Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На самым дне зачуханага вахманаўскага кацялка сядзіць, напэўна, i такая думка, што сёння палякаў можна было i не гнаць, што гэты скнара пракляты, аконам, на добры лад, мог бы паслаць з імі ў горад машыну… Ды большую частку мазгоў займае тое, што называецца пачуццём абавязку. «Фюрэр ведае, што робіць» — так гаворыць першая запаведзь часу. Усякае начальства — скажам, аконам ці той обер-лёйтнант — лепш ведае, чаго хоча фюрэр, i яму, радавому, Кумбіру, застаецца адно — паслухмяна выконваць. Чорт ix бяры! Гэта ж усё-такі не фронт!..

Мусіць, ад гэтых думак вахману робіцца раптам лягчэй. Ён пачынае нават жартаваць.

— Пшэрва — фон, Пшэрва — граф, Пшэрва — міністр, — гаворьщь ён, ледзь не крычыць. — Сёння Пшэрва быў трошкі капут!..

Мы маўчым.

Толькі дождж пачынае нарэшце ісці,— не сцярпеўшы, відаць, недарэчнага квакания шэрай двухногай істоты. Спачатку падаюць рэдкія, дужыя кроплі. Б'юць па нашых галовах, па бруку… Пасля, нібы здаволеныя такой разведкай, мільёны буйных кропель дружна абрушваюцца на зямлю.

Спачатку я стараюся стуліцца, нібы нават схаваць у каўнер галаву. Добра было б прыпусціцца да першага дрэва бягом, каб схавацца пад ім ад дажджу. Ды вахман палічыць гэта за ўцёкі. А на такіх нагах, як нашы, ад вінтоўкі далека не ўцячэш. Можа, адыдуць трохі рукі… ногі… галава…

Гляджу на Стася. Зайчык, нібы адчуўшы, што я думаю, усміхаецца. З пазаўчарашняга дня гэта першая ўсмешка.

— Добжэ, — гаворыць ён.

I ад гэтай усмешкі, ад гэтага слова, таксама першага сёння, мне робіцца лягчэй, як ад дажджу.

А дождж аблёг надоўга. Першы, гвалтоўны напор яго сціх, і, нібы вызвалены гэтым напорам, невычарпальны запас цёплых кропель бязмежным севам асядае на зямлю. Шчодрае неба спакойна шуміць, а прагная зямля гатова багацець бясконца. Многа сілы патрэбна таму, хто ўсіх корміць, i многа можна набрацца яе да світання. Усё навокал зліваецца ў адзін суцэльны, шэры, цёплы шум, i ў гэтым шуме я чую, здаецца, шчаслівыя, ціхія ўздыхі: «Як добра!.. Ах, як добра!..»

Нездаволены толькі вахман. Свінствам, праклятым свінствам называе ён мокрую шэрую цемру. Вінтоўка ўжо не на рамяні, яна ў яго руках. Каб мы не забываліся пра гэта, ён час ад часу штурхае то Стася, то мяне штыхом…

Калі ж адна сцяна прысадаў паварочвае раптам з гасцінца ўправа, на палявую дарогу, нам становіцца хоць трохі зразумелым, чаго ён хоча.

— Рэхтс ран! Направа! — крычыць ён, i мы сыходзім з бруку на пясок.

Дарога значна вузейшая за гасцінец, дрэвы абапал яе здаюцца вышэйшымі, чым на гасцінцы, i мы нібы ўваходзім у вузкі цёмны калідор.

У глыбіні гэтага калідора праз густую сетку дажджу зманліва, невыразна замігцеў агеньчык. Пасля, чым бліжэй мы падыходзілі туды, усё больш ды больш выразна ішло нам насустрач асветленае акно.

— Пшэрва — фон, Пшэрва — граф, Пшэрва — міністр! — зноў ажыў вахман. — Сёння Пшэрва быў трошкі капут. Цяпер мы ўжо прыйшлі, i Пшэрва будзе цалкам капут. Цяпер i Пшэрву i цябе, пракляты доўгі сабака, з'ядуць чорныя негры.

Мокры глыбокі пясок над нашымі нагамі зноў змяніўся брукам. Прыдарожныя дрэвы дайшлі да гушчы цэлага натоўпу дрэў, паміж якімі яшчэ цямней вызначаліся сілуэты вялікіх будынкаў. Маёнтак. За акном першага доміка, у глыбіні двара, праз дождж i лісце відаць былі іншыя вокны.

— Чорныя негры не тут, — гаварыў, зусім акрыяўшы, вахман. — Тут жыве мой добры камарад Гросман. Хальт!!

Мы спыніліся. Вахман пастукаў у акно.

Да шыбы прыліп спачатку жаночы твар, пасля ён знік, a з глыбіні пакоя да акна падышоў мужчына ў белай кашулі. Ён адшчапіў кручкі, піхнуў на двор абедзве рамы акна i высадзіў, ледзь не пад дождж, сваю лысіну.

— Хто там? А, Кумбір! Ты звар'яцеў, чалавеча, ці што?..

«Ыайлепшы камарад» зайшоўся сытым смехам.

Кумбір i сапраўды быў надобны на мокрую курыцу. Не выручала i вінтоўка, якую ён яшчэ ўсё трымаў у поўнай гатоўнасці атакаваць.

— Куды ж ты з імі, як дурань, у цемру такую ды ў дождж?

— Застрэліць трэба было, ды мы вырашылі, што здохнуць i самі. У штрафкампані [5] Даслоўна — штрафная рота. Нешта накшталт канцлагера ў лагеры ваеннапалонных. .

— А навошта ў штрафкампані? Мы ix зараз да неграў пусцім. Да раніны толькі костачкі застануцца!

Зноў той самы — аж з самага чэрава — сыты, здаволены смех.

— Даволі ржаць, сухі вар'ят! Ідзі адчыняй тваю будку.

«Сухі вар'ят» пачаў апранацца. На вачах у нас ператварыўшыся з вясёлага таўсцюшка ў стандартнага вахмана пад плашч-палаткай, ён выйшаў на двор i з парогa ўключыў кішэнны ліхтарык. Мы пайшлі ад святла каля акон зноў у цемру. Спераду ішоў вахман з ліхтарыкам, ззаду другі — з настаўленай вінтоўкай. Смакуючы зусім шчаслівую развязку, задні вахман штурхаў то Стася, то мяне штыхом, паўтараючы мілыя жарты пра фона, міністра i неграў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x