Вясной семдзесят трэцяга года наш цеплаход збіраўся адчаліць з Гамбурга ў далейшы шлях, i нас, удзельнікаў савецка-польска-гэдээраўскага рэйса міру, прыйшлі праводзіць i тыя заходнія немцы, з кім мы сустракаліся, i яшчэ больш тых, што не маглі быць на сустрэчах, але таксама супраць вайны, за разумную дружбу паміж народамі. Нас было чатырыста з нечым чалавек, ix — разоў у тры больш. Бо якраз i выходны быў. Гучалі прамовы, потым цікавы, яркі самадзейны канцэрт. Былі проста гутаркі ў святочна-неспакойным міжнародным натоўпе. І — як заўсёды i ўсюды — абмен сувенірамі.
Адзін з ix спачатку збянтэжыў мяне.
Старая жанчына з рабочай сям'і дала мне… звычайную шчотку. Прыняў, падзякаваў, але ў душы, калі можна так сказаць, паціснуў плячыма…
I вось ён, такі будзённы, па-нямецку практычны, па-людску шчыры падарунак хутка ўжо дзесяць год ляжыць у нашай прыхожай на падлюстэрніку. Часамі нехта з сямейнікаў, выходзячы з дому, папросіць трохі пачысціць яго на лесвічнай пляцоўцы, a калі i сам пра гэта папросіш, А то i так сабе, мімаходзь, зірнеш на невялікую, зручную, вішнёвую колерам дрэва i чорную воласам «кляйдэбірстэ» — шчотку для адзення. Зірнеш — i зноў успомніцца весела, гаманліва шматмоўны натоўп на прасторным пірсе, на палубах белага цеплахода, натоўп людзей, у нейкай меры з'яднаных разуменнем галоўнага, успомніцца нейчая ціхая, працавітая i цярплівая маці з добрай усмешкай, за якою — загадка i мудрасць яшчэ аднаго, можа, нялёгкага ці нават шматпакутнага жыцця….
1983
Цяпер тут проста брод. Каровы на той бок перапраўляюцца то брыдучы, то крыху плывучы, калі вада пабольшае. A дзеці з пасёлка, калі ідуць ix сустракаць апоўдні i ўвечары, спрытна i весела карыстаюцца «чайкай».
— Дзед, баба сказала, каб ты сказаў, ці можна мне з Інкай паехаць у лодцы па іхнюю Кветку? Дзед, мы з Інкай будзем у лодцы плысці, а кароўка сама. Гэтак во носік наставіць. Я бачыла!..
Унучцы сёмы год, яна зусім гарадская. Яна спяшаецца з просьбай, аж спатыкаецца на словах, нібы гаворыць подбегам. І дзед, што нарадзіўся i вырас у вёсцы, не пястунцы сваёй, а бабе, якая етаіць паблізу, на тым самым зялёным двары i чуе ўнуччыну просьбу яшчэ раз, кажа з вясёлым дакорам:
— Ты што гэта, Сямёнаўна, хочаш пазбавіць малую такога ўспаміну?
У дзеда ўчора пад вечар, калі ён адзін прысеў над ракою, быў іншы ўспамін. Далёкі i сумнаваты. Калі ён тут партызаніў, калі на гэтым бродзе была ix пераправа.
На трох фурманках, узводам, яны ад пушчы ехалі сюды, на гэты бок, у далейшую вёску. Адвячоркам было гэта, у познюю, змрочную восень сорак другога. Яшчэ да ракі не даехалі, калі з кустоў выйшаў мужчына, моўчкі даў знак, каб спыніліся, узяў першага каня за аброць, яшчэ раз паказаў рукою, каб маўчалі, а тады, падышоўшы да воза, ціха сказаў:
— Хлопцы, далей не едзьце — засада.
Ён быў мокры па самыя пахi. Hi ком у з ix не знаёмы.
I сёння ўжо не дапытаешся, хто гэта быў. Не падзякуеш за жыццё — сваё, сынава, унуччына, за ўсіх таварышаў, хто яшчэ ходзіць або дыхае. Не дапаможаш, калі i сам той чалавек жывы, ці з адзнакай якой, ці хоць даведкай пра сувязь.
З народа выйшаў, у ім i схаваўся.
1983
Палітычныя турмы ў буржуазнай Польшчы.
Дэфензіва — тайная паліцыя ў буржуазнай Польшчы.
Пастарунак — тут паліцэйскі ўчастак.
Гміна — воласць.
Даслоўна — штрафная рота. Нешта накшталт канцлагера ў лагеры ваеннапалонных.
Я хачу працаваць. Я хачу вельмі добра працаваць…
Пакінь, Віллі. Я заўтра папраўлю, i фельдфебель не будзе ведаць. Усё роўна, чалавеча!
Рэмень з ласінай скуры.
Бабашка — металічны брусочак, ніжэйшы за наборную літару, які ўстаўляецца ў набор, каб зрабіць такім чынам прабел.
Вясняны дзень, мой залаты… (яўр.)
Мая дачушка (яўр.)
Свінства.
Даслоўна — «дзіця чалавечае», адпавядае беларускаму «хлопча».
І ты таксама тут, мой дарагі?
Гэта ўжо проста смешна!..
Аміка — друг (італьянск.)
Гротта адзурра — Блакітны грот (італьянск.).
Гранда — вялікі (італьянск.)
Бэчка — бацька ў цыганскім вымаўленні.
Читать дальше