• Пожаловаться

Іван Шамякін: Злая зорка

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін: Злая зорка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1993, ISBN: 5-340-01113-5, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Шамякін Злая зорка

Злая зорка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Злая зорка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Злая зорка» пра чарнобыльскую катастрофу. У цэнтры вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям’і. Малодшы сын Глеб — інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс — афіцэр лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца. Такі трагічны фінал.

Іван Шамякін: другие книги автора


Кто написал Злая зорка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Злая зорка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Злая зорка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды што яны ў параўнанні з кіраўніком рэспубліканскага маштабу Лявонціем Мікалаевічам, якога пісьменнік з’едліва называв i Вадалеем, i Дырэктарам, не хаваючы антыпатый: «Лявонцій Мікалаевіч — вялікі працаўнік… У яго пурытанскім жыцці — не піў, не курыў, не гуляў у карты, ні ў більярд, на лыжах, праўда, хадзіў — тры дні сну былі ўзнагародай не толькі самому сабе: усе шанавалі i пільна ахоўвалі яго сон. Акрамя зяця».

З гэтай жа іроніяй расказвае аўтар i пра ўдзел Дырэктара ў ліквідацыі вынікаў катастрофы. Напачатку той, замест прыняцця канкрэтных рашэнняў, патрабуе кампрамат на акадэміка Мартынюка. Звоніць старшыні камітэта народнага кантролю, каб узяць з архіва даўнюю ананімку на яго. Гэтак збіраецца астудзіць пыл «праўдалюбца». Пасля робіць падначаленым разнос i накіроўвае ўсіх ix у зону. Нават міністра культуры рэспублікі. Як быццам гумар тут i не да месца, але што зробіш, калі «жрэц» ад культуры трапляе ў камічную сітуацыю, спалохана звяртаючыся да калег:

«— А мне навошта ехаць, таварышы? Не разумею. Мне — навошта?»

Хочаш не хочаш, але надыходзіць момант, калі i самому Вадалею трэба ў дарогу збірацца: «Станцыю наведалі члены Палітбюро. Далей адкладваць паездку нельга было, гэта зразумела нават жонка». I вось пачаліся зборы: «…яго збіралі. Цэлы дзень. Хатнія i гаспадарчае ўпраўленне… А як жа інакш? Сам едзе ў небяспечную зону! Што туды трэба? Чаго нельга забыць, думаючы пра бяспеку яго?»

I ў іншых сваіх раманах (напрыклад, у «Атлантах i карыятыдах») I. Шамякін не прамінаў выпадку, каб не «ўесці» бюракратыю рэспубліканскага маштабу. Але каб такая ступень выкрыцця?! Вобраз Лявонція Мікалаевіча — вобраз-сімвал. Вa ўсіх рэаліях паўстае тыповы прадстаўнік камандна-адміністрацыйнай сістэмы, які не тое што не хоча працаваць па-новаму. Інакш працаваць ён проста не ўмее. Сапраўды ўжо, «выйшаў з народа» i ад гэтага самага народа адарваўся на недасягальную адлегласць. Прафілактычныя мерапрыемствы ў дадзеным выпадку нічога не дадуць. Няхай i знойдуцца смелыя людзі, падобныя Пыльчанку, якія змогуць запярэчыць Лявонцію Мікалаевічу, але пераканаць яго думаць, мысліць інакш — яны не змогуць. Такія апалагеты ўлады — непрабіўная сцяна. Яе не ссунеш, яе трэба рушыць. Цалкам, не раздумваючыся.

Адзін з першых рэцэнзентаў рамана Г. Дашкевіч («Зорка роспачы i жалобы», «ЛiM», 10 мая 1991 года) кінула аўтару такі папрок: «Засмучаюць на старонках рамана грубыя прастамоўныя словы, якія, магчыма, у нейкай ступені дапаўняюць i ўзмацняюць стан безвыходнасці, які існуе ў жыцці ў сувязі з чарнобыльскай трагедыяй. Ды мог жа пісьменнік раней абыходзіцца без ix. Як бы там ні было, a літаратура — з’ява эстэтычная».

Чамусьці я нешта не заўважыў у рамане «грубых прастамоўных слоў», а наконт «эстэтыкі»? Божухна, пачынаеш ужо сумнявацца, ці зможа ўратаваць прыгажосць свет, жыццё, калі магчыма такое. Прыгадайма, як пасля чарговай аперацыі ўрачгінеколаг Ірына Пыльчанка ca слязьмі кідаецца да свекрыві:

«— Мама! Мамачка! Я не магу! Я не магу выкідваць ix у памыйнае вядро.

— Каго? — не адразу сцяміла Вольга Андрэеўна.

— Дзяцей. Дзяцей! Мамачка! Я сёння зрабіла пяць аперацый. Хто гэта выдумаў… рэкамендаваць аборты? Чаму нас было не вывезці ў першыя ж дні?

I як бы сцяміўшы, што прагаварылася — нас, змоўкла».

Натуралістычна гучыць? Яшчэ як натуралістычна! Эстэты, тыпу першага сакратара райкома камсамола Сяргея Плечкі, ад падобнага пагардліва адвярнуцца. Ім прыгожанькія касцюмчыкі падавай! Ix бяздзейнасць уратоўваюць саладжавыя словы, якія нічога не значаць. Сёння такія дзеячы i ад партыі адмаўляюцца. Але ці не з ix, гатовых заўсёды ўзнімаць аднадушна рукі «за», яна i стварала свае найбольш няздольныя кадры? З ix жа падрасталі i кіраўнікі тыпу Лявонція Мікалаевіча.

Цяжка чытаць твор. Цяжка, ды неабходна. I не адзін раз, a некалькі. Бо на старонках яго — сама праўда сучаснасці. Бо на старонках яго — наша цяперашняе жыццё, якое, як ні аздабляй, якімі абяцанкамі ні напаўняй — камуністычнымі ці дэмакратычнымі — лепшым не стане. Да той самай часіны, пакуль усе мы не пазбавімся абыякавасці. Пакуль не напоўнім кожнае жаданне сваё дзеяннем, працай. Інакш Чарнобылям, хай сабе i духоўным, спадарожнічаць нам яшчэ доўга i доўга.

«Злая зорка» — першы беларускі раман аб Чарнобылі. Параўноўваючы яго з творамі, аўтары якіх аператыўна зрэагавалі на ўсеагульную бяду (возьмем хаця б раман украінскага пісьменніка У. Яварыўскага «Марыя з палыном у канцы стагоддзя»), адчу ваеш, наколькі I. Шамякін больш аб’ектыўна i псіхалагічна заглыблена адлюстраваў падзеі, да якіх, думаецца, літаратура будзе звяртацца яшчэ неаднойчы. У тым ліку i беларуская.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Злая зорка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Злая зорка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Іван Шамякін: Трывожнае шчасце
Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Сэрца на далоні
Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Ахвяры
Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Драма
Драма
Іван Шамякін
Рыгор Барадулін: Босая зорка
Босая зорка
Рыгор Барадулін
Барыс Мікуліч: Зорка
Зорка
Барыс Мікуліч
Отзывы о книге «Злая зорка»

Обсуждение, отзывы о книге «Злая зорка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.