Іван Шамякін - Злая зорка

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Злая зорка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Злая зорка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Злая зорка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Злая зорка» пра чарнобыльскую катастрофу. У цэнтры вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям’і. Малодшы сын Глеб — інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс — афіцэр лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца. Такі трагічны фінал.

Злая зорка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Злая зорка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што такое?

— О божа! Забілі… Забілі… Барыса забілі! — крыкнула ў смяртэльнай роспачы і… самлела.

Спынілася машына. Змітро, менш разгублены, вынес Вольгу Андрэеўну з кабіны ў лес, палажыў на мокрае лісце. Адкаркаваў пляшку баржомі, асцярожна паіў.

Спалоханы, як ні пры якой іншай падзеі, Уладзімір Паўлавіч стаяў перад жонкай на каленях.

— Оля! Оля! Ну, што ты, дурненькая? Што наду мала?

Яна расплюшчыла вочы.

— Ну, во, ну, во… Ты сасніла… Што толькі не сніш! Прайшоў насустрач грузавік, грымнуў… Мяне разбудзіў… А табе прыснілася…

— Не, Валодзя, не. He сасніла. Бачыла я, бачыла, як яны стрэлілі ў Барыса. Двое, барадатыя…

— Хто стрэліў? Дзе? Што ты вярзеш, Оля! Барыс лётае на самалёце. На Каўказе..

— На Каўказе? — дзіўным голасам, з запытальным сумненнем, паўтарыла яна.

— Мы вам валакардзінчыку накапаем, Вольга Андрэеўна, — сказаў Змітро.

— Я табе седуксен дам. Суняць твае страхі.

— Суняла ix… Суняла… Усё пагашана, Валодзя…

Яна паспрабавала падняцца — i не здолела. Гэта спалохала ўжо не толькі мужа, але i Змітрака, які махаў рукою нават на радыяцыю: «Будзем жывыя — не памрэм».

— Можа, «хуткую» з бліжэйшага тэлефона, Уладзімір Паўлавіч? — прапанаваў няўпэўнена.

Вольга Андрэеўна пачула, слабым голасам, але рашуча запярэчыла:

— Не, не… Дадому… дадому!

— Паляжы трошачкі, адпачні. Трэба ж так узвін ціць свае нервы!

— Не, Валодзя, гэта не нервы. Не нервы. Гэта матчына сэрца. Яно ўсё бачыць… далека бачыць…

— Ну, ладна, ладна. Не завадзіся.

Змітро падаслаў брызент. Далі ёй з паўгадзіны паляжаць. Потым перанеслі на задняе сядзенне, па лажылі там.

— У Бабруйск! У бальніцу! — закамандаваў Пыльчанка.

— Не, Валодзя! Прашу цябе — не трэба! Выканай маю апошнюю просьбу. Дадому.

«Апошнюю» — гэта аглушыла Уладзіміра Паўлавіча.

Машына рванула ў туман з недазволенай хуткасцю.

Вольга Андрэеўна сцішана маўчала. Не плакала… Не стагнала. Уладзімір Паўлавіч раз-пораз павароч ваўся да яе; калі бачыў расплюшчаныя вочы, поўныя болю, пакуты, асцярожна пытаўся:

— Як ты?

— Нічога. Дадому едзем?

— Дадому.

— А мне здалося, мы павярнулі. Не трэба ў Мінск Валодзя. Нікуды не трэба.

Але дома яна не здолела выйсці з машыны. Вывелі пад рукі. Урачы не маглі паставіць дыягназ. Забралі ў бальніцу. У сваю, раённую. Ды i туды ледзьве ўгаварылі. Hi кардыяграмы, ні аналізы не паказвалі ніякай вядомай хваробы.

Уладзімір Паўлавіч запрашаў прафесароў, тых, каго ведаў, i праз медыцынскія інстанцыі. Цяпер яны прыязджалі. Праз паўгода пасля аварыі не баяліся. Камандзіроўкі ім давалі ахвотна. Запісвалі сабе ў актыў i кіраўнікі i выканаўцы: наведалі зону Чарнобыльскай АЭС, вывучылі, пракансультавалі, памаглі. Разумелі, што гэта будзе ацэнена, калі не цяпер, то ў будучым.

Вользе Андрэеўне напісалі том заключэнняў, хоць ніводнаму ўрачу, ніводнаму прафесар у яна ні на што не паскардзілася, ні на якія болі. Загадкавая хворая. Разумныя прафесары не супакойвалі яе — дарэмна! — i разводзілі рукамі перад Пыльчанкам. Ён, наведваючыся штодня, бачыў, што Вольга, растае, як свечка. Яна амаль не гаварыла пра смерць Барыса, не адразу Уладзімір Паўлавіч сцяміў, што шкадуе яго, мужа. Аднойчы сказала:

— Думаеш, я не здагадвалася, што ён там? Калі прыехала Тамара i не адразу сказала, што была на Каўказе… Гуляла пасля смерці Лізы? Не, не тая дзяўчына. Была — i не ўбачыла Барыса? Не навучылася маніць. А потым… як вы глядзелі адно на аднаго, калі яна ад’язджала. Табе яна сказала, а ты скрываў ад мяне. Навошта, Валодзя? Хіба гэта не наш боль? Наш з табой…

— Я нічога не скрываў…

— А потым ты разглядваў канверт. Я не адразу зразумела, чаму ты яго так разглядваў. А пасля сама адкрыла: гнуліся яны, канверцікі. Перасылаліся з нашым адрасам у Кутаісі… Шкадаваў ён нас з табой, сыночак наш… — яна закрыла твар рукамі, але не заплакала.

— Во i давяла ты сябе канверцікамі бог ведае да якіх прывідаў.

Да таго дня Уладзімір Паўлавіч яшчэ спадзяваўся, што жончына дарожнае ўяўленне — вынік яе хваробы. Паслаў тэлеграму ў часць — адказу не атрымаў. Папрасіў камандуючага арміі, што базіравалася недалёка i памагала ў ліквідацыі вынікаў аварыі, звярнуцца ў штаб паветраных сіл — адказалі тое, што ён ведаў: сын яго ў Афганістане. Пасля прызнання жончынага, што I яна ведала пра гэта, паверыў у яе страшнае пра д чу ванне: Барыс загінуў. Працаваў па-ранейшаму. Але познімі вечарамі, уначы, вьшіўшы з гора, не плакаў — выў, скуголіў у пустым доме.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Злая зорка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Злая зорка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Николай Гусев - Злая, злая планета
Николай Гусев
Отзывы о книге «Злая зорка»

Обсуждение, отзывы о книге «Злая зорка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x