Іван Шамякін - Злая зорка

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Злая зорка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Злая зорка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Злая зорка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Злая зорка» пра чарнобыльскую катастрофу. У цэнтры вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям’і. Малодшы сын Глеб — інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс — афіцэр лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца. Такі трагічны фінал.

Злая зорка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Злая зорка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А я курыцу не магу зарэзаць. I кулінарнічаць развучылася. Засталіся ўдваіх з мужам. Ён рэдка калі абедае дома. I я ўсухамятку ці ў сталоўцы. А сёння ў мяне з рук валіцца. Іншыя клопаты ў галаве… Канешне, вяселле. Радасць. Але прызнаюся табе… Ірыне не кажы… усю раніцу не пра вяселле думаю… не пра Глеба. Пра Барыса. Як ён дабіраецца.

— Гэта каторы ў Афганістане?

— З Афганістана ён, дзякуй богу, вярнуўся. На Каўказе цяпер.

— Вольга Андрэеўна! Страшна гэта, калі сын ваюе?

— Што ты, дзяўчынка мая, не тое слова — страшна. За год я ніводнай ночы не паспала пачалавечы… пасівела. Часам Валодзю… Уладзіміра Паўлавіча ненавідзела, што ён можа спаць… храпіць на ўвесь дом.

— Навошта нам была гэтая вайна?

— Вось гэтага я табе не скажу, хоць у сё перачытала, усё праслухала… кожную вестачку замежнага радыё лавіла. Галасы ix. Ніколі раней не слухала… Пыльчанка ажно злаваў. «Што гэта цябе на палітыку пацягнула?» Пацягне, — i нечакана для самой сябе: — А Барыс падабаецца табе?

Тамара зачырванела. I Вольга Андрэеўна ўзрадавалася гэтаму: значыць, не абыякавая, значыць, няма ў яе каханага, i яна, як кожная дзяўчына, думав пра будучага абранніка, a думкі такія, помніла сваю маладосць, салодкія i страшныя. А тут яшчэ i рамантычна, незвычайна: лётчык, герой, брат сестрынога мужа, i знаёмства адбудзецца ў дзень Ірынінага вяселля.

Вольга Андрэеўна — чалавек шчыры i просты. А тут хітравала, рабіла псіхалагічны націск: разоў колькі вярталася да размовы пра Барыса. A ўрэшце, яна проста не магла не гаварыць пра яго. Не было б Тамары — гаварыла б з Ганнай, сама з сабою.

Уладзімір Паўлавіч як у ваду глядзеў: Барыс спусціўся з неба.

Звыклы тут шум самалётаў: блізка ваенны аэрадром, ды i сельгасавіяцыя базіруецца побач. Таму Вольга Андрэеўна не звярнула ўвагі на верталёт, які прагрымеў над домам. А Тамару зацікавіла: чаму ён кружыць? Там у ix, над Прыпяццю, так нізка авіяцыя не лятае, кажуць, таму, што атамная блізка.

Верталёт ваенны, з зоркамі, сеў за гародам, на асушаным тарфяным балоце. З яго саскочыў чалавек у лётнай форме, з чамаданам, памахаў пілотам рукой, i машына ўзвіхрыла пясок — былое балота даўно ператварылася ў пясчаны плац.

Тамара здагадалася: ён! Чула ад сястры пра брата яе нарачонага, чула ледзьве не легенды пра Барыса.

Сказаць маці i сустрэць самой? Хацелася незвычайнага, сюрпрызаў — i для Вольгі Андрэеўны i… для сябе.

Пайшла насустрач.

Брамка з гарода ў поле зачынена на ржавы замок, з восені не адчыняўся. Барыс з лёгкасцю ката перамахнуў цераз плот. Але ўскапаная на зіму зямля была яшчэ грузкая, i ён чарпануў яе чаравікамі, Выскачыў на адной назе на сцежку. Зняў чаравік, выціраў яго насоўкай.

Тамара наблізілася, баючыся пырснуць смехам. Весяліла яе не тое, што ён ускочыў у гразь, а як хітра i гарэзліва ён назірае за ёй, незнаёмкай, на бацькавым гародзе: быццам бы глядзіць Mімa, на дом, а на яе — як глядзяць на незнаёмага чалавека на гарадской вуліцы, але яна адчувае, што ўся ўвага яго скіравана на яе. Ажно няёмка зрабілася, што яна, дурніца, як школьніца, вытыркнулася наперад у кароткім халаціку, фартушку, выставіўшы каленькі. Якое мела права сустракаць яго раней за маці? Цяпер ёй было сорамна. А ён… акцёр, аднак…

— Усё-такі пасадзіў Пыльчанка ў балота. А хваліўся, што ўсе балоты асушыў. Мог бы i дывановую дарожку палажыць.

Гаворыць ёй так, быццам яны сто гадоў знаёмыя i бачыліся гадзіну назад.

— Каб жа ведалі… Маці бегае на аўтобусную станцыю.

— Ха! Буду я ездзіць на разбітым аўтобусе.

— Ого!

— Што — ого? Але чакай… Дай экіпіравацца. Стаю на адной назе, як бусел.

Абуў чаравік, выцер рукі, перагарнуўшы насоўку, кінуў яе на мяжу.

I раптам зрабіў спалоханыя вочы.

— Я спазніўся? О, божа! Так ляцеў!..

— Куды?

— На вяселле.

— I прыляцелі.

— А ў доме — маладая гаспадыня. Кланяюся табе. Па законах продкаў я павінен пацалаваць братаву жонку, — і, расставіўшы рукі для абдымкаў, рушыў да Тамары.

Яна адступіла i пагразіла пальцам.

— Па законах продкаў жонку брата нельга цалаваць.

— Ды ну? Недасканалыя законы. Мусульманскія.

— А па-другое, я — не жонка. Я — сястра Ірыніна.

Барыс спыніўся.

— Ба-ба! А я, лапух, не здагадаўся. Пачакай, запушчу камп’ютэр, вылічу — якая. Шчаслівы атамшчык пісаў вашы імёны, — шчоўкнуў языком, як кнопкай уключальніка, — Выдаю… Тамара!

Дзяўчыне стала весела, што Барыс адгадаў яе імя, хоць гэта i няцяжка, калі Глеб апісваў сясцёр, ix узрост.

— У такім разе я павінен абавязкова пацалаваць цябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Злая зорка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Злая зорка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Николай Гусев - Злая, злая планета
Николай Гусев
Отзывы о книге «Злая зорка»

Обсуждение, отзывы о книге «Злая зорка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x