Васіль Быкаў - Яго батальён

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Яго батальён» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго батальён: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго батальён»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Яго батальён — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго батальён», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы што, камандзір кавалерыйскага палка? — тонам, які не абяцаў дабра, запытаў генерал.

— Ніяк не! Стралковага, таварыш генерал.

— А на якога ж чорта тады ў вас шпоры?

Маёр збянтэжана варухнуўся ледзь-ледзь адным толькі плячом і зноў знерухомеў, не адрываючы позірку ад генерала. А той раптам энергічна ўскочыў са скрынак — шырокі цень ад яго накрыў палову зямлянкі.

— Вы б лепш парадак навялі ў палку! Менш бы дбалі пра свой кавалерыйскі выгляд!

Відаць, яшчэ мала што разумеючы, маёр стаяў «смірна» і яснымі нявіннымі вачмі глядзеў у раззлаваны твар генерала. Той пасля паўзы злосна зірнуў на байцоў, што стоўпіліся ля печкі.

— Ану пакурыце там!

Гутман, Чарнаручанка, баец у бушлаце і разведчык паслухмяна вылезлі ў траншэю. У зямлянцы стала прасторней — генерал адступіў убок, і агеньчык у ліхтары цьмяна асвятліў не малады ўжо, пакутна напружаны твар камандзіра палка.

— Якая ў вас пазіцыя? Дзе вы заселі? У балоце! А немцы на вышынях. Вы што думаеце, яны вам адтуль будуць букеты кідаць? Насовачкамі махаць?

— Я так не думаю, таварыш генерал, — запалым голасам уставіў Гунько.

Генерал з робленым прастадушшам здзівіўся:

— Ах, вы не думаеце? Вы ўжо зразумелі? А вы ведаеце, што ўсе пад'езды да вас прастрэльваюцца кулямётным агнём? Вось палюбуйцеся! — генерал ткнуў пальцам у свой абвязаны бінтам лоб. — Ледзь да архангела Гаўрыіла не адправілі. А «віліс» коламі ўгору ляжыць. Новы вы мне дасце?

— Вінават!

— Што?

— Вінават, таварыш генерал.

Валошын ледзь прыкметна ўсміхнуўся — ужо і вінават! У чым тут ягоная віна, цяжка было нават уявіць, не толькі ў ёй прызнацца. Хутчэй, мусіць, вінаваты генералаў шафёр, які, пэўна, не сумеў праехаць у цемры ды засвяціў фары, і ніхто болей. Але маёр Гунько, відаць, дапяты такой вымовай высокага начальства, гатовы быў прыняць на сваю галаву ўсе папрокі, абы як-небудзь змякчыць генеральскі гнеў. I, мабыць, ён меў рацыю, бо генерал неяк нечакана вычарпаў свой запал і падышоў да печкі, якая без догляду амаль што патухла. Няўмела адчыніўшы дзверцы, ён прысеў і пачаў грэбаць у доле рукой — збіраць суччо. У зямлянку патхнула дымам.

— I вось ён таксама вінават! — Генерал павярнуў галаву да Валошына. — Ён павінен быў узяць вышыню. А не сядзець у балоце.

— Так точна, таварыш генерал!

Гунько раптам нібы страпянуўся і хуценька павяр-нуўся да Валошына, пакутлівы выраз на ягоным твары стаў меншаць, саступаючы месца саманадзейна-патрабавальна-му. Валошын недаўменна паціснуў плячыма.

— Мне не было загадана яе браць.

Генерал устаў ад печкі, за хвораст услужліва ўзяўся ягоны маёр. У печцы загуло, затрашчала, усе яе разгарэлыя шчыліны ярка засвяціліся полымем.

— Во ён ужо другі раз апраўдвае сваю бяздзейнасць адсутнасцю загаду. Па плану камандуючага вышыня ў вашай паласе?

Генерал стаў перад камандзірам палка, які таропка схапіўся за сваю палявую сумку.

— Так точна. Для мяне ўключна.

Трохі паспешлівей, чым трэба было, ён дастаў з сумкі абмусолены аркуш карты, і яны абодва схіліліся над ёй пад ліхтаром. Валошын адчуваў, што тут нешта наблытана, але маўчаў, з пакорнай абыякавасцю чакаючы, што будзе далей. Раптам генерал вылаяўся.

— Дзе ж там уключна? На карце ж у вас выключна. Вы бачыце?

— Так точна — выключна, — з гатоўнасцю пацвердзіў Гунько.

— Дык што ж вы блытаеце? Ці вы не разумееце знака?

— Разумею, таварыш генерал.

— Разгільдзяі! Занадта пра сябе турбуецеся! — пасля паўзы злосна аб'явіў генерал і з пакутаю на твары прыклаў далонь да павязкі. Валошын звузіў цёмныя вочы. Стрыма-насць, якая не пакідала яго за ўвесь час гэтае гутаркі, урэшце пачала здраджваць камбату.

— Спадзяюся, таварыш генерал, да мяне гэта не адносіцца?

Генерал зрабіў крок да парога і спыніўся.

— Адносіцца! Адносіцца і да вас! Вось мы разбяромся — будзеце заўтра браць вышыню штурмам! А то распалажыліся, печкі-лавачкі вам!..

Валошын моўчкі сам сабе вылаяўся: вось табе і на — дачакаліся! Ён адчуваў, што гэтыя генеральскія словы — не пустая пагроза, што вельмі нават магчыма — загадаюць і прыйдзецца штурмаваць, асабліва яшчэ, калі ў справу ўмяшаўся такі высокі начальнік. Але ж столькі патрачана часу! Там, мабыць, ужо пакапаны ўсе траншэі, пазакладзены мінныя палі, заняты ўсе пазіцыі, і цяпер — наступаць! Дзе ж вы былі на суткі-двое раней, таварыш разумны генерал? — думаў камандзір батальёна. Губляючы рэшткі свае вы-трымкі, ён ступіў наперад і як мог спакайней сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго батальён»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго батальён» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго батальён»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго батальён» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x