Васіль Быкаў - Сотнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сотнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сотнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сотнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной.
Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

Сотнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сотнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Старасціха перастала хліпаць, затаіла дыханне. Рыбак трохі разважаў: вядома, карову надта добра было б прыгнаць у атрад, але, мабыць, адсюль будзе далекавата; можна не паспець да ранку.

— Так, пайшлі!

Ён закінуў за плячо вінтоўку, стараста пакорліва надзеў знятую з цвіка шапку і моўчкі піхнуў рукой дзверы.

Рыбак, кіруючы за ім, кіўнуў Сотнікаву:

— Ты пачакай.

4

Як толькі дзверы за імі зачыніліся, гаспадыня кінулася ў парог.

— Ой, божачкі! Куды ж ён яго? Ай, завошта ж ён? Ай, божачкі!

— Назад! — хрыпла загадаў Сотнікаў і, не ўстаючы з услона, выцяг нагу ў бурку, перагароджваючы дарогу да дзвярэй.

Жанчына боязна адступілася і стала на сярэдзіне хаты. Хвіліну яна то хліпала, то змаўкала, прыслухоўваючыся да гукаў знадворку. Сотнікаў таксама чакаў. Ён дрэнна засвоіў сэнс усяе размовы ў хаце, аднак тое, што дайшло да яго затуманенай гарачкай свядомасці, давала меркаваць, што Рыбак, напэўна, застрэліць старасту.

Але ішоў час, а стрэлу адтуль не было. Захінаючыся ражком хусткі, жанчына ўсё войкала і прычытала, а Сотнікаў сядзеў на ўслоне і пільнаваў, каб яна не вырвалася на двор — не нарабіла крыку. Адчуваў ён сябе кепска. Біў кашаль, калацілі дрыжыкі, галава надта балела, і цела каля цёплае печы то мерзла, то аблівалася сцюдзёным потам.

— Сынок, дай жа я выйду, дай пагляджу, што яны там…

— Нечага глядзець!

Жанчына, відаць было па ўсім, надта перажывала і слепа кідалася ў паўзмроку хаты, прычытаючы, напэўна, каб расчуліць яго і прарвацца ў дзверы. Але нічога ў яе не выйдзе, ён не паддасца яе чуллівасці. Ён надта добра памятаў, як аднаго разу яго наіўная даверлівасць да такой вось кабеты ледзь не каштавала яму жыцця. І таксама з выгляду была святая прастата ў белай хусціначцы на гародзе, сярод бацвіння — ён, ідучы з ляска, адразу запрыкмеціў яе ў той раненькі ранак і падумаў яшчэ: во і добра. Яна скажа, як трапіць на сцежку цераз Чорныя Выгары — балота, якое, як сказалі за дзве вёскі адсюль, не ведаючы дарогі, не перайсці.

Ён выйшаў з кусцікаў і па-над ніўкай канапель, нікім не заўважаны, падышоў да яе, калі яна засяроджана корпалася ў баразне. Дагэтуль у яго вачах стаяць яе шэрая спадніца, белыя, незагарэлыя ікры ног і нейкая куртка з латкаю на плячы — жанчына ламала бацвінне і не бачыла яго. Ён сцішана павітаўся, і яна, надзіва, не спалохалася, толькі пільна ўгледзелася ў яго, слухаючы і нібы не разумеючы просьбы.

Пасля яна ўсё як найлепш расказала — і як выйсці на сцежку, і як перайсці кладкі, і па які бок пакінуць грудок, каб не ўбіцца ў багну. Ён падзякаваў і хацеў ісці, але яна не пусціла, сказала: «Пачакай, мусіць жа, галодны», — азірнулася, паклала ў прыпол бацвінне і павяла ў хату. І трэба ж было яму пагадзіцца, не адмовіцца ад гэтай яды. Але ён і сапраўды быў згаладнелы і стомлены, як вясновы воўк, і пайшоў за ёй па мяжы да недалёкай сядзібы.

Пакуль яны ішлі, яна таксама ласкава казала яму «сынок» і яшчэ, памятаў, разы два назвала «гаротнічкам» — быў ён няголены, як цяпер, нямыты, мокры да каленяў ад расы, здыхлаваты ад недаядання і ўвогуле жаласны. Гаварыць па-тутэйшаму яшчэ не ўмеў і схаваць сваё яўнае вайсковае паходжанне не мог — адразу было відаць, хто ён і адкуль. Зброі ў яго ў той час не было — толькі два дні да таго нейкім цудам вырваўся ад смерці, амаль без жаднае надзеі на паратунак…

Старасціха тым часам не магла супакоіцца: усё болей мітусілася па хаце і плакала.

— Сыночак, ну як жа так? Ён жа яго застрэліць!

— Трэ было раней аб тым думаць, — сказаў Сотнікаў, слыхам стараючыся болей пільнавацца гукаў знадворку, чым слухаць яе слёзную жальбу.

— А дзетачка, ці ж я не казала, ці мала прасіла! На якога ж ліха яму было брацца? Маладзейшыя ж ёсць. А дык жа каторыя людскія — не хацелі, а нялюдскіх людзі баяліся.

— А яго не баяцца?

— Пётру? Ай, дык яго ж тут усе ведаюць, мы ж тут спрадвеку жывём, нашай жа тут радні паўсяла. Ён жа да ўсіх па-добраму…

— Наўрад ці выходзіць па-добраму.

— Можа, і так. Можа, і праўда твая, сынок, — не выходзіць. Яны ж яго на ўсё прымушаюць: то хлеб здай, то адзёжу збяры, то на дарогу гоняць — дарогу чысціць. А ён жа дзе возьме — усё людзей трэба змушаць.

— А вы як думалі? На тое і захопнікі, каб змушаць.

— Змушаюць, анягож. Каб іх Бог змусіў! Прыехалі на машынах, пабралі свіней. І нашага парсючка забралі, не паглядзелі, што стараста. Кажуць: сын у Чырвонай Арміі, дык каб загладзіць віну перад Германіяй. Каб яна ясным агнём гарэла, тая Германія.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сотнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сотнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сотнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сотнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x