Іван Шамякін - Злая зорка

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Злая зорка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Злая зорка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Злая зорка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Злая зорка» пра чарнобыльскую катастрофу. У цэнтры вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям’і. Малодшы сын Глеб — інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс — афіцэр лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца. Такі трагічны фінал.

Злая зорка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Злая зорка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ты трапечашся, дурное? Хіба не бачыш, што іншай дарогі ў мяне няма? У жыццё — гэта адзіная. Усе іншыя — у смерць.

Прадзёрся праз калючы хмызняк, выйшаў з-пад акацый i ўбачыў яе — граніцу. Паласаты с луп — шырокія зялёныя i вузкія белыя палосы, зверху на зялёным фоне — белы серп месячыка. А побач са слупам — лабасты бункер. Блізка — метраў за трыста. З палёгкай уздыхнуў.

— Ну, вось i ўсё, капітан Пыльчанка.

Памацаў зорачкі на нагонах. Ганьбіць ён ix? Не.

I зорачкі няхай застаюцца. I пасведчанне ў кішэні. Да афіцэра павінна бьщь іншае ста ў лен не.

— Аднак рыхтуйся да допыту. Могуць i катаваць.

Пра гэта ён думаў з учарашняга вечара. Адабраў сапраўдныя сакрэты, якія не могуць выбіць ніякім катаваннем, i тое, што, ведаў, хаваецца ад сваіх, але даўно не з’яўляецца сакрэтам для такіх разведак, як амерыканская i англійская. Няхай пакістанцы парадуюцца гэтым «сакрэтам», пакуль шэфы не тыцнуць ix носам. Тым часам яго перададуць больш цывілізаваным службам.

Глыбока ўдыхнуўшы, як бы сабраўся нырнуць, пабрыў да бункера. Ішоў павольна, прыкметна кульгаючы, абапіраючыся на кій. Гэта не быў прыём — паказаць сябе інвалідам, калена сапраўды забалела гэтак жа моцна, як пры спуску з гары. У вачах свяціла не адно яркае сонца, а часам два-тры, жоўтых, расплылых, што жаўткі на скавародцы. Такое адчуванне спалохала горш за галюцынацыі. Але слуп бачыў выразна, колеры яго, гэта супакоіла. Ганебна было б самлець перад чужымі салдатамі.

З-за каўпака бункера падняліся дзве постаці. Вайскоўцы. Пагранічнікі.

Барыс махнуў ім курткай — як вітаў. Спачатку яны глядзелі на яго моўчкі, безумоўна, здзіўленыя: адкуль узяўся? Потым адзін крыкнуў, здалося, паірозліва. Барыс дастаў з кішэні пісталет, паказаў ім i кінуў у бацвінне, ішоў па бураковым полі.

Крыкнулі зноў.

Ён кінуў i куртку. Сабе пакінуў кій, баяўся, што без яго не ступіць.

Пагранічнікі сціхлі. I раптам, што механічныя, праваліліся ў зямлю. У адзін міг. Як у прыгодніцкім кіно.

Барыс няўцямна спыніўся: чаму схаваліся? Ды тут нейкім унутраным чуццём пачуў, што на яго глядзяць ззаду. Рэзка павярнуўся.

Ix стаяла двое, воддаль адзін ад аднаго, усё роўна як узялі яго ў вілку. У цывільным. Барадатыя. У белых чалмах. З аўтаматамі на грудзях.

Барыс сумна ўсміхнуўся. Без страху. Сказаў сам сабе голасам палкоўніка Шувалава:

— Штурвал i зброю не кідай да апошняга дыхания.

Словы гэтыя прымусілі ступіць у той бок, куды кінуў пісталет.

Маджахеды ўзнялі аўтаматы.

IV

З Мінска выехалі рана. Стаяў густы асенні туман. Выйшаўшы на аднапалоску, шафёр вёў асцярожна, засяроджана. Маўчаў, бо адразу адчуў: гаспадарам не да размоў аб магазінах сталічных i аб цэнах на рынку.

Вольга Андрэеўна i Уладзімір Паўлавіч бадай жа не спалі ўсю ноч, хоць i былі смяртэльна стомленыя. Яна двойчы наведвалася да Глеба i з пасляабедзеннага «ціхага часу» сядзела там да вечара, пакуль яе далікатна не папрасілі. Ен абіваў парогі высокіх кантор, не было часу паабедаць. Вярнуўся ў гасцініцу перад праграмай «Час». Вольга не пайшла вячэраць: з’ела, маўляў, тое, што вярнуў Глеб. Уладзімір Паўлавіч спусціўся ў буфет, выпіў чаю. Вярнуўся ў нумар стомлены, злосны: мала што выбіў. У жонкі — апухлы ад слёз твар. Ен ласкава абняў яе.

— Не трэба, калі ласка. Прашу цябе. Што ты даводзіш сябе? Усё будзе добра. Нічога страшнага няма. Прафесары пацвердзілі.

Яна сцялася, сумна паківала галавой.

— Ты верыш прафесарам? Памрэ Глеб, — i зарыдала.

Уладзімір Паўлавіч, спалоханы, — упершыню яна вымавіла гэтыя страшныя словы, — доўга нязграбна, няўпэўнена, сам адчуваў гэта, супакойваў жонку. Але калі яна сказала пра смерць паўторна, сарваўся, кінуў узлавана:

— Што ты каркаеш, як старая варона!

Вольга не пакрыўдзілася, разумела, што i бацьку баліць, i ў яго трывожна на душы. А ён дакараў сябе, папрасіў прабачэння. I калі яна заплакала зноў, таксама праслязіўся i саромеўся сваёй слабасці.

Ен засынаў, але часта прачынаўся i чуў, што Вольга не спіць, хоць тая i стойвалася. Спачуваў ёй: во пакутніца!

У машыне пад мяккае гойданне, пад шум матора Уладзімір Паўлавіч заснуў. Заваліўся на клунак на заднім сядзенні, ажно пахрапваў; Вольга азірнулася на яго, як на малога — з усмешкай. Яна сядзела на пера дзе. Нярэдка ў дал ёкай дарозе яе закалыхвала. Муж i шафёр ведалі гэта i садзілі яе так, каб яна глядзела на дарогу.

Яна раней кпіла: як можна спаць у машыне? Ніколі не засынала. A ў тую туманную раніцу ў лесе пад Лапічамі, магчыма, на нейкі міг заснула. Ці проста заплюшчыла вочы i ў думках была далека. Ці глядзела ў туман i ўбачыла… Сама не помніла, у якім стане была. Але раптам страшна закрычала — так, што шафёр спалохана крутнуў баранку, ледзьве не апынуўся ў кювеце, падхапіўся Уладзімір Паўлавіч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Злая зорка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Злая зорка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Николай Гусев - Злая, злая планета
Николай Гусев
Отзывы о книге «Злая зорка»

Обсуждение, отзывы о книге «Злая зорка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x