• Пожаловаться

Іван Шамякін: Снежныя зімы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін: Снежныя зімы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1970, категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Шамякін Снежныя зімы

Снежныя зімы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Снежныя зімы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.

Іван Шамякін: другие книги автора


Кто написал Снежныя зімы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Снежныя зімы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Снежныя зімы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Прызнайся, што зайздросціш! Скажы праўду! Сяргей Пятровіч, зайздросціць? Паглядзіце на яго! А калі зайздросціць такі стралок, як Анташок… — Будыка ляпаў дзіка па баку. — Не, ты ацані. З двух стрэлаў зваліць такога! І не зблізку. Высунуўся з тых кустоў, а Сяргей Пятровіч стаяў за тым дубам. Вунь там. Колькі метраў? Прыкінь!

Антанюк прыкінуў. Усё. З аднаго позірку спрактыкаванага паляўнічага і яшчэ больш вопытнага чалавека, які ўсё бачыў, сам быў у розных абставінах — і гаспадаром і госцем. Здзівіць яго чым-небудзь цяжка было. Але здзівіўся — спрыту і ўменню сябра свайго.

Бачыў Антанюк арганізаваныя паляванні, у якіх загадзя распісваўся кожны стрэл — дзе, калі, з якой адлегласці — і звяроў трохі што не прывязвалі. Таму заключыў, што шмат якія з тых паляванняў, у наладжванні якіх і ён часам удзельнічаў, былі, мякка кажучы, бяздарныя ў параўнанні з гэтым. Там арганізацыя ўсюды вылазіла, і пра яе самі ж наладжвальнікі расказвалі пасля анекдоты. Пра гэтае ж паляванне анекдота, бадай, не раскажаш. Аднак Іван Васільевіч не стрымаўся — спытаў:

— Колькі егераў ганяла?

Будыка засмяяўся.

— Ох, і зануда ж ты, Іван! Адзін. Змітрок. Пайшоў званіць, каб прыйшлі машыны.

Але, чорт вазьмі, гэта трэба ўмець: даць госцю ўсе сто паляўнічых пакут і радасцей! Вывадзіць яго ад світання так, што вунь — паварушыцца не можа, а пасля, пад вечар ужо, выгнаць дурнога дзіка дакладна на яго, на госця, а не на каго другога. Такі заядлы Мыслівец, як Сіротка, не стрываў бы, як ні дамаўляйся з ім, — б’е ён без промаху. Дык не ж — адзіны сапраўдны паляўнічы не мог нават стрэліць, быў блакіраваны. Нездарма ляжыць цяпер такі пануры.

Антанюк павярнуўся да госця.

— Віншую вас.

Чалавек, якому таксама даўно пераваліла за паўсотню, міністр, заззяў, як дзіця, ад шчасця. (Усе мы на паляванні, на рыбнай лоўлі — дзеці). Адразу падняўся на ногі — пазнаёміцца. Моцна сціснуў Антанюкову руку, затрымаў даўжэй, чым патрабуе ветлівасць, пільна зазірнуў у твар разумнымі карымі вачамі, якія даўно навучыліся распазнаваць людзей, чытаць іх думкі.

Антанюк віншаваў шчыра і ўсміхаўся шчыра — Сяргей Пятровіч убачыў гэта і адчуў сімпатыю да яго.

— А мы з вамі страчаліся, — сказаў Іван Васільевіч.

— Так, так… — пацвердзіў госць, але не прыгадаў — калі, дзе — колькі перад ім прайшло людзей! — і, каб не выдаць, што не помніць, адступіў убок, даючы дарогу памочніку, які чакаў сваёй чаргі, каб пазнаёміцца з Антанюком (не мог ён ляжаць, калі падняўся начальнік).

Сяргей Пятровіч жартаўліва завойкаў:

— Ой, вой, мае бедныя ногі. Нацёр да крывавых мазалёў.

Будыка задаволена зарагатаў:

— Але ж вы, Сяргей Пятровіч, убілі не адны ногі. Во, — ён усё яшчэ гладзіў дзіка, а цяпер запляскаў абедзвюма далонямі па сцягну, выбіваючы вясёлы такт. — Што тут мазалі… Такі трафей. Праўда, Мар’ян? — звярнуўся да Сіроткі. Той не адказаў, і Будыка зноў засмяяўся, закрычаў: — Во, бачыце? Сіротка — як сіротка. Ад няўдачы. А ў Івана вочы гараць. Зайздросціш? Прызнавайся!

— Зайздрошчу, — падыграў Антанюк.

Тоўсты Кляпнёў, перакуліўшыся з боку на бок, сказаў:

— Зайздрасць — прыватнаўласніцкі перажытак. Вучыцеся ў мяне. Я зайздрошчу толькі таму, хто жарэ зараз кілбасу з такога кнырка. І каўтаю слюнку. Хутчэй бы прыязджаў Змітро.

— Можа праўда таварышы незадаволены? — заклапочана спытаў госць. — Але ж я так разумею: палявалі разам… паляванне на такога звера — справа калектыўная.

— Ды што вы быццам апраўдваецеся, — адгукнуўся маўклівы Сіротка. — Першы раз хіба? Мы — старыя зубры. Адзін Валянцін Адамавіч не разумее паляўнічай этыкі.

— Я? — закрычаў Будыка, шчыра ўзбуджаны і прытворна абураны.

— Ты. Дылетант! — амаль зняважліва кінуў Антанюк. Немаведама чаму, як халодная хваля, ударыла ў сэрца злосць на Будыку.

«Чаго ты мітусішся? Хто, хто, а я наскрозь цябе бачу. Усе мы прымалі гасцей і часам падхалімнічалі перад тымі, хто над намі. Але ж мы — грэшныя чыноўнікі, а ты — вучоны».

Антанюк баяўся такіх нечаканых перамен у сваім настроі. Падышоў да кампаніі добры, лагодны і — раптам, без дай прычыны, такі паварот. Навошта? Сапсаваць людзям настрой?

— Я? Я — дылетант? — быццам вельмі здзівіўся Валянцін Адамавіч і тут жа засмяяўся: — Юпітэр, ты злуеш, бо не забіў дзіка. А мы забілі,— і, як бы спалохаўшыся, што Антанюк не зразумее жарту, закрычаў, падняўшы рукі: — Здаюся, здаюся… У пазнанні паляўнічых тайнаў я вечны першакурснік.

— Не толькі ў гэтым, — але халодная хваля так жа нечакана адхлынула, зноў вярнуліся лагоднасць, спакой, набытыя за дзень блукання па лесе, і Антанюк сказаў гэта проста так, не надаючы словам асаблівага сэнсу, — абы размова неяк счаплялася.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Снежныя зімы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Снежныя зімы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Іван Шамякін: Трывожнае шчасце
Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Сэрца на далоні
Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Гандлярка і паэт
Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Ахвяры
Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Драма
Драма
Іван Шамякін
Іван Пташнікаў: Тартак
Тартак
Іван Пташнікаў
Отзывы о книге «Снежныя зімы»

Обсуждение, отзывы о книге «Снежныя зімы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.