Як толькі мама запаліла лямпу, квактуха ўсхапілася, сонныя кураняты з піскам рассыпаліся па кухні, a ў кутку, на тым месцы, дзе яны сядзелі, застаўся шэры калючы клубок. Квактуха пазнала яго, узлавалася i дзюбнула — моцна, балюча.
— Ну, вось, — казала мама, выносячы Тупалу з кухні,— вось ты i зарабіў. Бачыш, чаго табе захацелася, жэўжык!
Каб жэўжыку было весялей, я зняў аднойчы са сцяны люстэрка i паставіў яго на падлозе. А ён ужо тупаў па хаце i ўдзень, не баяўся нікога. Падышоў да люстэрка, наставіў лычок, паглядзеў i надзьмуўся. Каб пастрашыць таго, што ў люстэрку. А той, што ў люстэрку, надзьмуўся таксама, i вось яны абодва разам зрабілі:
«Пых!»
Мы засмяяліся, тата i я, а вожык вельмі здзівіўся. Што такое?.. Паглядзеў, паглядзеў у люстэрка, асцярожненька дакрануўся чмысікам да шкла i як быццам усё зразумеў. Адышоўся i больш не глядзеў у люстэрка.
Тады тата сказаў мне:
— Лявон…
Заўсёды мяне называлі Лёнікам, але як толькі тата хацеў пагаварыць са мной, як з дарослым, ён гаварыў мне Лявон.
— Ведаеш што, Лявон, — сказаў ён тады, — давай выпусцім вожыка, га?
— А навошта? — здзівіўся я.
— Як навошта? Ён пойдзе да іншых вожыкаў.
— Ну i што?
— Як што? Зробіць сабе хатку дый будзе жыць. I яму будзе там вельмі добра i весела, не тое што ў нас. Што ты скажаш, Лявон?
— I панясем яго з табой у лес?
— Навошта ў лес? Пусцім у грады, а ён ужо сам куды захоча, туды i пойдзе.
I мы занеслі Тупалу ў агарод…Кажуць, што ў той вечар я выйшаў на вуліцу i там, дзе стаялі мужчыны, сказаў:
— Добры вечар. Хочаце, я вам казку скажу?
— Ну скажы. I я сказаў:
— Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр.
— Што, i ўсё?
— Ну, пэўна ж усё. У казцы. А нашага мы выпусцілі. Во!..
1949
Маленькая, кучаравая дзяўчынка была апошнім дзіцем у беднай яўрэйскай сям'і.
Пра бацысу яе, шаўца Айзіка Фунта, раней гаварылі ў мястэчку: «Жыве чалавек — сямёра дзяцей, а селядца на ўсіх купляе аднаго». Анроч дзяцей была яшчэ жонка i цешча; цешча зусім старая, а жонка заўсёды хворая. Айзікаў варштат стаяў перад акном. I часта шавец, накінуўшы сукаць дратву ці заганяць цвікі, задумана глядзеў у акно i ледзь чутна нагіяваў сваю адзіную песню:
Фрылінг тог, майн голданэр… [10] Вясняны дзень, мой залаты… (яўр.)
Толькі і песні было — чатыры першыя словы, ды песня заўсёды была пра вясну, нават калі за цьмяным акном стаяла сумная восень…
I залаты вясняны дзень настаў. Ды толькі ж пасвяціў ён нядоўга — праз паўтара года ў мястэчка прыйшлі фашысты…
Кожнай раніцы п'яныя паліцаі выганялі яўрэяў-мужчын на рынак i там на пацеху сабе наладжвалі дзікую муштру. Вярнуўшыся з рынку, Айзік цяжка садзіўся на калодку перад варштатам, глядзеў у акно, i работа валілася з рук… Хацелася зноў заспяваць сваю кароткую, сумную песню, але цяпер яна не ішла. Думкі бездапаможна таўкліся ў беднай галаве, а слёзы самі капалі часам на зрэбны шавецкі фартух…
— Які лес? Які вінтоўка? — шаптаў Айзік свайму суседу Міколу. — А як яны?
Ен ківаў галавою на хату, поўную дзяцей, а потым крычаў на малую, кучаравую дзяўчынку, што заўсёды была найбліжэй:
— Ася, ідзі да бабулі! Чаго ты тут стаіш?..
Дзяўчынка паслухмяна ішла за перагародку, а бацька ціхенька паўтараў:
— А што з імі будзе, Мікола? З імі?..
I страшны дзень настаў.
Шэрай восеньскай раніцай мястэчка разбудзілі стрэлы i жудасны крык…
* * *
Асі цяжка сказаць, як гэта ўсё атрымалася. Дзяўчынка памятае толькі, як праз сон, што ўсе яны беглі паміж платоў i хат завулка, па гразі, а потым нехта падхапіў яе на рукі i панёс. Яна дрыгала нагамі i плакала: «Ма-а-мэ!» I толькі. ўжо ў хаце дзяўчынка патрохі зразумела, што з ёй.
Чужая бабуля трымала яе на руках i, нахмурыўшы бровы, шаптала:
— Дур-на-я, дур-нень-ка-я, ціха!..
I Ася сціхла. Яна толькі ўсхліпвала i цяжка, глыбока ўздыхала.
— Лезь туды i сядзі,— сказала бабуля, падсаджваючы яе на печ. — Толькі ж глядзі — не плач, каб ніхто не пачуў. I не бойся, я зараз прыйду.
Ася паслухала i сціхла. Каб ніхто не ўбачыў, яна залезла ў самы цёплы куток на печы i з галавой накрылася дзяругай, а каб ніхто не пачуў — заціснула зубамі руку. Калі малая зусім сціхла i, адкрыўшы галоўку, пачынала прыслухоўвацца, — на камінку мурлыкаў шэры кот, а далёка-далёка за сценамі хаты чуваць былі стрэлы… Дзяўчынцы зноў рабілася страшна; яна забылася на суровы загад i голасна плакала.
— Ма-мэ! — клікала яна тую, хто самы найлепшы на свеце. А потым, згадаўшы таго, хто здаваўся ёй дагэтуль самым дужым, крычала: — Та-т-алэ! Та-тэ!
Читать дальше