Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам да старой мадам за суседнім сталом падсела другая. Гэтае «брат», «рот фронт!» і ўсё шчабятанне дзяўчыны з намі абурыла абедзвюх мадам. Яны паклікалі афіцыянтку да сябе і доўга, нудна скрыпелі па яе, дакараючы. Пасля паклікалі дырэктара. Злёгку і з годнасцю схіліўшыся, ён слухаў іх з прафесійна ветлівай цярплівасцю: кліенткі, мусіць, даўнія.

Дзяўчына — каля нашага стала — усміхалася, нават і падміргнула мне на тых, а на развітанне дэманстратыўна ўсім нам паціснула рукі і зноў з мілай усмешкай узняла кулачок — «Рот фронт!».

1951

АСКОЛАЧАК ВЯСЁЛКІ

«…Дзед біў, біў — не разбіў, баба біла, біла — не разбіла…»

Юрку не біў ніхто. Усе яго прасілі. Сястрычкі наперабой паказвалі, як гэта робіцца. Мама злавала, што ён яе — нават яе! — не слухае. Прасіў сам бацька. Сарамаціў свайго Юрася, гаворачы з ім, як мужчына з мужчынам. Прасіла, нарэшце, госця-бабуля — вельмі заслужаны дзеяч найвышэйшага мастацтва, нястомная вясковая работніца, што нібы так сабе, нібы між іншым выгадавала сямёра дзяцей i дзевятнаццаць унукаў. Дваццатаму ўнуку яна гаварыла:

— Ну, зрабі ўжо, каток, зрабі. Пакажы ты нам гэтае дзіва, а то паеду заўтра дахаты i не ўбачу. Ну, вось, глядзі!

Пляскаючы ў такт сухімі, дрыжачымі рукамі, яна пачынала кволым старэчым голасам тую несмяротную песню, якой захапляліся i яшчэ будуць захапляцца мільёны сястрычак i брадікаў, мамаў i татаў, бабуль i дзядоў:

Ладкі-ладушкі,
Прыляцелі птушкі…

I гэтак далей. А можна i зноў ад пачатку. Усё роўна будзе аднолькава хораша. Каб толькі песні той дапамагалі маленькія ручкі з растапыранымі пальцами, каб быў па вушы раскрыты ад радасці рот ды каб смяяліся вачаняты.

Вучыцца Юрка не хоча.

Ён стаідь у сваім ложку (ад сцяны — дыван, ад хаты — сетка), трымаецца аберуч за жалезны прут i то смяецца адназубым роцікам, то робіць тое, што ўжо добра завучыў: зусім як бацька, ляскае языком.

— От нехарошы! Мы цябе больш насіць не будзем, ні Алеся, ні я…

— Дурань! — злуецца мама.

I ўсім гэта смешна, нават самому Юрку. Ён смяецца залівіста, яшчэ раз ляскае языком, а потым надзімае губы i, зверху ўніз шмаруючы па ix кулачком, вельмі задаволена робіць «брр!».

— Не нова гэта, не нова, — усміхаецца бацька. — Пашырай, брат, рэпертуар.

I бабуля, вядома, таксама гаворыць сваё: яна бароніць унука, як быццам тут нехта i сапраўды на яго нападае.

«…Баба біла, біла — не разбіла. Бегла мышка, хвосцікам махнула…»

Махнула хвосцікам не мышка, а рыбка — госдя з той цудоўнай краіны, што называецда Кітай. Залатая рыбка, у якой дзіўнае імя — Шубункін.

Яна плавала ў акварыуме, што стаяў у другім пакоі на акне. Плавала не ад на: ix было пядь, i ўсе залатыя, i кожная называецда Шубункін.

У акварыуме чатыры шкляныя сценкі i гіясчанае дно, дваццаць літраў чыстай вады і, мусіць, некалькі тысяч каменьчыкаў — большых, меншых i зусім-зусім маленькіх, якія лічацца пясчынкамі.

Каменьчыкі — з Крыма, дзе раскошнае сонца i стройныя, вечназялёныя кіпарысы, дзе цёплае мора шуміць дзень i ноч — напявае ласкава, нястомна палошча камяністы, пясчаны бераг, выкочвае на водмели яго з прахалодных глыбіняў такія вось, як у акварыуме, каменьчыкі.

Яны шматфарбныя, бліскучыя, празрыстыя; у ix прыгожыя дзівосныя імёны: халцадон, сердалік, нефрыт…

Разам з каменьчыкамі пясчанае дно акварыума ўсцілаюць малыя i большыя ракавінкі; акамянелыя кіпцюры калісьці грозных крабавых клюшняў; адшліфаваныя хвалямі, як бусіны, кавалачкі шкла.

Разам з крымскімі ёсць у акварыуме каменьчыкі i ракавінкі з гарыстай, сонечнай Югаславіі, дзе працавітыя, мужныя людзі i ў казцы, i ў песні мора сваё называюдь пяшчотным i звонкім імем Ядран.

Над гэтым цёмна-блакітным морам усё — i яснае сонца, i белыя чайкі, i зялёныя кедры, — усё такое прыгожае, што ўсяго, здаецца, узяў бы патрошку дахаты — на светлы ўспамін.

Бацька, які прывёз з Масквы, з заалагічнага магазіна, залатых кітайскіх рыбак Шубункін, з Крыма — каменьчыкі i ракавінкі, i там, над блакітным Ядранам, думаў пра самую светлую радасць. Дочкам, якія чакалі яго, i Юрасю, нараджэння якога ён чакаў з небывалай трывогай, бацька прывёз ад усёй адрыятычнай прыгажосці зялёную шышку з магутнага кедра, што шуміць над хвалямі на чарнагорскай кручы, белае чайчына пяро, што ляжала на шэрым гарбе маленысага каменнага астраўка, некалькі яркіх, празрыстых каменьчыкаў, што блішчэлі на гарачых, пуховых пляжах песеннай Далмацыі…

«…Бегла мышка, хвосцікам махнула — яечка ўпала i разбілася…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x