• Пожаловаться

Іван Шамякін: Злая зорка

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін: Злая зорка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1993, ISBN: 5-340-01113-5, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Шамякін Злая зорка

Злая зорка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Злая зорка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Злая зорка» пра чарнобыльскую катастрофу. У цэнтры вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям’і. Малодшы сын Глеб — інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс — афіцэр лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца. Такі трагічны фінал.

Іван Шамякін: другие книги автора


Кто написал Злая зорка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Злая зорка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Злая зорка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вельмі прасіў Пустаход. Іван не зразумее… Ды i людзі… Што скажуць пра нашы адносіны?

«А вось гэта я дарэмна».

Сакратар павярнуўся, глянуў весела, задаволена.

— Для вас гэта важна — што скажуць?

«Пайшоў ты!»

— Дзіўная завядзёнка: пра адносіны людзей меркаваць па тым, ці ходзяць яны ў госці адзін да аднаго.

Уладзімір Паўлавіч узлаваўся:

— Чаму дзіўная? Добрая народная традыцыя!

Нам толькі i засталося, што разбурыць i яе. Адвучыць людзей хадзіць у госці. Сябраваць… Кожны будзе піць у адзіночку. I паміраць у адзіночку. Можна i на нахаванне не прыходзіць…

— Ну, ну, завяліся. Не ведаў, што вы бываеце такім. Вам сёння трэба быць добрым, шчаслівым.

— Я выканаю вашу мудрую параду, — i павярнуўся да дзвярэй, не развітаючыся, хоць гэта было звыклым: за дзень могуць яшчэ ўбачыцца неаднойчы.

— За запрашэнне — дзякую. Я падумаю…

Уладзімір Паўлавіч выйшаў з цяжкім пачуццём — нешта блізкае да абразы. Бадай здзівіўся, што адмова ад яго запрашэння — на вяселле сына! — можа так балюча раніць. Дзіўна, аднак, тое, што злосці на Сінякова не было. Злаваў на сябе i на Вольгу.

Куды ж падзець сябе ў гэты незвычайны дзень, не па-вясноваму спякотны? Спыніўся пасярод плошчы на паўдарозе ад райкома да райвыканкома, паглядзеў у бязвоблачнае неба i супакоіў сябе тым, што падумаў пра Барыса. I пра Глеба. Во яна, сапраўдная радасць — мець такіх сыноў! Жаніць ix.

III

Вользе Андрэеўне спачатку не спадабалася, што муж запрасіў ёй на дапамогу сястру нявесты. Лічыла гэта не толькі парушэннем этыкету, але i як бы нейкім уніжэннем перад сватамі. Старшыня райвыканкома не можа знайсці памочнікаў жонды, каб падрыхтаваць вяселле! A сапраўды гэта няпроста, не маючы блізка сваякоў. Прыехала, праўда, Валодзева сястра Ганна, але жанчына пенсійнага ўзросту, хваравітая сялянка, згатаваць простую страву можа, a сервіраваць стол — куды ёй. За дарагую талерку баіцца ўзяцца. «Ой, Волечка, яшчэ разаб’ю. Больш тонкую пасудзіну, чым чыгунок, ты мне не давай».

Уладзімір Паўлавіч мог i хацеў дамовіцца з кухарам i з афіцыянткамі, але яна лічыла, што рабіць гэта нельга: вазьмі за самую высокую аплату, a людзі скажуць бог ведае што; гарадок, што сяло, усе пра ўсіх ведаюць, а тым больш пра старшыню. I сваіх, з бібліятэкі, не адважылася прасіць — рабочы дзень, ды яшчэ перадсвяточны, кал i i на рабоце i дома поўна клопатаў. Перад святам ў магазіны нешта «выкінуць», i жанчыны будуць млець ў чэргах. У Вольгі Андрэеўны перад чэргамі быў прымхлівы страх, яна абыходзіла ix за вярсту. Хацела стаяць там, як усе, але баялася, каб не сказалі: бач, дэмакратка якая! Знойдуцца такія, што i ў твар могуць кінуць: «Ці не з-за твайго мужа мы душымся тут?»

З чорнага хода ў магазін ні разу не зайшла, катэгарычна адмаўлялася. Муж часам жартаваў, часцей злаваў: «Я, значыцца, магу з торбамі, хаваючы вочы, выходзіць?!» Канчалася найгоршым: прадукты прывозіў шафёр, прычым купляў ix у cyceднім райцэнтры, дзе старшынёй райспажыўсаюза быў даўні добры знаёмы Косця Екельчык, яшчэ ў камсамоле разам працавалі. Абставіны перамагалі, яны мацней за пакуты сумлення. А перад вяселлем сама вымушана была паехаць да «вялікага дзяльца» Косці, каб закупіць прысмакі, якія той выбіваў на абласной базе спецыяльна для ix вяселля, так, прынамсі, тлумачыў, падкрэсліваючы, што для старых сяброў ён гатовы на ўсё. Адзінае супакаенне, што Екельчык не падначалены Пыльчанку.

Запрашэнне дачкі Пустаходаў бянтэжыла i па іншай прычыне: i сам Іван i Марыя Пятроўна паведамленне аб тым, што рэстаран адмяняецца, сустрэлі яўна з задавальненнем.

«Мы сапраўднае вяселле закружым», — сказала свацця. Безумоўна, што ім! У старшыні калгаса зусім іншыя магчымасці, чым у старшыні райвыканкома. Але думка гэтая ўкалола самалюбства. Без абывацельскага гонару яна, сціплая бібліятэкарка, аднак жа ёсць матчын гонар, ды i проста чалавечы. Не, пазайздросціць не грэх не матэрыяльным магчымасцям старшыні калгаса, а яго сям’і. З такой сям’ёй можна наладзіць бог ведае што! Чатыры дачкі, нявестка, цётка, сёстры, пляменніцы — паўвёскі радні. А яна, па сутнасці, адна. Але i адна павінна зрабіць тое, што там робяць, можа, дзесяць жанчын, калі не больш. З-за гонару i жаночай упартасці i адмовілася ад кухара i ад афіцыянткі. Адна дык адна. Няхай асудзяць, няхай пахваляць — яе адну. Урэшце, усё гэта глупства, умоўйасці. Галоўнае, што Глеб жэніцца i нявеста яго падабаецца ёй. А яшчэ… сама не прызнавалася сабе, што жыве не столькі вясельнымі клопатамі, колькі чаканнем Барыса.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Злая зорка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Злая зорка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Іван Шамякін: Трывожнае шчасце
Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Сэрца на далоні
Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Ахвяры
Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Драма
Драма
Іван Шамякін
Рыгор Барадулін: Босая зорка
Босая зорка
Рыгор Барадулін
Барыс Мікуліч: Зорка
Зорка
Барыс Мікуліч
Отзывы о книге «Злая зорка»

Обсуждение, отзывы о книге «Злая зорка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.