгрывалася па іншым сцэнарыі, якога ён не зацвярджаў. I што дзіўна — рэжысёрам i тут, у яго доме, была юная Пустаходзіха — Тамара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Злая зорка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Злая зорка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Николай Гусев - Злая, злая планета
Николай Гусев
Отзывы о книге «Злая зорка»

Обсуждение, отзывы о книге «Злая зорка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x