Іван Шамякін - Снежныя зімы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Снежныя зімы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1970, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Снежныя зімы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Снежныя зімы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.

Снежныя зімы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Снежныя зімы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сэрца занепакоіла. Каб так задыхацца, прабегшы сотню метраў,— такога яшчэ не было. Летась на курорце ў горы пайшоў — дык з вялікай групы толькі трое, дзе ўсім разам было крыху больш год, чым яму аднаму, не адсталі. Але двое пасля вячэраць не здолелі «прыпаўзці». А ён, «папаша», — так «жаўтароцікі» звалі яго, — хоць бы што, танцаваць на пляцоўку пайшоў.

«Чаму ж ты так закалацілася? Ды не проста часціш, а як бы траіш, што той аўтарухавік, у якім сапсута адна Свяча. Якая там Свяча падгарэла? Спужаўся зубра? Ды не, здаецца, не вельмі».

Зубру захацелася адзіноты. Яму, Антанюку, учора таксама хацелася адзіноты. Каб паслухаць асенні лес — як падае апошняе лісце, як шамаціць пад нагамі… І паслухаць самога сябе. Толькі ў лесе гэта ўдаецца. І з раніцы ўвесь аддаўся лесу, яго журботнаму настрою. З ім гаварыў. З лесам. З людзьмі — ні з кім. Няма з кім. Аддаліліся ўсе тыя, з кім некалі спрачаўся, сварыўся, даводзіў сваё. Спрачаўся ў кабінетах, у залах і тут, у лесе, у думках, блукаючы адзін, як той зубр.

Цяпер поўная яснасць і поўны спакой. Але ў гэтым мала суцяшэння. Разумеў: наступае восень. «Отшумела роща золотая». Але, мабыць, адшумела. Што ж, Іване, ты няблага пашумеў. Ва ўсякім разе, перад дзецьмі не сорамна. Перад дзецьмі…

Хвілін колькі назад было жаданне забрацца глыбей у пушчу, недзе на першабытнай палянцы паміж векавых сосен раскласці маленькае цяпельца і да вечара сядзець, каб надоўга задаволіць прагу адзіноцтва, каб на цэлыя месяцы — да наступнага «прыступу» — насіць у сабе шум лесу і дыханне восені.

А тут раптам — пасля стрэчы з зубрам, ці што? — захацелася да людзей. Раней такое жаданне не з’яўлялася гэтак хутка. Пераход у новую стадыю старасці, ці што?

Іван Васільевіч здагадаўся, хто страляў. У пушчы можна страляць толькі з дазволу, а дазвол такі не кожнаму даецца. Яшчэ ўчора ўвечары ведаў, хто прыехаў сюды на кароткі адпачынак. Дырэктар запаведніка прапаноўваў далучыцца да гасцей.

— А то там адны тэарэтыкі, гаваруны, як наш сябра Будыка. Без цябе ды без мяне — а ў мяне заўтра справы — яны ногі заб’юць, а не дзіка.

— Не, брат, не той узровень, — ён, Антанюк, адказаў проста так, каб адмахнуцца ад паляўнічай спакусы і пабыць у лесе аднаму. А дырэктару, напэўна, здалося, што сказаў ён гэта з горыччу за сваё становішча, і той з разумнай далікатнасцю скіраваў размову ў другі бок.

Цяпер ён не думаў ні пра якія ўзроўні і спяшаўся туды, дзе прагучалі стрэлы, каб далучыцца да людзей.

Як учора хацелася адзіноты, так цяпер, невядома чаму, пацягнула ў кампанію, дзе будуць «высокія навіны», жарты, добры абед.

Незвычайная здольнасць арыентавацца ў лесе — сябры па паляванні называлі гэтую яго здольнасць «сабачым нюхам» — вывела дакладна, нібы па азімуце. Выйшаў на прасеку і ўбачыў іх, вясёлых, узбуджаных удачай.

Будыка згледзеў яго здалёк, здзівіўся, спытаў спачатку быццам бы і не надта прыхільна:

— О, і ты тут? — І раптам узрадаваўся: падхапіўся, пайшоў насустрач, накульгваючы — нацёр нагу.

— Таварышы! Старэйшына нашай паляўнічай карпарацыі — Іван Васільевіч. Ён павінен зарэгістраваць ваш рэкорд, Сяргей Пятровіч. Прашу знаёміцца. Мой партызанскі камандзір. Не, ты паглядзі, якога мы вепрука ўхадзілі. А зваліў Сяргей Пятровіч! Паляўнічае шчасце — як тыя грошы: ёсць — дык ёсць, а няма — дык няма. У Сяргея Пятровіча яно ёсць. Не, ты паглядзі, які звер! А-а! Што? Зайздросціш? Гляньце, як у Антанюка блішчаць вочы!

Будыка павітаўся і, не выпускаючы рукі, цягнуў Івана Васільевіча да кампаніі, нібы той упіраўся і не хацеў ісці.

Госці, відаць, добра набілі ногі, бо ўсе да аднаго сядзелі ці ляжалі на сырой і халоднай ужо зямлі вакол забітага дзіка — як тыя тубыльцы, што застываюць у нецярплівым чаканні, калі старэйшы пачне дзяліць здабычу. Ніхто, безумоўна, не адгукнуўся порстка на заклік Будыкі знаёміцца, толькі лена павярнулі галовы. Свае, Сіротка і Кляпнёў, заўсміхаліся. Госці ацэньвалі новага чалавека — пэўна, вызначалі, што за ён, якога рангу. Партызанскі камандзір — праз дваццаць гадоў гэта мала ўжо што гаворыць. А іншага тытулу Будыка не называў.

Іван Васільевіч падумаў: «Не спадзявайцеся, што я пайду па кругу і буду знаёміцца з вамі, буду першы працягваць руку. Не дачакаецеся, шаноўныя госці».

І паколькі Будыка цягнуў яго да паляўнічага трафея і, па сутнасці, заклікаў у першую чаргу пазнаёміцца з ім, то Антанюк так і зрабіў — аддаў усю ўвагу забітаму зверу.

Дзік ляжаў пад дубам, ашчэрыўшы жоўтыя клыкі, з рота сачыўся струменьчык яшчэ свежай крыві. Але забіты ён быў не тут — сюды падцягнулі; туша зрабіла шырокі след-сцежку, ссунуўшы лісце, патрушчыўшы жалуды, на карэннях садраўшы мох, пакінуўшы вузенькую стужку ўжо не чырвонай, a рудой, як іржа, крыві.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Снежныя зімы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Снежныя зімы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Снежныя зімы»

Обсуждение, отзывы о книге «Снежныя зімы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x