Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вахману Кумбіру — не да нашых пачуццяў. Інтарэсы юнкера — інтарэсы дзяржавы. I абаропца ix крычыць:

— Давай! Давай!

— Ага-а! Не падабаецца табе такая песня! — ажывае Стась. Ён хапае пад паху вялікія вілы, i пальцы яго пайшлі перабіраць па ix васьмі рагах, як па струнах гітары.

Прыпеўка складаецца на хаду:

Nie patrz no tak krzywo
i nie rycz ze złości —
Przyjdzie czas i my wam
Porachujem kości.

Апошнія словы Стася мы пакрываем дружным рогатам.

— О, Пшэрва, Пшэрва! — прысядаючы, смачна смяецца кухар Збых.

Сымон Жарнак, здаравенны нёманскі плытагон, з асалодай сморкаецца і, абапёршыся на вілы, рагоча.

— Ёлкі зялёныя! — гаворыць ён. — Цяпер яшчэ каб закурыць!

Смяецца нават i шэры слуп, да якога мы тут прывязаны.

— Пшэрва фон, Пшэрва граф, Пшэрва міністр, — гаворыць ён.

I столькі ідыёцкай радасці на гэтай мордзе, што нам становіцца яшчэ смяшней.

Ды інтарэсы юнкера — інтарэсы «вялікага Райху». Вахман успамінае пра гэта i зноў, нібы заведзены, крычыць:

— Давай! Давай!..

Цяжкія вілы зноў пачынаюць трэсціся над шэрай раллёй, i сябар мой, Жарнак, гудзе — прыдумвае найлепшыя жаданні ўсім панам, праз якіх мы тут апынуліся.

Пра ўцёкі мы пачалі гаварыць, вядома, з першых дзён палону.

Наогул мара гэтая выказвалася ўголас, а практычны бок справы мы абмяркоўвалі па двух, па трох, i найчасцей перад сном, на саломе.

На першай арбайтскамандзе я шаптаўся з Антоніем. Ён быў беластачанін, там жыла яго маці, адна i старая. Сюды, у гэты маёнтак, мяне прывезлі ў лютым, з лагернага шпіталя, дзе я ляжаў два тыдні. Тут мне найбольш спадабаўся Сымон Жарнак: добры хлопец, дый землякі. Спалі мы побач. Ну i шапталіся. А злева ад мяне спаў ГІшэрва. Стась часамі шаптаў мне з другога боку. Пра тое ж.

— Калі я, Уладак, збіраўся на фронт, матуля дала мне вось гэты світэр. Яшчэ i браць, дурніца, не хацеў… Уладак!.. Ты спин? Як яна там цяпер, мая матуля?.. То ж я самы старэйшы ў сям'і. Антось малы яшчэ. Дзе ён i што ён заробіць!..

I прыпеўкі, i звонкі хлапечы смех знікалі некуды на ўсю ноч. Сонечны Зайчык туліўся да мяне, каб не званіць зубамі, i шаптаў:

— Уладак! Ты спіш? Добра вам, беларусам: вам ёсць куды ўцякаць. A ў Гдыні ж гітлеры таксама, як i тут.

А потым паўтаралася, як заўсёды, адно:

— Але i я таксама ўцяку. Вось паглядзіш.

— Спаў бы ты лепей, — гудзеў яму цераз мяне Жарнак.

Мы рыхтаваліся да ўцёкаў удвух з Сымонам, i толькі з ім гаварылі аб гэтым сур'ёзна.

* * *

Прыйшла вясна. Збіранне сіл завяршалася. Мы пачалі збіраць на дарогу хлеб. Сілы сабралася столькі, што нават у светлыя дні бывала цёмна ў вачах. Запасы хлеба папаўняліся за кошт гэтых сіл. Адну лустачку — мой ці Жарнакоў паёк — мы з'ядалі адразу ўранні, другая лустачка ішла ў энзэ. Парушаўся гэты парадак рэдка, — надзея на вызваленне часцей за ўсё перамагала голад.

Так прайшоў май. У палавіне чэрвеня я выпадкова пачуў, як пажылы рэзервіст Загродскі, марскі хваравіты рыбак, шаптаў маладому матросу:

— I ад мяне там, Ясь, пацалуеш каханую нашу айчызну… Прывітаеш там польскае мора…

Словам, ясна было, што збіраецца некалькі грун i кожная хоча вырвацца нершай. Пасля пачнуць пільнаваць нас яшчэ больш крута.

Ды Пшэрва, наш Сонечны Зайчык, апярэдзіў усіх.

Ён пайнюў адзін, нечакана для нас i па-блазенску непрадумана. Быццам упершыню дыхнула на яго салёным ветрам недалёкай Балтыкі, нібы здалося, як хлопчыку, які заблудзіўся на рынку, што куды ні пайдзі — усё роўна трапіш да мамы…

На нершай днёўцы хлопец не заснуў — ад радаснага хвалявання. Дзень здаўся бязлітасна i недарэчна доўгім. I Стась не выцерпеў, вылез з куста, пайшоў. Асцерагаўся, кажа, ды прыкмецілі. Даганялі — уцякаў, акружылі — пачаў адбівацца каменнем…

I вось апаўдні назаўтра яго прыгналі назад у маёнтак.

Утрох, пад наглядам старога парабка-цесляра, мы працавалі каля цыркуляркі. Частка каманды, з адным вахманам, рабіла штосьці ў садзе, а рэшта хлопцаў, з другім, пайшла ў поле.

Мы першыя ўбачылі Стася.

Яго нрыгналі два ўзброеныя вінтоўкамі малойчыкі з павязкамі гітлерюгенда. У падзёртым, укачаным мундзіры, без пілоткі, акрываўлены, Пшэрва ледзьве ішоў, a падышоўшы бліжэй, здаецца, не пазнаў нас. Праз кроў, што ўжо засохла на твары i ў растрапаных валасах.

— Дзе вахман? — спытаўся адзін з малойчыкаў.

Басаногія хлапчукі, якія ўжо аднекуль пазбягаліся, закрычалі наперабой:

— Ён у садзе! Вунь ён ідзе!

Рухавы, жоўценькі яфрэйтар Лерхе так спяшаўся выканаць свой абавязак, што не заўважыў нават як два маладыя героі тылу прывіталі яго, заядла ўзняўшы правыя рукі. Яфрэйтар на хаду зняў з рэменя карабін i сподбегу ўдарыў Стася прыкладам у грудзі. Хлопец хіснуўся i, ступіўшы два крокі назад, асеў. Абодва малойчыкі з візгам пачалі таўчы яго нагамі,— i хочучы падняць i разам з тым не даючы падняцца…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x