Мікалай Гогаль - Рэвізор

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Рэвізор» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк — Мінск, Год выпуска: 2012, Жанр: Русская классическая проза, comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рэвізор: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рэвізор»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пераклад Антона Адамовіча друкуецца ўпершыню паводле рукапісу, які захоўваецца ў архіве БІНіМа. У аўтографе ёсць дата заканчэння працы над перакладам — 1 ліпеня 1943 г.

Рэвізор — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рэвізор», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зьява IX

Хлестакоў і Восіп, із чэрняю й папераю.

Хлестакоў. Ну што, бачыш, дурніла, як мяне частуюць і прыймаюць? (Пачынае пісаць).

Восіп. Але-ж, дзякуй Богу! Толькі ведаеце што, Іване Аляксандравічу?

Хлестакоў. А што?

Восіп. Выяжджайце адсюля! Дальбог, пара ўжо!

Хлестакоў (піша). Во дурніна! Чаму?

Восіп. Ды так. Бог і зь імі з усімі! Пагулялі тутака два дзянёчкі, — ну, і досыць. Што зь імі доўга зьвязвацца! Плюньце на іх! Няўрокам кажучы, які-небудзь іншы наедзе! А коні тутака слаўныя — гэтак-бы закацілі.

Хлестакоў (піша). Не, мне йшчэ хочацца пажыць гэтта. Няхай заўтра.

Восіп. Ды што заўтра! Дальбог, паедзьма, Іване Аляксандравічу! Яно хоць і вялікі тутака гонар самім, ды ўсё-ж, ведаеце, лепш выехаць баржджэй. Гэта-ж саміх, праўдачка, за кагосьці іншага маюць, і, татуля будуць гневацца, што гэтак забавіліся. Гэтак-бы, праўда-ж, закацілі слаўна! а коняй-бы важнецкіх тутака далі.

Хлестакоў (піша). Ну, добра. Аднясі адно наўперад гэты ліст, бадай, разам і падарожную вазьмі. Ды затое глядзі, каб коні добрыя былі. Хурманом скажы, што я буду даваць па рублі ў зубы, каб так, як фэльд’егеры, кацілі! і песьні-б пяялі! (Піша далей). Уяўляю, Трапічкін памрэ зусім…

Восіп. Я, спадару, выпраўлю яго з чалавекам тутэйшым, а сам лепш буду пакавацца, каб ня сыйшоў час надарэмна.

Хлестакоў. Добра, прынясі адно сьвечку.

Восіп (выходзіць і гаворыць за сцэнай). Гэй, слухай, браце! Занясеш ліста на пошту, і скажы паштмайстру, каб ён прыняў бяз грошай, ды скажы, каб зараз прыгналі да пана самалепшую тройку кур’ерскую, а прагону, скажы, пан ня плаціць: прагон, бач, скажы, дзяржаўны. Ды каб усё спрытней, а не дык, бач, пан злуе. Чакай, яшчэ ліст не гатовы.

Хлестакоў (піша далей). Цікава ведаць, дзе ён цяпер жыве, пры Паштамцкай ці пры Гарохавай. Ён-жа таксама любіць часта перабірацца з кватэры й не даплачваць. Напішу наўдачу на Паштамцкую. (Складае й надпісвае).

Восіп прыносіць сьвечку. Хлестакоў пячатае. Тымчасам чуваць голас Дзяржыморды: «Куды прэшся, барада? Кажуць табе, нікога не загадана пушчаць».

Хлестакоў (дае Восіпу ліст). Маеш, занясі.

Галасы купцоў. Дапусьцеце, бацюхна, ня можаце не дапусьціць: мы ў справе прыйшоўшы.

Голас Дзяждыморды: Пайшоў, пайшоў! Ня прыймае, сьпіць.

Гармідар павялічваецца.

Хлестакоў. Што там гэткае, Восіп? Палядзі, што за гармідар.

Восіп (пазіраючы ў вакно). Купцы нейкія хочуць увайсьці, ды ня пушчае квартальны. Махаюць паперамі, пэўна, саміх хочуць бачыць.

Хлестакоў (падыходзячы да вакна). А што вы, даражэнькія?

Галасы купцоў. Ды твае ласкі ўпадаем! Загадайце, спадарочку, просьбу прыняць.

Хлестакоў. Упусьцеце іх, упусьцеце! Хай ідуць [15] Далей у арыгінале «Осип, скажи им: пусть идут» — гэтая фраза ў перакладзе прапушчаная. .

Восіп выходзіць.

Хлестакоў (прыймае з вакна просьбы, разгортаець адну зь іх і чытае:) «Яго высокачэснаму сьветласьці спадару фінансаваму ад купца Абдуліна…» Ліха ведае, што: і чыну такога няма!

Зьява X

Хлестакоў і купцы, з корабам віна й цукровымі галовамі.

Хлестакоў. А што вы, даражэнькія?

Купцы. Чалом б’ем вашай ласцы.

Хлестакоў. А чаго-ж вы хочаце?

Купцы. Не загубі, спадарочку! Крыўдаванства церпім зусім задарма.

Хлестакоў. Ад каго?

Адзін із купцоў. Ды ўсё ад гараднічага тутэйшага. Гэткага гараднічага ніколі йшчэ, спадарочку, ня было. Такія крыўды ўчыняе, што апісаць нельга. Папасам чыста замучыў, хоць у пятлю чалавек лезь. Не з абыходкаў абыходзіцца. Хопіць за бараду, кажа: «Ах ты, татарын!» Дальбог! Калі-б, гэта знацца, чым-небудзь не ўшанавалі яго, ато мы ўжо парадак заўсёды спраўляем: што належыцца на сукні дружэбніцы ягонай і дачцы — мы супраць гэнага не стаімо. Не, бач ты, яму ўсяго замала — дальбожачка! Прыйдзе ў краму, і што ні пападзя, усё бярэць: сукна згледзіць трубку, кажа: «Гэ, міленькі, гэта добрае сукенца: занясі-ткі яго да мяне» . Ну й нясеш чалавек, а ў трубцы-ж будзе бяз мала аршынаў пяцьдзесят.

Хлестакоў. Няўжо? Ах, які-ж зь яго зладзюга!

Купцы. Дальбог! Гэткага ніхто ня ўпамятае гараднічага. Так усё й прыхоўваеш чалавек у краме, як яго загледзіш. Ці бо, ня тое ўжо кажучы, каб якое далікацтва, усялякую дрэнь бярэць: сьлівы гэткія, што год па сем ужо ляжаць у бочцы, што ў мяне сядзелец ня будзець есьці, а ён цэлую жменю туды запусьціць. Мяніны ягоныя бываюць на Антона, і ўжо, здэцца, усенькага нанясеш чалавек, ні ў чым ня мае патрэбы; не, яму йшчэ падавай; кажа, і на Анупрэя ягоныя мяніны. Што рабіць? і на Анупрэя нясем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рэвізор»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рэвізор» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
Громовиця Бердник
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Рэвізор»

Обсуждение, отзывы о книге «Рэвізор» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x