Калі машына з негусам мінула нас, яго нярослая вялікасць ззаду ўбачылася мне… толькі шапкай. Вялікай шапкай з нейчай галавы, як у меншага брата, якому яе прыйшлося даношваць. Яна трымалася на вушах. Так i змалеў ён, імператар, на вачах, зацёрся ў перспективе — толькі вушы i завялікая шапка…
Іранскага шаха бачыў я дома, у Мінску. І, як ні дзіўна, аніяк не магу прыгадаць ні праезду гэтай вялікасці, ні выгляду яго, хоць i стаяў я вельмі зручна, на самым краёчку панелі. Усё для мяне абарвалася ў памяці на адным непрадбачаным, незвычайным здарэнні.
Праспект наш, відаць, не вузейшы за той, ленінградскі. Шырокай паласой ён віднеўся далёка ў абодва канцы, — туды, адкуль мы чакалі высокага госця, i туды, дзе ён знікне, куды яго гасцінна павязуць. Мусіць, таму, што мы ўсё-такі правінцыя i манархі з іншых краін нас абмінаюць, на тую сустрэчу народу сабралася процьма. Панелі былі забіты людзьмі, балконы, вокны, нават дахі — у людзях, усюды яны, як быццам ix i сапраўды чакае нейкая радасць.
Яна прыйшла. Раней за высокага госця.
Яшчэ брынела нячутна, у многіх сотнях душ, струной нацягнутая напружанасць чакання. Шырокі i даўжэзны, чысценькі ў летнім сонцы асфальт гатовы быў вось-вось прыняць i гладзенька панесці многія колы ўрачыстага картэжа… Але адтуль, адкуль чакаўся госць, паказаўся i стаў набліжацца да месца, дзе я стаяў, здаравенны рыжы кудлач, аблавухі, крывавата разлапісты, наланцужны гаўкала, прасцецкі рабачай. Адкуль узяўся? Дзе, з чаго сарваўся?.. З бакоў i зверху, ззаду i спераду яго падганяў тысячагалосы крык, смех i свіст, — уся напружанасць чакання вылілася на яго. I не было куды падзецца. Бедны дварняга лупіў наперад, як сіла мага, a натоўп, умомант стаўшы адным, агромністым, бяздумным блазнам, галёкаў i рагатаў!..
Ды тут якраз недзе далека там, адкуль Кудлач той вырваўся, паказаўся пачатак урачыстага картэжа. А перад Кудлачом, адрэзаўшы громам бліскучай медзі дарогу далей, грымнуў маршам ваенны аркестр… Сабака рэзка тармазнуў, як перад прорвай, ушчэнт спалохана-разгубленанявінна сеў i моўчкі, мудра апрастаўся. На самым чыстым урачыстым месцы.
І толькі гэта мне апалітычна помніцца праз гром i рогат.
1984
Канец кастрычніка, цямнее рана. А тут яшчэ абапал лес.
Ад машын, што спыніліся на асфальце, мы моўчкі рушылі па вузкай, каменнай дарозе ў чорны, затоена глухі гушчар, яшчэ не бязлісты, да самага нізкахмарнага неба высокі.
Мы ішлі на агонь, каля помніка, ён быў проста далей ад шашы, а здавалася — вельмі далека. Бо ішлі мы паволі, нібы несучы штосьці цяжкае, доўгае, адно на ўсіх.
А яшчэ нас прытрымліваў голас, адзін чалавечы голас, што гучаў над цемрай i цішынёй. Гэта адзін з мясцовых ветэранаў расказваў, як тут было…
Былыя салдаты, ішлі мы не строем, а хто як, i ногі нашы шоргалі ў прыцішаным разнабоі, i цемра глуха маўчала. А чалавек той хацеў, каб мы чулі яго, ён гаварыў, амаль крычаў па-старэчы надрыўна, i польска-яўрэйскі голас яго гучаў як рэха вельмі далёкіх, нават для нас неверагодных па сваёй жахлівасці падзеяў…
Сабібор. Да мая сорак другога года — веска на польскім беразе Буга. Потым — лагер масавага знішчэння людзей яўрэйскага паходжання. Ваеннапалонных i проста забраных, зблізку прыгнаных, здалёк прывезеных. З Аўстрыі, Бельгіі, Чэхаславакіі, Францыі, Галандыі, з самой Германіі, з Савецкага Саюза. А перш за ўсё i пераважна з Польшчы.
Загазавана, спалена больш за чвэртку мільёна.
Без персанальнага ўліку, цяпер — з адным на ўсіх помнікам, сказаў бы: Невядомаму пакутніку.
Надрыўна-прарочы голас гучыць…
Я ўжо бачыў Асвенцім, Бухенвальд, Саласпілс, Лідзіцэ, Трасцянец, Хатынь, мноства нашых Хатыняў па ўсёй Беларусі. Тут мне, чуючы, бачыцца тое самае, ды зноў жа ў іншай кашмарнай будзённасці.
У кастрычніку сорак трэцяга тут было паўстанне. Пад кіраўніцтвам савецкіх яўрэяў-ваеннапалонных. Загінула дванаццадь вахманаў, трыста вязняў, шэсцьсот ix уцякло. Пасля паўстання лагер закрылі, на месцы яго пасадзілі лес. Вось гэты, хоць ён i здаецда спрадвечна даўнім, прыродным…
Нас больш за дваццаць чалавек, польска-савецкіх ветэранаў другой сусветнай вайны. Кожны бачыў яе па-свойму, у кожнага свае ўспаміны.
Тут, у гэтых мясцінах, яны ў мяне яшчэ даваенныя.
Наступны наш прыпынак — горад Хэлм.
Ранняй вясной трыццаць дзевятага года туды нас, марскіх пехацінцаў на трэцім тыдні службы, перавезлі з Гдыні ў закрытых таварняках, салдатаў, але пераапранутых у сваё, цывільнае, вясёлае жабрацтва. (У войска кожны браў найгоршае, чаго не шкада змарнавадь, а тут яно было яшчэ на дадатак вымятае ды злубянелае ад дэзінфекцыі.) Пасля захопу Чэхаславакіі, затым Клайпеды Гітлер зноў, як i мюнхенскай восенню, аб'явіў сваё «законнае жаданне» далучыць да рэйха Гданьск i пралажыць аўтастраду цераз «польскі калідор» ва Усходнюю Прусію. Польшча адкінула гэты ультыматум, ад кала ла на яго частковай мабілізацыяй, з мэтай умацавання сваёй заходняй граніцы. У такіх умовах трымаць на ўзбярэжжы неабвучаных рэкрутаў было неадпаведна.
Читать дальше