Тады мы, некалькі сот нядаўна астрыжаных юнакоў з розных раёнаў Польшчы, у тым ліку i з «усходніх крэсаў», не ведалі, што да чаго. Нам, беларусам, было нібы нават лягчэй ад думкі, што вось ад сунемся ад самага агню далей, у тыл, бліжэй да роднага, — бо ехалі мы ад мора на паўднёвы ўсход. Хоць дакладней будзе нашы гдыньскія адчуванні назваць не страхам блізкага агню, а холадам на душы, хола дам маладога i наогул чалавечага страху перад восьвось магчымай вайной.
Да Любліна нас везлі проста кудысьці, а там батальён падзялілі на тры гарнізоны акругі, i тая частка, у якой апынуўся я, ужо, нарэшце, ведала, куды мы елзем.
Калі нас увечары гналі з вакзала ў казармы, Хэлм пасля сучасна-элегантнай, статысячнай Гдыні здаўся не толькі меншым, старым, але i зацішным ды цёплым, бо тут ужо была зусім вясна. I яшчэ адно, што жыва, ярка згадалася ў змрочна начным Сабіборы. Абапал доўгай вуліцы, па якой мы нейкім строем, але ўразнабой ішлі, на тратуарах было вельмі многа яўрэяў, як быццам толькі яны адны. Шпацыравалі, стаялі. Шабас, субота. I ўсе не такія, да якіх я прывык у нашых мястэчках Турцы ды Міры, якіх бачыў у Наваградку, Баранавічах, Гродне. Тут яны былі з пейсамі, у ярмолках, у чорных сурдутах. Нібы з вясёлых, пранізаных чалавечным сумам старонак Шолам-Алейхема, якога я ўжо даволі многа i з жывой цікавасцю чытаў.
Значна пазней я ўведаю, што ў гэтых мясцінах былі яўрэі — хасіды, адрозныя ад беларуска-літоўскіх міснагдаў большым жыццялюбствам, што старадаўні Хэлм, яго яўрэйскае насельніцтва славіцца назвай «хэлмскіх разумнікаў» («хёлемер хохім»), пра пацешную някемлівасць якіх прыдумана мноства анекдотаў. Ну, а тады ён, так нечакана i так цікава новы горад-гарадок, ад небывала вялікага зборышча жывых шолам-алейхемскіх герояў здаўся нечым сярэднім паміж яго местачковай Касрылаўкай i славутым Ягупецам.
У нашым маладым страі былі весе луны, было бяз думнае пацвельванне i смех, а з тратуараў выкрыкі, жэсты i смех — таксама маладыя. Аднак старэйшая большасць сурдутаў, ярмолак i пейсаў не звяртала на нас увагі. Людзі ішлі, стаялі, людзі жылі сваім жыццём.
Цяпер яны, а разам з імі многія тысячы іншых, з розных краін, аселі тут, пад гэтым, на крыві ўзбуялым сабіборскім лесам, цераз нялюдскія пакуты сталі попелам i зямлёй безымяннай i міжнароднай памяццю.
…У дзяцей бясконцыя «чаму?», a ў старых — ус паміны, асацыяцыі. У малых гэта бывае часамі надакучлівым, аднак часцей пацешным, a ў нас — трэба баяцца, каб не было проста нудным i смешна лішнім. Бывае i адчуванне, што ўспаміны твае добра такі надакучылі i самому. Але ж нічога не зробіш, — іншых у цябе няма, a толькі тыя, што з перажытага, i лезуць яны, паўтараюцца — самі…
Назаўтра пасля ляснога вечара, раненька на праходку мы выйшлі з хэлмскага гатэля ўдвух з польскім калегам, вядомым пісьменнікам.
Сонца ўзышло нам на гары, у векавым прыкасцельным парку, з якога, праз рэдкія дрэвы, відаць амаль увесь горад. Пад нагамі хораша шамацела нам золата лістоты, яшчэ не звялай, не прытаптанай дажджамі. Гаварылася добра, пра блізкае, з адным агульным клопатам нашага часу, з адной трывогай i надзеяй…
Мы бачымся з Войцехам рэдка, пішам адзін аднаму вельмі мала, але даўно ўжо чытаем адзін адна го. Я яго нават перакладаў, а ён i пра маю асабіста кнігу, i пра нашу «Я з вогненнай вёскі…» у польскім выданні пісаў з належным разуменнем. А яшчэ мы з ім равеснікі, абодва салдаты трагічнага верасня трыццаць дзевятага года. Праўда, на год старэйшы, з адукацыяй, ён тады быў афіцэрам, пан падпаручнік Жукроўскі,— вялікі бар'ер паміж намі, якога даўно ўжо няма.
Цяпер тое, што мы гаворым пра Хэлм, перад вайною от сабе гарадок, якому суджана было ўлетку сорак чацвёртага стаць першым вызваленым польскім горадам, першай часовай сталіцай Народнай Поль шчы, цераз іншае штосьці, неабавязкова гістарычнае, у мяне ўвесь час прабіваецца толькі сваё…
Чырвонацагляныя, яшчэ з царскага часу, казармы, знешне нават прыгожыя, a ўсярэдзіне прасмярдзелыя дапатопнай санітарыяй. Жорсткая муштра, не ведаю, ці горшая, чым у якім-небудзь іншым войску, але ж так часта агідлая сваёй тупой аднастайнасцю, бруднакрыклівым прыгнётам маладой душы. Свае, толькі свае скупыя часіны, — уранні, да пабудкі, калі праз акно трэцяга паверха добра было вітаць вясковым роз думам усход сонца, увечары ці нават удзень, калі здаралася нейкая шчыліна свабоды i можна было ў закутку паміж ложкамі дарвацца да свайго галоўнага — што-небудзь пачытаць. У святы або на пасту «службовага», днявальнага па роце, ноччу той адзінокай свабоды выпадала зрэдку значна больш. У былой казарменнай царкве, ператворанай у «святліцу», была бібліятэка, без каталога, толькі з паненкай загадчыцай, недавучанай гімназісткай, якая міла-ветліва дазваляла браць усё, што знойдзеш сам.
Читать дальше