Іван Шамякін - Злая зорка

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Злая зорка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Злая зорка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Злая зорка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Злая зорка» пра чарнобыльскую катастрофу. У цэнтры вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям’і. Малодшы сын Глеб — інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс — афіцэр лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца. Такі трагічны фінал.

Злая зорка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Злая зорка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз два тыдні Вольга Андрэеўна памерла. У поўнай свядомасці, нікога не патурбаваўшы. Пасярод дня.

Пыльчанку пазваніў галоўны ўрач.

— Уладзімір Паўлавіч, прыходзьце… — i асекся, больш нічога не сказаў.

Ён доўга трымаў трубку, якая піпікала каля вуха. Асцярожна паклаў нарэшце. Асцярожна, ледзьве не на дыбачках, дайшоў да дзвярэй, павярнуў зашчэпку замка. Адышоў у кут. Уткнуўся тварам у сцяну i нема заплакаў.

Ішоў да бальніцы пехатою. На вуліцы, як заўсёды, яго спынялі, нешта дакладвалі, прасілі, раілі. Ён адказваў, абяцаў, назначаў сустрэчы. Але ні адзін чалавек не змеціў ненатуральнасць яго паводзін ці, можа, выдумалі пасля, калі стала вядома, з якім горам ішоў чалавек.

Вольга Андрэеўна ляжала на кушэтцы ў рэнтгенаўскім кабінеце, пад пушкай; іншага месца не знайшлі: у змрочны морг не спусцілі. Накрытая белым.

Уладзімір Паўлавіч баяўся, што смерць вельмі змяніла роднае аблічча. Уразіўся, убачыўшы яе твар гэткім жа спакойным, якім бачыў, калі яна спала. Толькі вусны — не яе, такога выразу ix ніколі не бачыў: як бы хацела ўсміхнуцца, але было вельмі балюча, i яна не здолела гэтага зрабіць, i застыла на вуснах незнаемая пакутлівая грымаса. З-пад губы блішчэў залаты зуб, які прыгожыў яе, жывую, асабліва калі ўсміхалася, i які здаваўся да абразлівага ненатуральным у мёртвай.

Ён нахіліўся i пацалаваў яе ў лоб, i таксама ўразіўся, што лоб не здаўся халодным, як у іншых нябожчыкаў, якіх ён цалаваў, развітваючыся. Яе лоб быў цёплы.

Слоў у яго не было. Вочы набрынялі слязамі. Пашукаў у кішэні насоўку i не знайшоў, без Вольгі не было i хусцінкі.

У калідоры выстраіліся паўз сцены ўрачы, сёстры, хворыя: так выказвалі яму сваё спачуванне, моўчкі, панурыўшыся.

Галоўурач у сваім кабінеце памагаў апрануць паліто, i ўсё роўна ён ніяк не мог патрапіць у левы рукаў. Сказаў:

— Пазваніце Дар’і Селівонаўне. Няхай рыхтуе, што трэба.

Урача здзівіла i трохі ўстрывожыла такое даручэнне: а сам ён куды? Хоча пабыць адзін?

Не, ён не хацеў заставацца ў адзіноце. Не мог пайсці дадому. Але не ішоў i ў выканком, баяўся, што, калі пачнуць спачуваць, расплачацца.

Спустошана блукаў па падноўленых вуліцах. I зноў яго спынялі. Здзіўляліся, што адказваў старшыня неўпапад. Чужому — начальніку дэзактывацыйнага атрада, сутнасць просьбы яго ніяк не мог уцяміць, вінавата прызнаўся:

— У мяне памерла жонка.

— Сёння? О, прабачце, — i чалавек спалохана адступіў i панёс чутку па горадзе.

Апынуўся перад попггай. Спыніўся. Ведаў, што яму трэба сюды. Не адразу ўспомніў — навошта. Тэлеграмы! Паслаць тэлеграмы! Увайшоў у залу. Каля тэлеграфнага аддзела таўпіліся маладыя людзі, будаўнікі з іншых гарадоў, слалі віншаванні блізкім, быў пярэдадзень свята.

Уладзімір Паўлавіч узяў бланк i доўга не мог нідзе прымасціцца — усе месцы за сталом, ля стойкі i на падаконніку былі занятыя. Нарэшце на рагу стала напісаў на бланку, без адраса: «Памерла маці». Напісаныя словы набылі злавесную рэальнасць, i ён доўга не мог напісаць адрас, не адразу ўспомніў назву вуліцы, на якой размешчана бальніца.

Каму яшчэ слаць? Пустаходам? Цвёрда вырашыў: нельга — з-за Ірыны, з-за ўнука, бо раптам адчуў, што ён, гэты малюсенькі, як ніхто іншы, звязвае яго з жыццём. Дзеля малога трэба жыць! Вользінай сястры? Не мог успомніць нумар дома, у якім быў сто разоў.

Падышоў да стойкі, праз шкляны бар’ер працягнуў адзіную тэлеграму. Малады нахабнік штурхнуў яго плячом.

— Дзядзька, стань у чаргу!

Мабыць, некаторыя ведалі яго, бо засмяяліся.

Прыёмшчыца тэлеграм, сталая поўная жанчына, суседка па вуліцы, убачыла старшыню райвыканкома, ахнула, цыкнула на хлопцаў.

— Прабачце, Уладзімір Паўлавіч. Чаму вы самі? Давайце вашу тэлеграму.

Прачытала — жахнулася:

— Памерла Вольга Андрэеўна? О, божа мой! Што ж гэта такое?

Чарга прыціхла, адступіла ад акенца, даючы Уладзіміру Паўлавічу месца. Ён абапёрся локцямі на бар’ер, убачыў, як у тэлеграфісткі закапалі на бланк слёзы.

— А Барысу? — спытала яна.

Уладзімір Паўлавіч адчуў, як з-пад ног яго паплыла падлога — адарвалася зямля. Вісеў на хісткай стойцы. Не адразу адказаў, прашаптаў, як сакрэт:

— Барысу? Барыс… у Афганістане.

— Зноў? Другі раз? Бога на ix няма, на камандзіраў такіх! Усё роўна на пахаванне маці павінны адпусціць.

I тут успомнілася ўчарашняя Вользіна просьба — апошняя i самая страшная. Не плакала яна ўжо колькі дзён. I ўчора была спакойная, нават па-жаночы дзелавая: давала яму гаспадарчыя парады — дзе што ляжыць, што перадаць Глебу, што — Ірыне. I раптам: «Валодзя! А цяпер просьба да цябе. Пакляніся, што выканаеш яе». — «Оля, хіба я магу не выканаць!» — «Прывязі Бору адтуль… другіх жа прывозяць… сыноў… I пахавай побач са мной».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Злая зорка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Злая зорка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Николай Гусев - Злая, злая планета
Николай Гусев
Отзывы о книге «Злая зорка»

Обсуждение, отзывы о книге «Злая зорка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x