Васіль Быкаў - Яго батальён

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Яго батальён» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго батальён: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго батальён»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Яго батальён — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго батальён», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не мае значэння. Пашліце за фельчарам. Валошын кіўнуў ардынарцу.

— Гутман!

— Ёсць.

Ардынарац выскачыў у траншэю, і ў зямлянцы запанава-ла няёмкая працяглая цішыня. Начальства маўчала; зважліва ўтаропіўшыся ў яго, па абодва бакі замерлі Валошын і Маркін. У парозе ля печкі грэў рукі нейкі плячысты баец у бушлаце. Маёр пашукаў вачмі месца, каб сесці, і ўбачыў Джыма, насцярожаныя вушы якога тырчэлі з ценю.

— Аўчарка?

— Аўчарка, — стрымана сказаў Валошын і крыху адступіў убок. Генерал, грузна павярнуўшыся на скрынках, з цікавасцю паглядзеў на сабаку.

— О, звяруга! Як зваць?

— Джым, таварыш генерал.

Генерал стрымана паляпаў далонню па пале бекешы.

— Джым, Джым! Ка мне!

Але Джым толькі варухнуў вушамі і завурчаў нядобра-зычліва і пагрозліва.

— Не пойдзе, — сказаў Валошын.

— Ну гэта мы яшчэ паглядзім, — зазначыў генерал і зірнуў на камбата. — Даўно камандуеце батальёнам?

— Сем месяцаў, таварыш генерал.

— А раней чым камандавалі?

— Ротай у гэтым жа батальёне.

— Чакайце, як вы сказалі ваша прозвішча?

— Валошын.

— Гэта не ваша рота захапіла пераправу ў Клепіках?

— Мая, таварыш генерал.

Валошын чакаў, што генерал пахваліць або запытае пра гэты яго даўні, даволі вядомы ў дывізіі подзвіг, за які ён некалі атрымаў першы свой ордэн. Але генерал не пахваліў, а запытаў аб іншым:

— Дзе пярэдні край вашага батальёна?

— На паўднёва-заходніх схілах, уздоўж балота.

— Пакажыце на карце.

Валошын дастаў з-за пазухі пацёрты гармонік карты і разгарнуў яго перад генералам. Ён ужо здагадваўся, што было прычынай нядаўняй нямецкай страляніны, і думаў, што ў такім разе генералу яшчэ пашэнціла. Магло быць горш. Але навошта яму спатрэбілася так блізка пад'язджаць да перадавой — гэта пакуль што заставалася для камбата загадкай.

— Вось. Пярэдняя траншэя па прамежкавай гарызанталі над самым балотам.

Пры цьмяным святле ліхтара генерал стаў моўчкі разбірацца ў карце, адставіўшы яе наводдаль, як пры дальназоркасці. Да яго падсунуўся маёр, які трохі паўзіраўся і аб'явіў з упэўненасцю:

— Ну, я ж дакладваў. Іменна так: вышыня шэсцьдзесят пяць ноль.

— Гм… Да. Вышыня шэсцьдзесят пяць ноль. Дык што ж, выходзіць, яна — у праціўніка?

Генерал падняў на камбата цяжкі з яўным папрокам позірк.

— У праціўніка, — проста сказаў Валошын.

— Пачаму вы яе не ўзялі?

— Не было загадана, таварыш генерал.

— Ось як! — сказаў генерал з недаверам і пасля паўзы загадаў: — Выклічце сюды камандзіра палка.

Валошын павярнуўся да тэлефаніста.

— Чарнаручанка, выклікайце «Волгу».

Маёр тым часам дастаў з кішэні пачак «Казбеку», працяг яго генералу, які аднае рукой узяў папяросу і прыкурыў ад услужліва паднесенай запальніцы. Пасля прыкурыў маёр. У зямлянцы расцёкся духмяны, чужы сярод звычайнага яе дымнага смуроду пах, і Валошын падумаў, што, здаецца, будзе скандал. Ён па-ранейшаму стаяў збоч ад генерала ў напружана-насцярожанай позе, у якой, аднак, адчувалася і пэўная незалежнасць чалавека, упэўненага ў сваёй сумленнасці. Хоць перспектыва, мяркуючы па ўсім, акрэслі-валася для яго не дужа зайздросная.

Чарнаручанка сціпла перадаў на «Волгу» генералаў выклік, і яны ўсе зноў змоўклі, як пры нябожчыку. У гэтай насцярожанай цішыні прывычна зашорхала палатка, і з прыступкі лёгка саскочыла Вераценнікава, санітарны інструктар сёмай стралковай роты. За ёю ўлез Гутман. Валошын змрочна насупіў бровы і ціха сам сабе вылаяўся — Вераценнікава суткі назад павінна была адбыць з батальёна. Ён ужо атрымаў за яе вымову ад камандзіра палка, і цяпер вось напэўна давядзецца атрымаць і другую. Вераценнікава тым часам хуценька акінула позіркам незнаёмыя постаці ў зямлянцы і, ускінуўшы да шапкі руку, упэўнена ступіла да генерала.

— Таварыш генерал, малодшы сяржант Вераценнікава прыбыла аказаць першую дапамогу пры агнястрэльным раненні.

Мусіць, не кожны старшына роты змог бы далажыць так хлёстка і ўпэўнена, як гэта дзяўчына ў яўна шыракаватым для яе салдацкім шынялі. Насуплены генералаў твар увачавідкі праясніўся.

— Харашо, дачка. Паглядзі, што тут мне фрыцы нарабілі.

Вераценнікава, аднак, не кратаючыся з месца, зноў дзеўбанула рукою ў край сваёй шапкі.

— I дазвольце звярнуцца па асабістаму пытанню, таварыш генерал.

Генерал здзіўлена прыўзняў галаву, але перш чым ён што-небудзь адказаў, Вераценнікава выпаліла:

— Загадайце камбату пакінуць мяне ў батальёне. Прыкметна здзіўлены, генерал выслухаў яе, пасля спадылба зірнуў на камбата. Валошын падцяў вусны, ледзьве стрымліваючы абурэнне на санінструктара за яе гэткую бесцырымонную нават для гэтай дзяўчыны выхадку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго батальён»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго батальён» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго батальён»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго батальён» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x