Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Во, ліха матары, здаравіла які! — на ўсе, як кажуць, застаўкі ўсміхнуўся Мікола, паказваючы на Свярдзёлка. — Воўчая смерць! Паздароўкайся, Сцёпа, з чалавекам.

Сцёпа падаў мне руку. Малая, але ўчэпістая, як ракава клюшня.

Мне цяжка стрымліваць смех, а Мікола яшчэ паддае.

— Які там здаровы! — нібы адказвае ён камусьці. — Вунь ужо кропля пад носам вісіць…

Сцёпа шморгае носікам і тонкім, «бабскім» галаском адказвае:

— А кроплю, бачыш, яшчэ ўтрымаю!..

Мы рагочам. Пасля гаворым пра пушчу, пра жыццё, пра міжнародную палітыку… На развітанне леснікі просяць прыехаць абавязкова.

— Хочаш — адзін, — гаворыць Мікола, — а хочаш, дык таварышаў якіх вазьмі. — Ну, і, бясспрэчна, як заўсёды, дадае: — Прывязіце трохі гільзаў, шаснаццатага калібра, і пораху…

— Дрампуляў якіх-небудзь, на ваўкоў, — у тон яму дадае сваім галаском Свярдзёлак. — Каб пекануў катораму, дык каб адразу…

Сцёпа развітаўся са мной і пайшоў. Хацеў ісці і я, але Мікола прытрымаў маю руку.

— А ты не думай, — сказаў ён значна цішэй і неяк нібы нават вінавата ўсміхаючыся, — што я табе пра Свярдзёлка насмешку якую… Ён гэтых ваўкоў налузгаў столькі, што мы з табой і ў вочы не бачылі. Газета пісала: шэсцьдзесят тры. Гэта, браток, пра яго. А як ён падвывае, каб ты толькі чуў! І за прыбылога, і за пераярка, і за старога воўка, ліха матары, як зойдзецца — хоць ты на печ хавайся!.. І так ён, Сцяпан, харошы чалавек… Дык прыязджай ты, браток, не лянуйся!..

…Сяджу на цягучым пракураным сходзе… Успамінаю словы: «Няўжо ты і праўда так моцна заняты?», чую за імі пах жывіцы і аўчыны, сасновы шум і рыпенне снегу пад ботамі… Трэба паехаць!.. Нават адразу, — не дачакаўшыся канца чарговай гаворкі пра неабходнасць вывучаць жыццё!..

1957

ЁЙ МЫ НЕ СКАЖАМ

У ліпені сорак чацвёртага года мы выйшлі з нашай партызанскай пушчы i — каго не паслалі на фронт — сталі ў сваім раёне партыйнымі i савецкімі работнікамі.

Гледзячы сённяшнім, мірным вокам, нялёгкі гэта быў час. Сям-там яшчэ аказваліся банды, слядамі якіх хадзіў наш знішчальны атрад. Старшыню сельсавета Сашу Туркача, спадцішка вясёлага i неяк паэтычна гультаяватага хлопца, якога ў брыгаднай разведцы два гады абміналі кулі i асколкі, бандыты злавілі непадалёку ад райцэнтра. Уранні пастушкі знайшлі яго знявечаны труп у бродзе ціхай, абязрыбленай паліцэйскім толам рэчкі. Наступнай ноччу я дзяжурыў у райкоме партыі пры адкрытым акне, палажыўшы на стол узведзены аўтамат… Днём мы, моладзь, прывыкалі да мірнай працы, вучыліся наводзіць лад у раёне, абедалі ў нішчымнай сталоўцы i ніяк не маглі без таго, каб не сабрацца на плошчы, не «пабрахаць», не пасмяяцца. Час быў нялёгкі, але i вясёлы. Кожны вечар у даваенным, на шчасце ўцалелым, клубе мы ладзілі танцы. Рыжы Пытляк, загадчык радыёвузла, быў добрым акардыяністам…

Аднак з усіх Пытляковых танцаў мне запомнілася толькі простая i страсная мелодыя вальса, якой мы часта падпявалі:

Ночь светла. Над рекой
тихо светит луна…

Запомнілася, відаць, таму, што ночы ў той апошні ваенны жнівень былі надзіва пагодлівыя, а можа — i хутчэй за ўсё — таму, што падпявалі мы ўслед за Машай.

У меру вясёлая i сур'ёзная, лёгкая ў танцы, простая, мілая чарнушка ў скромнай стракаценькай сукенцы, — такой я сёння бачу Машу тых дзён. Яна прыехала ў наш малады заходнебеларускі калектыў з у сходу, з Разанскай ці з Тульскай вобласці, працавала, здаецца, у банку ці ў прамкамбінаце… Зрэшты, не важна ўсё гэта — адкуль ды дзе, — важней за ўсё для нас тады было тое, што ўсе мы хутка закахаліся ў Машу. I вольныя, як гаворыцца, i заблытаныя, — няхай не крыўдзяцца жонкі, якія былі ў той час нарачонымі.

А Маша дасталася аднаму.

Яго я ведаў яшчэ перад вайной. Ну, як там ведаў… Чуў, што Максім Трацяк працаваў пры панах у падполлі, сядзеў у турме. Пасля, у партызанах, ён быў камандзірам аднаго з атрадаў нашай брыгады. Не з першых таварыш i не з апошніх. На выгляд — трохі ганарлівы, нахмураны, а засмяецца — сімпатычна шыракароты, з моднымі рэдзенькімі зубамі. Пад густымі саламянымі бровамі — маленькія, калючыя i разам з тым вельмі светлыя вочы. Працаваў ён тз. ды намеснікам старшыні райсавета, хадзіў у сваім камандзірскім кіцелі, без рэменя, у ботах i ў шапцы ахоўнага колеру, з пяцікутнай плямай замест зорачкі.

Да зімы кампанія наша спакваля разбрылася па свеце: хто пайшоў на фронт, хто на вучобу, каго перавялі ў іншы раён. Я паехаў на працу ў Мінск.

I вось прайшло амаль трынаццаць год. Ix, Максіма i Машу, за гэты час я сустракаў не часта, нават вельмі мала. Добра запомніліся толькі дзве сустрэчы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x