• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Яго батальён

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Яго батальён» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1979, категория: prose_military / Советская классическая проза / great_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Яго батальён

Яго батальён: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго батальён»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Яго батальён? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Яго батальён — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго батальён», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А вы перашкодзілі? Ці, можа, саізволілі спакойна глядзець, як фрыцы траншэі размячаюць?

— Траншэіу на жаль, яны растрасіравалі ўначы, — не зважаючы на маёраву з'едлівасць, спакойна дакладваў камбат. — Да ранку ўсё было выкапана ў поўны профіль. Кулямётны агонь быў малаэфектыўны з прычыны куленепрабівальнасці ўкрыццяў. Іншыя сродкі ўздзеяння адсутнічаюць. У Іванова «гуркоў» усяго дзесяць штук. Я ўжо аб тым вам дакладваў.

— Чуў. А хто ў вас дражніць немцаў? Што за расхлябанасць такая ў гаспадарцы? Мусіць, кастры па-ляць? Ці з бліндажоў іскры шугаюць снапамі. У вас гэта заведзена.

— У мяне гэта не заведзена. Вы блытаеце мяне з кімсьці другім…

Гэта была ўжо дзёрзкасць з боку падначаленага, маёр на некалькі секунд змоўк. а затым трохі інакшым, чым раней, тонам зазначыў:

— Вось што, капітан. Не табе папраўляць, калі і зблытаў. Малады яшчэ.

Але, здаецца, знікала трыванне і ў Валошына.

— Дык вось, папрашу не блытаць. Хоць і малады, але вашы знявагі слухаць не маю намеру. Да таго ж папрашу на «вы».

— Што?

— Папрашу называць на «вы».

Камбату вельмі хацелася шпурнуць у кут гэтую трубку ІЖ, і болей не браць яе, бо ўся размова была па сутнасці бязмозглымі прыдзіркамі, калі адзін бок дазваляў сабе ўсё, што хацеў, а другі павінен быў апраўдвацца, ды яшчэ прытрымліваючыся субардынацыі. Але варта было камбату перашагнуць цераз гэтае пачуццё падначаленасці і прыняць прапанаваны тон, як голас на тым канцы провада пацішэў, пракашляўся, і камандзір палка, здаецца, ужо і сам быў гатовы пакрыўдзіцца.

— Ужо і ў пузыр! Падумаеш, на «ты»! Назваў, бо маю права. Вы маладзейшы. А на старшых у арміі не крыўдзяцца. У старшых вучацца. Дарэчы, ледзь не забыў,— раптам змяніў тон Гунько. — Чырвонага Сцяга палучыш. Загад прыйшоў. Так што віншую.

«Успомніў!» — са злосцю падумаў Валошын і не адказаў на гэтае спазнелае і сапсаванае віншаванне. Незанятай рукой ён узяў з пальцаў тэлефаніста недакурак, зубамі адарваў заслюнены канец. Аднак не паспеў ён зацягнуцца, як побач, коратка рыкнуўшы, ускочыў на ногі Джым. Блізка ў траншэі пачуўся тупат, шорхат палатак, чуваць было, не-хта саскочыў з бруствера. Чарнаручанка кінуўся на выхад, але адразу адхіснуўся ўбок і прыціснуўся да сцяны зям-лянкі.

— Куды тут?

— Прама, прама, — пачуўся здаля голас Гутмана.

— Асцярожна, прыступкі.

— Бачу.

У дол каля печкі ўдарьгў пук святла ад ліхтарыка, які затым здрыгануўся пад нечымі нагамі, і, адхінуўшы палатку, у зямлянку ўваліўся грузны чалавек у цёплай, з каракулевым каўняром, бекешы.

Джым ля камбата зноў рыкнуў і рвануўся наперад, Валошын у апошняе імгненне ледзьве паспеў ухапіць яго за касматы загрывак. Сабака апантана ўзвіўся на заднія лапы перад чалавекам, які спалохана хіснуўся назад і раздраж-нёна вылаяўся.

— Што тут за псарня?

— Джым, ляжаць! — строга скамандаваў Валошын. Сабака неахвотна адступіў і стаў побач, а чалавек зрабіў крок да святла.

У дзверы тым часам лезлі і яшчэ, зямлянка зрабілася цеснай і сцюдзёнай, але Валошын упіўся вачмі ў гэтага першага, які выглядаў нечым усхваляваным і рукой трымаўся за галаву без шапкі. Спачатку камбату здалося, што ён адцірае азяблае вуха, але чалавек, нібы безуважны да ўсіх тут, у зямлянцы, адняўшы руку ад галавы, уважліва паглядзеў на далонь. На ёй была кроў. Тут жа да яго падступіўся другі ў паўшубку, з тонкай планшэткай на баку. Пры святле з ліхтара ён пачаў выціраць скрываўленую шча-ку чалавека, на шырокім пагоне якога раптам цьмяна бліс-нула вялікая генеральская зорка.

Валошын стаяў збоку, разумеючы ўжо, што гэта начальства і што неадкладна трэба дакладваць. Але час для таго быў упушчаны, цяпер было нязручна падступіцца да яго, камбат прамарудзіў і з прыкрым адчуваннем няёмкасці зрабіў крок да генерала.

— Таварыш генерал…

— А цішэй нельга?

Генерал на паўабарота павярнуў да яго незадаволены, немалады ўжо твар з сіваватым пучком кароткіх вусоў пад носам. Секунду яны моўчкі стаялі так, адзін перад адным, абое вялікія і плячыстыя.

— Чаго крычаць? Мы ж не на пляцу.

Валошын яшчэ памарудзіў, падумаўшы, што, мабыць, сказваецца блізкасць перадавой. Але ён усё ж скончыў даклад, хоць і цішай, і генерал, пераставіўшы на скрынцы ліхтар, сеў на яе, не адрываючы рукі ад скроні, на якой, відаць, крывяніла рана. Той, другі, у паўшубку, што выціраў яму шчаку, павярнуўся да Маркіна.

— Медпункт далёка?

— Праз чатырыста метраў. У аўражку.

— Пашліце за доктарам.

— Доктара няма. Ваенфельчар, таварыш маёр.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго батальён»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго батальён» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго батальён»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго батальён» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.