Васіль Быкаў - Сотнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сотнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сотнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сотнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной.
Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

Сотнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сотнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так, праўда. Паверу. Куды ішлі?

Следчы ўвесь аж напяўся за сталом, сочачы за рухам кожнае жылкі на яго твары. Рыбак разгладзіў палу кажушка на калене, паскроб пазногцем нейкую там плямку.

— Дык, гэта, ішлі на хутар, а ён аказаўся спалены. Ну, пайшлі куды вочы глядзяць.

— Які хутар спалены?

— А той, Кульгаёў, ці як яго. Пры лесе.

— Праўда. Кульгаёў спалены. Немцы спалілі. А Кульгай і ўсе кульганяты расстраляны.

«Слава Богу, не давядзецца ўзяць грэх на душу», — задаволена падумаў Рыбак.

— А як апынуліся ў Лясінах?

— Ды так. Напаткалі ўначы, ну і… Зайшлі да старасты.

— Так, так, зразумела, — аб чымсь раздумваючы, прыкінуў следчы. — Значыць, ішлі да старасты?

— Не, чаму? Ішлі на хутар, я ж сказаў…

— На хутар, зразумела. А хто камандзір банды? — раптам запытаў следчы і, поўны ўвагі, замёр, утаропіўшы ў яго жорсткі, уважлівы позірк.

Рыбак падумаў, што тут ужо можна схлусіць — хай праверыць. Хіба што Сотнікаў…

— Камандзір атрада? Ну, гэты… Дубавы.

— Дубавы? — чамусьці здзівіўся следчы, і Рыбак працягла паглядзеў у яго вочы. Але не затым, каб упэўніць следчага ў праўдзівасці свае хлусні, — важней было зразумець, вераць яму або не. Аднак на востранькі, як бураўчык, позірк следчага набег цень задуменнасці.

— Прахвост! Ужо і з Дубавым знюхаўся! Я так і ведаў. Увосень не ўзялі — і вось, калі ласка…

Рыбак не зразумеў, каго ён мае на ўвазе? Старасту? Але як жа тады? Відаць, ён тут штосьці наблытаў… Аднак разважаць не было калі — Партноў імкліва вёў далей допыт.

— Дзе атрад?

— У лесе.

Тут ужо ён адказаў без затрымкі і нават прама і бязгрэшна паглядзеў у сцюдзёна насцярожаныя вочы следчага — хай упэўніцца.

— У Баркоўскім?

— Ну.

(Дурныя яны, ці што, сядзець у Баркоўскім лесе, які хоць і вялікі, ды пасля ўзрыву моста на Іслянцы абложаны з чатырох бакоў. Хопіць таго, што там асталася група гэтага Дубавога, рэшткі ж іхняга атрада перабраліся за шаснаццаць кіламетраў на Гарэлае балота.)

— Колькі чалавек у атрадзе?

— Трыццаць.

— Лжэш! У нас ёсць звесткі, што болей.

Рыбак паблажліва ўсміхнуўся. Ён адчуў патрэбу прадэманстраваць лёгкую пагарду да недасведчанасці следчага.

— Было болей. А цяпер трыццаць. А астатнія выбылі. Ведаеце, баі, страты…

Следчы задаволена паёрзаў у крэсле.

— Што, пашчыпалі? Во-во! Скора пух-пяро паляціць ад усіх вас.

Рыбак памаўчаў. Ягоны настрой пайшоў угору — здаецца, ад Сотнікава яны не многа даведаліся, значыць — можна набаяць баек — хай правяраюць. Зноў жа падобна на тое, што следчы пачаў дабрэць у сваіх адносінах да яго, і Рыбак падумаў, што гэтую добрасць трэба неяк умацаваць, каб можна яшчэ і пакарыстацца ёю.

— Так! — следчы адкінуўся ў крэсле. — А цяпер ты мне скажы, хто з вас двух страляў ноччу? Нашы бачылі — адзін пабег, а другі страляў. Ты?

— Не, не я, — сказаў Рыбак, не надта, аднак, рашуча. Тут ужо яму проста няёмка было апраўдвацца і тым самым перакладваць віну на Сотнікава. Але што ж, браць яе на сябе?

— Значыць, той? Так?

Гэтае пытанне асталося без адказу — Рыбак толькі падумаў: «Каб ты здох, сволач! Так спрытна ловіць». Ды і на самай справе, што ён мог яму сказаць?

Зрэшты, Партноў не надта настойваў.

— Так, так, зразумела. Як яго прозвішча?

— Каго?

— Напарніка.

Прозвішча! Навошта б яно ім здалося, гэтае прозвішча?

Але калі Сотнікаў не назваў сябе, тады нягожа называць яго і яму. Мабыць, трэба было б неяк схлусіць, ды Рыбак не мог знайсці як.

— Не ведаю, — урэшце сказаў ён. — Я нядаўна ў гэтым атрадзе, яшчэ не ўсіх знаю па прозвішчах.

— Так, не ведаеш, — з лёгкай прытворнай прыкрасцю канстатаваў Партноў. — А стараста гэты, кажаш, Сыч? Так ён у вас значыцца?

Рыбак напружыў памяць — здаецца, ён не чуў нават і прозвішча старасты, не толькі ягонай мянушкі.

— А не ведаю. Чуў — у вёсцы яго завуць Пётра.

— Ах, Пётра.

Яму на хвіліну здалося, што Партноў гэты нейкі недалужны блытанік, але тут жа ён здагадаўся: следчы хоча заблытаць яго.

— Так, так. Значыць, родам адкуль? З Магілева?

— З-пад Гомеля, — цярпліва паправіў Рыбак. — Рэчыцкі раён.

— Прозвішча?

— Чыё?

— Тваё.

— Рыбак.

— Дзе астатнія з банды?

— На… У Баркоўскім лесе.

— Колькі да яго кіламетраў?

— Адсюль?

— Ну, адкуль жа яшчэ?

— Не ведаю точна. Кіламетраў васемнаццаць будзе.

— Правільна, будзе. Якія вёскі радам?

— Вёскі? Дзягцярня, Уклеіна. Ну і гэта, як яе… Драгуны.

Партноў зазірнуў у паперку, што ляжала перад ім на стале.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сотнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сотнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сотнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сотнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x