Васіль Быкаў - Сотнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сотнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сотнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сотнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной.
Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

Сотнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сотнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— На вады! Жыва! І каб гэты бандзюга быў да заўтра як штых! А ты, стары падла, марш да Будзілы!

Рыбак патушыў у сэрцы трывогу, пераняў з рук паліцая круглы кацялок са сцюдзёнай вадой. Пётра ў куце няўцямна ўставіўся ў дзверы.

— А навошта, не знаеш?

Стась з непадробнай шчырасцю рагатнуў:

— Знаю: у падкіднога гуляць. Ну, давай, жыва!

Стары падняўся, падабраў з долу кажушок і, угнуўшы голаў, выйшаў з каморкі. Дзверы зноў з грукатам зачыніліся.

Рыбак стаў на калені і пачаў далікатна тармашыць Сотнікава. Той, аднак, толькі стагнаў. Тады ён адною рукой нахіліў кацялок, а другой прыпадняў голаў напарніка і бадай сілком нешта ўліў таму ў рот. Сотнікаў здрыгануўся, але тут жа прыпаў вуснамі да шурпатага берага кацялка, некалькі разоў глытнуў.

— Хто гэта?

— Гэта я. Ну, як ты? Лепей?

— Рыбак? Фу ты! Дай яшчэ.

Рыбак зноў прытрымаў яго галаву. Сотнікаў, лязгаючы зубамі па кацялку, выпіў болей. І пластам аблёг на салому.

— Што, мучылі здорава? — спытаў Рыбак.

— Да, брат. Дасталося, — выдыхнуў Сотнікаў.

Рыбак нацягнуў на яго шынелак, сам прываліўся спіной да цаглянай сцяны, услухоўваючыся ў хрыпатае дыханне таварыша, якое, аднак, патроху выроўнівалася.

— Ну, як пачуваешся?

— Цяпер добра. Лепш. А цябе?

— Што?

— Білі?

Гэтае пытанне застала Рыбака знянацку, ён не знаў, як коратка сказаць таварышу, чаму яго не білі.

— Ды не, не дужа.

Сотнікаў знямогла заплюшчыў вочы, схуднелы, з адрослаю бародкай яго твар ледзь шарэў на саломе, у грудзях хрыпела на адной ноце. І тады Рыбак падумаў, што, мабыць, пакуль ёсць такая магчымасць, ім трэба аб чым-колечы дамовіцца.

— Слухай, я, здаецца, іх абхітру, — шапнуў ён, схіліўшыся да напарніка. Той здзіўлена расплюшчыў вочы — шырокія бялкі ў вачніцах бліснулі адбіткам святла з акенца. — Толькі нам трэба казаць аднолькава. Найперш: ішлі па харчы, хутар спалены, прыбіліся да Лясін, ну і ўзялі авечку.

— Нічога я ім не скажу, — перапыніў яго Сотнікаў.

Рыбак прыслухаўся, ці няма дзе каго паблізу, але, здаецца, скрозь было ціха. Толькі зверху даносіліся галасы і крокі, якраз над іх камерай. Але адтуль яго не пачуюць.

— Ты не дуры, чуеш? Трэба нешта і сказаць. Дык слухай далей. Мы з групы Дубавога, ён цяпер у Баркоўскім лесе. Хай правераць.

Сотнікаў знерухомеў, перацяў дыханне.

— Але атрад Дубавога сапраўды там.

— Ну і што?

Рыбак пачынаў злавацца: от жа незгаворлівы чалавек, ці ў тым справа! Вядома, гэты атрад там, але ад таго, што яны назавуць месца, яму будзе ні холадна ні горача — паліцаям да яго не дабрацца. Іхні ж якраз у куды болей ненадзейным месцы.

— Слухай. Ты паслухай мяне. Калі мы іх не падманем, не схітрым, яны нас закатуюць. Трэба трохі і ў паддаўкі згуляць. Не рваць цераз сілу.

Сотнікаў, чуваць было, быццам насцярожыўся, напяўся, дыханне яго прыглушэла, здаецца, ён нешта думаў.

— Нічога не выйдзе!

— А што ж тады выйдзе? Смерці дастукацца лягчэй за ўсё.

Вот боўдзіла, падумаў Рыбак. Ужо такое дурной упартасці ён ад яго не чакаў. Зрэшты, сам адной нагой у магіле, дык яму што — не хоча нават падумаць, каб не пацягнуць туды і таварыша.

— Ты паслухай! — памаўчаўшы, зашаптаў Рыбак. — Нам нада іх павадзіць. Знаеш, як шчуку на вудзе. Інакш перасіліш, парвеш, і ўсё прапала. Нада прыкінуцца смірнымі. Знаеш, мне прапанавалі ў паліцыю, — неяк, сам не жадаючы таго, сказаў Рыбак.

Павекі ў Сотнікава здрыгануліся, вочы бліснулі стоенай увагай.

— Во як! І што ж — пабяжыш?

— Не пабягу, не бойся. Я з імі патаргуюся.

— Глядзі, пратаргуешся, — з нядобрасцю прасіпеў Сотнікаў.

— Ну а што ж — прападаць? — ледзь не крыкнуў са злосцю Рыбак і змоўк, вылаяўшыся пры сабе: чорт з ім! Не хоча — ягоная справа; Рыбак жа будзе змагацца за сябе да канца.

Сотнікаў задыхаў цяжэй, ад хвалявання ці ад знямогі, зрабіў спробу адкашляцца — у грудзях яго страшна захрапло, Рыбак аж спалохаўся: памірае, ці што? Але ён не паміраў і неўзабаве, саўладаўшы з дыханнем, сказаў з рашучасцю ў голасе:

— Дарма паскудзішся, во што! Паганіш армейскі гонар. Жывымі яны нас не пусцяць.

— Як сказаць. Калі пастарацца…

— Для каго старацца?! — ледзь не крыкнуў Сотнікаў і задыхнуўся. Хвілінку ён пакутна кашляў, пасля хвіліну зморана дыхаў, потым сказаў надта змораным голасам: — Не ў карты ж гуляць яны цябе ў паліцыю завуць.

Мабыць, не ў карты, пагадзіўся ў думках Рыбак. Але ён ішоў на гэтую гульню, каб выйграць сабе жыццё — хіба гэтага мала? А там яно будзе відаць, толькі б не забілі, не закатавалі. Толькі б вырвацца з гэтае клеткі, а чаго благога ён сабе не дазволіць. Хіба ён вораг сваім?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сотнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сотнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сотнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сотнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x