Іван Шамякін - Злая зорка

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Злая зорка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Злая зорка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Злая зорка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Злая зорка» пра чарнобыльскую катастрофу. У цэнтры вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям’і. Малодшы сын Глеб — інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс — афіцэр лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца. Такі трагічны фінал.

Злая зорка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Злая зорка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Паўлавіч любаваўся Ірынай. Спадабалася, як яна паводзіць сябе ў вясельным тлуме. Яна — у ім, як старонні чалавек, назірае збоку, не без іроніі — на хваляванні маці, сясцёр сваіх Лізы i Тамары; гэтыя — у бацьку: любяць кіраваць. Хоць тут дома Іван Іванавіч паводзіць сябе, бадай, гэтак жа, як i нявеста. Не, нявеста іранічная, а бацька сур’ёзны, нявеста незалежная i нічыіх каманд не прызнае, да гэтага, мабыць, прызвычаіліся ў доме, бо нават Ліза i Тамара ў адносінах сястры не ўжываюць «адміністрацыйна-камандны тон», — з гумарам адзначыў Пыльчанка. A Іван Іванавіч, наадварот, напрошваецца на ix загады, здаецца, ажно радуецца, што ім камандуюць.

Уладзімір Паўлавіч пажартаваў:

— Ніколі не думаў, што так любіш падначальвацца.

— Дык прывучылі ж.

— Хто? Жанчыны?

— Ды не. Вы, начальнікі.

Пыльчанку падабаліся ix адносіны. Цяперашнія.

Яны i раней былі найлепшымі, сяброўскімі. Пяць гадоў назад, знаёмячыся з раёнам, ён толькі ў гэтага старшыні згадзіўся паабедаць, выпіць чарку. Зблізіліся, калі даведаліся пра ўзаемную прыхільнасць дзяцей. I ўсё ж Пустаход заўсюды ўмеў трымацца субардынацыі, непрыкметнай, разумнай. A абвясцілі дзеці аб маючым адбыцца шлюбе, i зруйнаваўся нябачны бар’ерчык, сваяцтва замацавала добрую i верную мужчынскую дружбу сталых людзей — тую дружбу, якая дае шчасце ў свеце, дзе прыходзіцца азірацца. Пры такіх адносінах можна давяраць адзін аднаму ўсё — думкі, сумненні, прагнозы. Не ўсе людзі маюць гэты дарунак — такую дружбу.

Мінута выпала для размовы. I тут жа Ліза загадала:

— Схадзі, бацька, у мой дом, прынясі піва ca склепа. Маіх жаніхоў ад баяна не адарвеш, — гэта яна пра мужа i сына. — Уладзімір Паўлавіч, ідзіце ў хату, пасядзіце, танцаваць жа не будзеце.

— Не, лепш дам гапака. А то яшчэ i мяне прымусіш піва варыць.

Ліза весела засмяялася.

— Во не дадумалася! Трэба было вас на востраў паслаць… А то мае тартыйцы пабаяліся. Сама грэлася каля цяпельца.

— Гнала?

— Дык спажыўсаюз ваш… колькі выдзеліў? Слёзы. Па кроплі на горла. A ў гэтыя жлукты трэба па вядру.

— Пасаджу я цябе сутак на пятнаццаць.

— Не пасадзіце. Надоі ўпадуць.

Застаўся ў двары з паважнымі старымі сваякамі, незнаёмымі, пэўна, з-за Прыпяці, з Украіны, калі меркаваць па ix вымаўленні.

Двор Пустаходаў здзівіў. Не бачыў раней, каб у звычайным сялянскім двары, дзе трымаюць каровы i свінні, молена было навесці такі парадак. Дарожкі пасыпаны жоўтым рачным пяском, вільготным. Палівалі, ці што? Сцяна хаты між акон, ганак упрыгожаны вярбой i бярозай з ружавата-зялёнымі лісточкамі. Як на сёмуху. I пахла незвычайна. Чым? Немагчыма вызначыць. Чысцінёй. Вясной. Святам. Юнацтвам. Але, далёкім, забытым юнацтвам. Пах такі ажно ўсхваляваў. Пажартаваў Пустаходу:

— Адэкалонам ты не пырскаў тут? Смачна пахне.

— Гэта з кухні.

Можа, i з кухні. Але ў яго двары так не пахне, хоць чысценькі дворык заўсёды, гарадскі, курачка хіба суседская заглядвае ды галубы. A ўрачыстасці Hiякай. Можа, цяпер толькі зразумеў жончыны перажыванні, турботы i сваю эгаістычнасць. Яна, нябога, тыдзень мыла i прыбірала. Адна. А ён кпіў. А дарэмна. Толькі тут сцяміў: свята — гэта яшчэ i парадак вось такі, i пахі — не смажаным, а нечым асаблівым, невызначальным, ад чаго п’янееш, як у вінным склепе.

Пустаход, між іншым, сказаў:

— Сёння паабедаем у маёй хаце. A заўтра гуляць будзем у Лізінай. Прасторы больш. A калі будзе такі дзень, то на беразе рэчкі сталы паставім. Гуляць дык гуляць.

— Купецкія ў цябе замашкі, Іван.

— А каго мне баяцца? Я з калгаса куранятка не ўзяў. Усё сваё, сваім трудом вырашчана.

— А цябе скупярдзяем лічаць.

— А гэта i добра, што так лічаць.

Адкрываўся Пустаход новымі гранямі. Не толькі ён адзін — уся сям’я, працоўная, дружная. Радавала сваяцтва з такой сям’ёй. Але разам з тым нешта i трывожыла. Мабыць, незадаволенасць сабою, сваім стаўленнем да вяселля, як бы не заўсёды сур’ёзным, начальніцкім, ці што. Паглядзеў на Пустаходаў, хоць i вяселле яшчэ, па-сутнасці, не пачалося, i захацелася шмат што паправіць дома. Як там спраўляецца нябога Вольга? Мудрая яна! Не так блізка, як ён, знаёмая з сям’ёй нявесты, але адразу адчула, як яны адносяцца да замуства дачкі i сястры i якое вяселле хочуць i здольны наладзіць.

Адшумела моладзь, адстукала абцасамі на асфальце. Сціхлі баяны. У двор выйшла Марыя Пятроўна ў святочным плацці, да гэтага многа разоў снавала паміж хатай i адрынай у рабочым фартуху. I зноў да мужа:

— Запрашай, Ваня, гасцей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Злая зорка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Злая зорка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Николай Гусев - Злая, злая планета
Николай Гусев
Отзывы о книге «Злая зорка»

Обсуждение, отзывы о книге «Злая зорка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x