Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Русская классическая проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Пакуль ён быў надта далёка. Усё гэтак жа прутка трымаючы хвост, лiса нерашуча перастаўляла ногi, мяркуючы, пэўна, падацца адсюль. Але раптам яна заспяшалася, пачала шпарыць наўзбоч, вiдаць, спадзеючыся патрапiць на нешта такое, чым можна было б паласавацца. Чула - вось-вось будзе знаходка, хоць аднекуль насоўваўся грозным наступам жалезны лязгат i перастук соцень колаў. Лiса замарудзiла ўсяго на нейкую долю хвiлiны, i гэтага было дастаткова, каб замiтусiцца, закуляцца, нiбы мятлушцы, бо раптоўна з павароту сцебанулi блiжнiя i дальнiя агнi лакаматываў, i магутныя пражэктары, высвятляючы наперадзе i асляпляючы ўсё наўкол, iмгненна расхiнулi стэп, бязлiтасна паказваючы яго мёртвую пустэчу. А цягнiк напорна iмкнуў па рэйках. У паветры запахла пякучым дымам i пылам, шугануў вецер...

Лiсiца апантана кiнулася прэч, час ад часу азiраючыся, прыпадаючы ў сполаху да зямлi. А пачвара са сляпучымi агнямi доўга лескатала i неслася, доўга яшчэ стукала коламi. Лiсiца ўскочыла i зноў кiнулася апантана бегчы...

Потым яна аддыхалася, i яе зноў пацягнула туды, да чыгункi, дзе можна было наталiць голад. Але наперадзе зноў мiльганулiся агнi, зноў лакаматывы цягнулi доўгi гружаны састаў.

Тады лiсiца пабегла ў абход па стэпе, рашыўшы, што выйдзе да чыгункi ў такiм месцы, дзе не ходзяць цягнiкi...

Цягнiкi тут iшлi з усходу на захад i з захаду на ўсход...

А па баках ад чыгункi ў гэтых мясцiнах ляжала вялiкая пустынная пространь - Сары-Азекi, Сярэдзiнныя землi жоўтых стэпаў.

У гэтых мясцiнах любая адлегласць вымяралася адносна чыгункi, нiбы адносна якога Грынвiчскага мерыдыяна...

А цягнiкi iшлi з усходу на захад i з захаду на ўсход...

Апоўначы нехта доўга i настойлiва дабiраўся да яго ў будку стрэлачнiка, спачатку наўпрост па шпалах, потым, як паказаўся наперадзе стрэчны цягнiк, скацiўшыся з адхону, прабiраўся, як у пургу, засланiўшыся рукамi ад ветру i пылу, якiя выносiла шквалам з-пад хуткага таварняка (гэта iшоў зялёнай вулiцай лiцерны састаў - цягнiк асобага прызначэння, ён паварочваў затым на асобную лiнiю ў закрытую зону Сары-Азек, там у iх свая, асобная чыгуначная служба, далей, на касмадром, карацей кажучы, таму цягнiк iшоў увесь закрыты брызентам i з вайсковай аховай на платформах). Едыгей адразу здагадаўся, што гэта жонка спяшала да яго, што нездарма спяшаецца i што ёсць на тое нейкая надта сур'ёзная прычына. Так яно потым i пацвердзiлася. Але паводле абавязку службы ён не меў права адлучацца з месца, пакуль не пракоцiцца мiма апошнi хваставы вагон з кандуктарам на адкрытай пляцоўцы. Яны пасiгналiлi адзiн аднаму лiхтарамi ў знак таго, што ўсё ў парадку, i толькi тады бадай аглохлы ад суцэльнага шуму Едыгей павярнуўся да задыханай жонкi:

- Ты чаго?

Яна трывожлiва зiрнула на яго i шавяльнула губамi. Едыгей не пачуў, але зразумеў - так i думаў.

- Хадзем сюды ад ветру. - Ён павёў яе ў будку.

Але перш чым пачуць з яе вуснаў тое, пра што сам здагадваўся, у тую хвiлiну чамусьцi здзiвiла яго iншае. Хоць i раней ён прыкмячаў, што гады не маладзiлi яе, але гэты раз, калi ўбачыў яе задыханую пасля цяжкай хадзьбы, тое, як страшна хрыпела i сiпела ў яе грудзях i як ненатуральна высока ўздымалiся яе схуднелыя плечы, яму стала балюча i крыўдна за яе. Моцнае электрычнае святло ў маленькай, чыста пабеленай чыгуначнай будцы яшчэ больш падкрэслiла застарэлыя змаршчакi на счарнелых шчоках Укубалы (а быў жа некалi твар смуглявы, роўнага пшанiчнага адцення, i вочы заўжды ззялi чорным бляскам), i яшчэ гэты шчарбаты рот, якi наводзiў на думку, што пажылай жанчыне хоць бы ўжо не быць бяззубай (даўно трэба звазiць яе на станцыю ўставiць гэтыя самыя металiчныя зубы, цяпер усе, i стары i малы, ходзяць з такiмi), а тут яшчэ гэтыя сiвыя, белыя-белыя пасмы валасоў, рассыпаныя па твары, выбiўшыся з-пад хусткi, балюча рэзнулi па сэрцы. "Эх, як пастарэла ты ў мяне", пашкадаваў ён яе ў душы з нейкiм шчымлiвым пачуццём уласнай вiны. I таму яшчэ больш адчуў у сабе маўклiвую ўдзячнасць за ўсё тое, што было перажыта разам многiя гады, i асаблiва за тое, што прыбегла вось па чыгунцы, сярод ночы, у самы дальнi канец раз'езда з-за павагi i абавязку, бо ведала, што гэта важна для Едыгея, прыбегла сказаць пра смерць няшчаснага старога Казангапа, адзiнюткага, - так i памёр адзiн у пустой мазанцы, бо разумела - толькi Едыгей адзiн на свеце блiзка да сэрца прыме смерць усiмi забытага чалавека, хоць нябожчык i не даводзiўся мужу нi братам, нi сватам.

- Садзiся, аддыхайся, - сказаў Едыгей, калi яны ўвайшлi ў будку.

- I ты садзiся, - сказала яна мужу.

Яны селi.

- Што здарылася?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x