• Пожаловаться

Іван Шамякін: Снежныя зімы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін: Снежныя зімы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1970, категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Шамякін Снежныя зімы

Снежныя зімы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Снежныя зімы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.

Іван Шамякін: другие книги автора


Кто написал Снежныя зімы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Снежныя зімы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Снежныя зімы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Былы… — Будыка назваў нядаўнюю Антанюкову пасаду.

— А-а… Успомніў. А цяпер дзе?

— Персанальны…

— За што яго так? Яму ж, мабыць, і шасцідзесяці няма…

— Прынцыповы ідэаліст. Выступіў на пленуме супраць наватарства ў сельскай гаспадарцы. Кансерватар. Трымаўся за травы. А трава — апора ненадзейная, — Будыка засмяяўся, задаволены сваім жартам.

Ужо на ганку (чуваць было праз адчыненую фортку) міністр спытаў:

— Валянцін Адамавіч, ты, здаецца, сялянскі сын?

— Усе мы — дзеці зямлі.

— І як ты лічыш: мудра тое, што мы робім цяпер у калгасах?

— У мяне другая сфера, Сяргей Пятровіч.

— Так, так… У нас — другая сфера. Наша хата з краю, — госць як бы спяшаўся скончыць нечаканую размову, але ў голасе яго Антанюк пачуў расчараванне і боль — той самы боль, што шчымеў і ў яго ўласным сэрцы. Гэта ўзбадзёрыла. Так некалі ўзбадзёрылі смутак і боль, не пачутыя — убачаныя ў вачах чалавека, які, старшынствуючы на высокім пасяджэнні, вымушаны быў ставіць на галасаванне прапанову «прынцыповых людзей» аб вызваленні яго, Антанюка, ад абавязкаў… за памылкі, дапушчаныя ў рабоце…

Даў гэтую мяккую фармуліровачку ён — хто старшынстваваў. А некаторыя з тых, з кім ён, Антанюк, з’еў не адзін пуд солі, хто не раз кляўся ў дружбе, падкідвалі і такое: за нязгоду з палітыкай партыі… Прывыклі думку аднаго чалавека, часам даволі спрэчную, выдаваць за палітыку партыі!..

Дамовіліся: пакуль не будзе згатавана хоць адна страва з дзічыны — за абед не садзіцца. Але паляўнічыя мелі добры перакус у лесе. А ён, Антанюк, з раніцы нашча. І так засмактала, што не вытрымаў: пайшоў на кухню прасіць бутэрброд. Кухар паскардзіўся на Кляпнёва: не такіх людзей карміў, і ніхто не лез гэтак у яго гаспадарку і ў работу.

Іван Васільевіч вырашыў не ісці туды, дзе смалілі дзіка. Стоўпіліся, як малыя. Але Кляпнёў немаведама як разнюхаў, што тут ёсць і такая рэч, як салома, — для экзотыкі. Вядома, што ад саломы зусім іншы дух і смак.

Пасаромлены камендант мусіў выдаць два цяжкія кулі залацістай жытнёўкі. І пасля таго, як палавіна тушы была абсмалена паяльнай лямпай, пачалі дасмальваць саломай. Тут ужо Іван Васільевіч не мог вытрымаць. Паклікала сялянская душа.

Змяркалася. Лес вакол. Па-асенняму глуха шумяць сосны. Зляцеліся да жытла вароны. Пералятаюць з верхавіны на верхавіну, неназойліва каркаюць. Ярка гарыць салома. Іскры гаснуць у цёмным галлі сосен. Сілуэты людзей. Іх цені. І своеасаблівы, ні з чым не параўнальны, знаёмы з маленства пах саламянай гары, шчаціны, падсмажанай свежыны. Адысці, адарвацца ад такога відовішча не здолее ніхто, у каго гэта жыве як самы незабыўны ўспамін.

Смалілі Сіротка і камендант. А Кляпнёў скакаў вакол, расчырванелы, у расшпіленай куртцы, і даваў парады, крычаў чалавеку, які з’еў на гэтым зубы, што ён ні чорта не ўмее і ўсё сала сапсуе і ўсю скуру спаліць.

— Вахлак! Недарэка! Паглядзі, як патрэскалася і ўзялася пузырамі!

Кляпнёў языком умеў зрабіць усё, рукамі — мала што. Антанюк не вытрымаў, загадаў яму — знарок як хлапчуку:

— Не блытайся пад нагамі. Лепш збегай па ваду.

Гады, ранейшае службовае становішча Івана Васільевіча і яго тон на міг збянтэжылі нахабнага таўсцюка. Але толькі на міг. Ён тут жа ўспомніў, што Антанюк цяпер усяго-наўсяго пенсіянер, і весела засмяяўся. Паслаў па ваду шафёра. І прапанаваў паслухаць анекдот пра пенсіянера. Але міністр, зразумеўшы бестактоўнасць такой помсты, перапыніў Кляпнёва: пачаў расказваць пра паляванне на мядзведзя недзе ў Сібіры.

Слухалі ўважліва Будыка, чамусьці сцішаны, ды міністраў шафёр, які ні да чаго не дакранаўся. Антанюк прыкмеціў, што нават машыну шафёр вёў у пальчатках; грузілі дзіка — міністр цягнуў разам з другімі, а шафёр стаяў збоку, маўклівы, паважны, апрануты ў модны плашч, быццам яму ісці на баль, а не весці машыну сотні кіламетраў.

Астатнія завіхаліся каля дзіка. Антанюк узброіўся нажом, закасаў рукавы пінжака і скроб абсмаленую тушу, цёр мокрай саломай. Работа захапіла. Гэтак жа яна захапіла і Сіротку: той аж крактаў ад задавальнення і глыбока ўдыхаў — уцягваў носам смачныя пахі, выціраў твар і нос рукавом, па-сялянску, шчасліва ўсміхаўся і быў зусім абыякавы да кляпнёўскай балбатні і яго абразлівых наскокаў.

Іван Васільевіч разумеў свайго старога паляўнічага паплечніка. Простая, знаёмая з бясштаннага маленства, работа дала асалоду, дзіўна хораша настроіла, зрабіла добрым, лагодным, вясёлым. Ён пашкадаваў міністра, які, па ўсім відаць, гараджанін і не адчувае незвычайнай паэзіі ў смаленні, ды яшчэ ў такі час, на змярканні, калі ярчэе агонь, робяцца лятучымі зоркамі іскры, абвастраюцца пахі… У паляванні такое вось першабытнае чарадзейства над здабычай — самае, бадай, прыемнае. Няўжо і Будыка, сялянскі сын, партызан, назаўсёды страціў адчуванне гэтай паэзіі? Глядзіць у рот міністру…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Снежныя зімы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Снежныя зімы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Іван Шамякін: Трывожнае шчасце
Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Сэрца на далоні
Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Гандлярка і паэт
Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Ахвяры
Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Драма
Драма
Іван Шамякін
Іван Пташнікаў: Тартак
Тартак
Іван Пташнікаў
Отзывы о книге «Снежныя зімы»

Обсуждение, отзывы о книге «Снежныя зімы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.