І Ліпа смяецца таксама. Смяецца праз сон. Яе зноў вязуць цераз шашу на санках, таксама як удзень. Цягнуць санкі і Шура, і Ўладзік, і Волечка… Многа многа дзяцей, ажно цэлая школа! Дзік бяжыць паміж імі і весела, голасна брэша: «Бум! Бум!» А потым цёця настаўніца бярэ Ліпу на рукі, аддае яе маме і кажа:
— Вы не злуйце на Ліпу, яна была ў нас. Сёння Ліпа — вялікая цаца!
А клёнік яшчэ ўсё смяецца і плешча ў маленькія ладкі…
1948
Пачынаецца казачка так.
Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр…
Ды не той, пра якога хачу расказачь, a другі, зусім ініны — вялікі, стары.
А нашага Тупалу тата злавіў у лесе i прынёс у кішэні дахаты. I гэта не казка, a праўда.
Я быў тады яшчэ такі малы, што нават не хадзіў у школу.
Тупала быў таксама малы, круглы, як шэры клубок, i калючы.
Тата вярнуўся з лесу i сказаў:
— Ну, Лёнік, я прынёс табе яблыка.
Ад радасці я забыўся, што яшчэ вясна, што яблыкаў яшчэ няма, i ўсадзіў руку ў татаву кішэню.
— Ай! — ускрыкнуў я, укалоўшы аб нешта пальцы.
I хацеў ужо нават заплакаць, але тата мой засмяяўся.
— Дзівак чалавек, укалоў ды злуецца! — сказаў ён. — Ды гэта ж лепей за яблыка, ты паглядзі!
I ён выняў з кішэні маленькі калючы клубок.
Спачатку вожык наш ніяк не называўся. Ён нават разгортвацца не хацеў: як палажылі яго ў кутку, пад матм ложкам, так i ляжаў. Не на голай падлозе, а на імху. Тата сцягнуў граблямі ca страхі старога хлява тры купіны моху, паслаў у кутку — i выйшла пасцель.
Мох зялёны, пушысты i цёплы. А шэры клубочак ляжыць на ім i ніяк не хоча разгортвацца. Я наліў яму ў сподак малака i паставіў каля самага моху. А вожыку хоць бы што…
Тады я лёг побач з ім на падлозе i хацеў ляжаць, пакуль ён не разгорнецца.
На дварэ змяркалася, i пад ложкам рабілася цёмна.
— Дурненькі ты, — сказала мама. — Ты яго толькі не чапай, ён i сам малако тваё знойдзе.
I праўда, толькі я лёг у ложак i ў хаце зрабілася ціха, як у куточку пад ложкам нешта ціхенька заварушылася i пачало вось гэтак чмыхаць:
«Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!..»
А потым па дошках падлогі затупаделі маленькія мяккія ножкі.
— А што, не гаварыла я, — сказала мама, — Не палохайде яго, дык ён i малако пачне хлябтаць.
I праўда, мы памаўчалі, i неўзабаве пачулася, што нехта маленькі хлебча. Не так, як кот, а так, як парасяты, — плямкае.
— Ой, тата, я пагляджу!
Тата даў мне запалкі. Я ціхенька злез на падлогу, укленчыў, нагнуўся пад ложак i выняў з карабка запалку. Але як толькі яна чмыхнула i засвяділа, каля сподка я ўбачыў той самы калючы клубочак.
Ды ён ужо ляжаў не на імху, а на го лай падлозе, i малака ў сиодачку было менш, як раней…
Клубок тупацеў усю ноч, i за гэта мы пачалі называць яго Тупалам. А за тое, што ён хутка перастаў баяцца i не згортваўся больш, калі я пазіраў на яго, я ніколі не забываў даваць яму есці.
Спачатку даваў толькі малако, а потым аднойчы разбіў яму на сподак яйцо. Тупала лішне не казырыўся — панюхаў трохі i пачаў хлябтаць.
З нашым цюцікам Мурзам ён не хацеў сябраваць. Як толькі ўбачыць яго — у клубочак, i ўсё. Шчанюк спачатку хацеў панюхаць вожыка: дакрануўся носам да шэрых іголак, заматаў галавой i фыркнуў — не спадабалася. Тады ён прысеў, абняў клубочак лапамі i паспрабаваў яго ўкусіць. Але зноў укалоўся, ды гэтак балюча, што зазлаваў i пачаў уядацца, брахаць. Скакаў, скакаў вакол клубка, а потым яшчэ раз асмеліўся дакрануцца. Ударыў клубочак лапай, як кот па мячыку, заскуголіў, адбегся i лёг.
«Добрыя гулі,— хацеў ён сказаць, — я забаўляцца з табой хачу, а ты — нягодны, колешся».
Ды ён не сказаў гэтага, a толькі лізаў сваю лапу i скардзіўся, хныкаў.
Вусаты Фядот любіў грэцца на сонцы, калi яно свеціць у хату. Сядзе на падлозе, зажмурыцца i мурлыча. На Тупалу ён i глядзець не хацеў, не толькі што з ім гуляць. I нават калi клубочак разгарнуўся аднойчы, сам падышоў да ката і, наставіўшы лычок, панюхаў, наш Фядот толькі лыпнуў спрасонку вачыма, i ўсё. Сядзіць сабе, дрэмле, мурлыкае.
Няма з кім Тупалу пасябраваць.
I стала волсыку сумна.
У кухні нашай жыла квактуха з куранятамі. Спачатку яны былі маленькія, нібы камочкі жоўтага пуху, i ўсё пішчалі, дзёўбалі тварог i мітусіліся па земляной падлозе кухні, як сонечныя зайчыкі. А потым падраслі, квактуха начала вадзіць ix на двор i толькі начаваць прыводзіла ў кухню. Сядзе пад лавай, затуліць ix крыламі, яны паціўкаюць трохі i спяць.
I вось Тупалу стала зайздросна. Уночы ён ціха залез пад квактуху, прымасціўся пад цёплым крылом i давай ад радасці варушыцца. Кураняты прачнуліся i заціўкалі. Квактуха хацела пашкадаваць ix, мадией прытулілася крыламі i раптам закрычала так моцна i так спалохана, што ўсе мы ў хаце прачнуліся.
Читать дальше