Іван Шамякін - Злая зорка

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Злая зорка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Злая зорка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Злая зорка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Злая зорка» пра чарнобыльскую катастрофу. У цэнтры вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям’і. Малодшы сын Глеб — інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс — афіцэр лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца. Такі трагічны фінал.

Злая зорка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Злая зорка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А не Ірыне гэта трэба зрабіць?

— Не, не Ірыне. Табе, бацька, — высунулася з адчыненага акна ўсюдыісная таўстуха Ліза. — Ірыну мы схавалі.

Сапраўды, Ірыны нідзе не было відаць. I застолле праходзіла без нявесты.

Уладзімір Паўлавіч не ведаў гэтых традыцый. Мясцовыя, ці што? Палескія? Бачыў у дзяцінстве, у маладосці вясковыя вяселлі, але, здаецца, нявесту нідзе не хавалі. Хоць які этап вяселля ён бачыў? Пэўна, пасля загса. А тут жаніха i яго дружкоў, бацьку частуюць да «вянчання». Логіка тут ёсць: абедаюць госці нявесты. Набілася ix поўная хата, нямала прыезджых — Ірыніны сябры з Мінска, Тамарыны — з Гомеля, сваякі з навакольных вёсак, з блізкіх i далёкіх гарадоў. Клан Пустаходаў магутны.

Жаніха яўна збянтэжыла, што нявесты няма за сталом. Хоць яму, здаецца, растлумачыла Тамара — шаптала на вуха.

Уладзіміру Паўлавічу падабалася Ірына, яе самаўпэўненасць, незалежнасць, i не падабаўся ўласны сын. Разгублены нейкі. Праўда, Глеб ніколі не вызначаўся незалежнасцю — такой, як у яго, бацькі, як у Барыса. Глеб — у маці з яе заўсёднымі сумненнямі, аглядкамі на людзей — што тыя скажуць.

«Будзе ў жонкі пад пятой, — непрыязна падумаў Уладзімір Паўлавіч пра сына. — Ужо без яе не можа».

Але кранала іншае: адарваны ад нявесты, Глеб прыліп да брата, не адступаў ні на крок, глядзеў на Барыса ўлюбёна, як, напэўна, глядзеў бы на Ірыну.

Глеб не піў. Барыс прымушаў яго:

— Ды выпі ты чарку. Для смеласці. А то пабаішся нявесту пацалаваць.

Тамара, што сядзела за бакавым сталом, па-мацярынску пагразіла Глебу пальцам:

— Я яму вып’ю!

Насмяшыла гасцей.

— Во камусьці дастанецца піла. У такой не вып’еш.

— Тома! Цябе трэба выбіраць старшынёй таварыства цвярозасці!

— А што? I не памыліліся б.

— Уладзімір Паўлавіч! Што, так i будзем жыць без «святых слёз»?

— Свае гнаць будзем. Слёзы. I яны такі будуць святыя.

— У нас учора прывезлі віно — дык усе сеялкі на полі спыніліся. А трактары каля сельмага апынуліся. У чаргу выстраіліся. Во цырк быў!

— А чым жа перакрыць непаступленні ў бюджэт?

Задавалі пытанні, якія ўжо амаль год хвалявалі старшыню райвыканкома. Расказвалі факты, эпізоды, легенды, анекдоты, якія ён даўно ведаў, кожны, хто прыходзіў да яго, з раённых работнікаў ці сяльчан, лічыў сваім абавязкам, сур’ёзна ці жартаўліва, расказачь аб антыалкагольнай кампаніі. I амаль усе з вывадам: не тое робім! Ен, стары зубр, таксама перакананы, што робім не тое. А што было б тое? Народ співаўся. Але закон не спыніў гэтую бяду — гоняць самагонку, п’юць усялякую заразу. А бюджэт сапраўды трашчыць.

Устрывожыўся, угледзеўшы, што гэтак жа непрыкметна, як многія госці — мужчыны, куляе Барыс. Астатнім, у горшым выпадку, садзіцца за руль аўтамашын ці трактара, а яму — за штурвал рэактыўнага самалёта. Наперадзе ўсё вяселле, a ў яго ўсяго два дні звальнення.

Ведаў характар сына: яго папярэджанне ў любой форме настроіць Барыса на пратэст. Яго забароны гэты наравісты жарабок ніколі не выконваў, усё рабіў наадварот, маці часам слухаўся, асабліва пасля яе слёз.

Як жа на яго ўздзейнічаць? ЁСЦЬ адна сіла — жаночая.

Паклікаў да сябе Тамару, зашаптаў ёй на вуха:

— Томачка, дзіця мае, зрабі добрую справу: вазьмі шэфства над Барысам. Каб лішняе не выпіў, а то ён хлопец завадны.

Тамара залілася чырванню, збоку нехта мог падумаць, што стары Пыльчанка сказаў нешта скаромнае. Не, залілася чырванню ад радасці: бацька хлопца як бы блаславіў яе на тое, чаго ёй хацелася самой, — быць побач з Барысам, апякаць яго.

V

Скупы Пустаход здзіўляў размахам. Разгуляўся купец. На просьбу свата — як бы менш машын ішло ў райцэнтр — зрабіў выгляд, што не разумее — чаму?

— А што яны ў нас крадзеныя, машыны?

— Ды ты мае становішча зразумей. I сваё.

— Уладзімір Паўлавіч! За вяселле народ не асудзіць.

I рушыла кавалькада з дванаццаці ўпрыгожаных стужкамі, лялькамі, вярбой «Волг», «Жыгулёў», «Масквічоў».

У райдэнтры людзі не толькі праводзілі картэж здзіўленымі позіркамі, але нямала хто з разявак падаўся следам да загса — i з тых, хто ведаў, чыё вяселле, i з тых, каму карцела даведацца.

Але картэж — драбяза. Сюрпрыз чакаў i Пыльчанку i Пустахода ў самім «Доме шлюбаў», на збудаванне якога старшыня райвыканкома патраціў нямала энергіі, хоць пасля адкрыцця ні разу сюды не заглядваў.

У цеснаватай зале рэгістрацыі (большую плошчу невялікага дома аддалі пад залу прыёмаў, дзе да мінулага года за здароўе маладых шумна пілі шампанскае) за сталом, накрытым чырвоным сукном, пад гербам рэспублікі стаяла не былая яго сакратарка, цяперашняя загадчыца загса Клаўдзія Іванаўна, якая яшчэ ўчора павучала шэфа наконт акта рэгістрацыі, а… сам Сінякоў. Сапраўды, сюрпрыз. Хоць, уласна кажучы, чаму здзіўляцца? Даўно заведзена, не ў адных ix, што запіс шлюбаў вялі члены выканкомаў — лепшыя людзі горада i раёна, ветэраны, перадавікі вытворчасці. Чаму не можа аднойчы выканаць гэтую місію сакратар райкома? Ганарова. Уласна кажучы, Уладзімір Паўлавіч здзівіўся хіба на міг. Ведаў, што Пятро Міхайлавіч любіць рабіць нечаканыя дэмакратычныя хады. Разумна ён вызначыў свой удзел у сямейнай урачыстасці таварыша па рабоце. Хітра i разумна, не адмовіш. За стол не сядзе — не той час. A павіншуе маладых першы. Выступіць у асаблівай ролі. Гэтая роля першага развесяліла Пыльчанку. Не роля. Выгляд Пятра Міхайлавіча, апаясанага гербавай стужкай, па-дзяржаўнаму ўрачыстага i сур’ёзнага побач з маладзенькай асістэнткай. Асабліва цешыла, што, смелы на любых трыбунах, самых высокіх, малады сакратар тут не вельмі ўпэўнены, трохі нават разгублены; асістэнтка-суфлёр падказвала яму. Аднак, здаецца, ён не паўтарае яе бяздумна, шукае сваіх слоў, але працэдура незвычайная, нязвыклая, свае не прыдумаеш, i вылазіць з глыбінь памяці прачытанае ў літаратуры, убачанае ў кіно:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Злая зорка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Злая зорка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Николай Гусев - Злая, злая планета
Николай Гусев
Отзывы о книге «Злая зорка»

Обсуждение, отзывы о книге «Злая зорка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x