Мікалай Гогаль - Рэвізор

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Рэвізор» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк — Мінск, Год выпуска: 2012, Жанр: Русская классическая проза, comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рэвізор: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рэвізор»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пераклад Антона Адамовіча друкуецца ўпершыню паводле рукапісу, які захоўваецца ў архіве БІНіМа. У аўтографе ёсць дата заканчэння працы над перакладам — 1 ліпеня 1943 г.

Рэвізор — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рэвізор», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адна з дамаў. Які рэпрыманд нечаканы!

Гараднічы. Во калі зарэзаў дык зарэзаў! забіты, забіты, зусім забіты! Нічога ня бачу: бачу нейкія сьвіныя лычы, заміж твараў, а больш нічога… Вярнуць, вярнуць яго! (Махае рукою).

Паштмайстар. Куды вярнуць! Я, быццам знарок, загадаў даглядачаму даць самалепшую тройку; чорт умудрыў даць і наперад наказ.

Каробкінава жонка. Вось ужо праўда, вось ужо бяспрыкладная канфузія!

Амос Хведаравіч. Аднак-жа, на яго ліха, спадары! ён у мяне пазычыў трыста рублёў.

Арцём Піліпавіч. У мяне таксама трыста рублёў.

Паштмайстар (уздыхае). Авохці! і ў мяне трыста рублёў.

Бобчынскі. У нас ізь Пётрам Іванавічам шэсьдзесят ізь пятачкай, на асыгнацыі, але-ж.

Амос Хведаравіч (у нездаўменьні расстаўляе рукі). Як-жаж гэта, спадары? Як гэта запраўды мы так далі пудлу?

Гараднічы (б'е сябе па плячы) . Як я — не, як я, стары дурніла? Зьдзяцінеў, дурны маркач! Трыццаць год жыву на службе; ніводзін купец, ні падрадчык ня мог ашукаць; круцялёў над круцялямі абдурваў, пройдаў і чмутоў такіх, што цэлы сьвет гатовы абкрасьці, падчапляў на вуду; трох губарнатараў абшыў!.. што губарнатараў! (махнуўшы рукою) няма чаго й казаць пра губарнатараў…

Ганна Андрэеўна. Але гэта ня можа быць, Антоська: ён заручыўся з Марыськаю…

Гараднічы (із злосьцяй). Заручыўся! дуля з макам — во табе заручыўся! Лезе мне ў вочы із заручынамі! (Разьюшана). Вось глядзеце, глядзеце, увесь сьвет, усё хрысьціянства, усе глядзеце, як абдурылі гараднічага! Дурня яму, дурня, старому падлюгу! (Грозіць самому сабе кулаком). Эх ты, таўстаносы! Смаркача, анучыну ўзяў за важнага чалавека. Вунь ён цяперака па ўсёй дарозе заліваецца званочкамі! Разьнясе па цэлым сьвеце гісторыю! мала таго, што пойдзеш чалавек у пасьмеішча, — знойдзецца скрыпапёр, паперапсуй, у камэдыю цябе ўштыліць. Вось дзе крыўда! чыну, годнасьці не пашкадуе, і будуць усе выскаляцца і пляскаць у далоні! Чаго сьмеяцёся! Зь сябе сьмеяцёся!.. Эх, вы! (Тупаець ад злосьці нагамі аб падлогу). Я-б усіх гэтых паперапсуяў! Цух, скрыпапёры, лібэралы праклятыя! У вузёл-бы вас усіх завязаў, на муку-б стоўк вас усіх, ды чорту ў подшыўку! у шапку туды яму! (Тыцкае кулаком і б’е высьпятка ў падлогу. Пасьля некаторае маўчанкі). Дасюль не магу ахамянуцца. Во, праўда дзе, калі Бог хоча пакараць, дык адбярэ перш розум. Ну, што было ў гэтым пуставею падобнага да рэвізора? Анічога ня было! Вось, прост, ні на паўкіпця ня было падобнага — і раптам усе: рэвізор! рэвізор! Ну, хто першы выпусьціў, што ён рэвізор? Адказвайце!

Арцём Піліпавіч (расставіўшы рукі). Ужо як гэта здарылася, хоць забі, не магу вытлумачыць. Быццам туман якісь ашаламаніў, нячысьцік аблытаў.

Амос Хведаравіч. Ды хто выпусьціў, — вунь хто выпусьціў: гэтыя малойчыкі! (Паказвае на Добчынскага й Бобчынскага).

Бобчынскі. Дальбожачкі, ня я! і ня думаў…

Добчынскі. Я нічагуткі, ані нічагуткі…

Арцём Піліпавіч. Пэўна-ж, вы!

Лукаш Лукашовіч. Ведама. Прыбеглі, як шалёныя, з заезду: «Прыехаў, прыехаў і грошай ня плаціць…» Знайшлі важную птушку!

Гараднічы. Натуральна, вы! плеткары гарадзкія, хлусы праклятыя!

Арцём Піліпавіч. Каб вас ліха ўзяло із вашым рэвізорам і расказамі.

Гараднічы. Толькі нікаеце па горадзе ды бянтэжыце ўсіх, ляшчоткі праклятыя, плёткі сееце, сарокі кароткахвостыя!

Амос Хведаравіч. Пэцкалі праклятыя!

Лукаш Лукашовіч. Каптуры! [23] Гэтай рэплікі ў Гогаля няма.

Арцём Піліпавіч. Смаршкі кароткапузыя!

Усе абступаюць іх.

Бобчынскі. Дальбог, гэта ня я, гэта Пётра Іванавіч.

Добчынскі. Гэ, не, Пётра Іванавічу, самі-ж першыя гэтага…

Бобчынскі. А вось-жа й не, першыя былі самі.

Зьява апошняя

Тыя самыя й жандар.

Жандар. Прыбылы на йменны загад зь Пецярбургу чыноўнік патрабуе вас зараз-жа да сябе. Ён спыніўся ў гасьціньніцы.

Праказаныя словы ўражаюць, як пяруном, усіх. Гук зьдзіўленьня аднадушна зьлятае з дамскіх вуснаў; уся група, раптам зьмяніўшы палажэньне, застаецца ў вакамяненьні.
Немая сцэна

Гараднічы пасярэдзіне ў выглядзе слупа з растапыранымі рукамі й закінутаю назад галавою. З правага боку ягоная жонка й дачка, памкнуўшыся да яго рухам усяго цела; за імі паштмайстар, абярнуўшыся ў пытальнік, завернуты да глядачоў; за ім Лукаш Лукашовіч, зьбянтэжаны саманявінным парадкам; за ім, ля самага ўскрайку сцэны, тры дамы, госьці, прыхінуўшыся адна да аднае з сама сатырычным выразам твараў, што датычыць проста да сямейкі гараднічага. Зь левага боку ад гараднічага: Земляніка, нахінуўшы галаву крыху набок, як быццам да чаго прыслухоўваючыся; за ім судзьдзя з растапыранымі рукамі, прысеўшы мала не да зямлі, зрабіўшы рух губамі, як-бы хацеў прасьвістаць ці праказаць: «Вось табе, бабуля, і Дзяды!» За ім Каробкін, завярнуўшыся да глядачоў з прыплюшчаным вокам і едкім напамінкам на гараднічага; за ім, ля самага ўскрайку сцэны, Добчынскі й Бобчынскі, памкнуўшыся адзін да аднаго рухам рук, разьзяўленымі ратамі й вырачанымі адзін на аднаго вачыма. Рэшта гасьцей застаюцца проста слупамі. Блізу паўтары часіны закамянелая група захоўвае такое палажэньне. Заслона апушчаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рэвізор»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рэвізор» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
Громовиця Бердник
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Рэвізор»

Обсуждение, отзывы о книге «Рэвізор» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x