• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Яго батальён

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Яго батальён» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1979, категория: prose_military / Советская классическая проза / great_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Яго батальён

Яго батальён: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго батальён»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Яго батальён? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Яго батальён — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго батальён», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мяркуючы па ўсім, вышыня шэсцьдзесят пяць ноль уключна для паласы суседняй арміі.

Генерал спыніўся, з вышыні свайго немалога росту ва ўпор уставіўся ў камбата звужанымі калючымі вачмі. Ягоны лоб пад высока надзетай папахай рэзка бялеў у прыцемку свежым бінтам. Валошын амаль з выклікам, не міргнуўшы, вытрымаў гэты позірк.

— Іш які разумны! Знае: суседняй арміі. А вось я наразаю яе вам… А то — суседняй! Вы знаеце, дзе суседняя армія? У чорта на кулічках суседняя армія. Жукаўку яшчэ не ўзяла.

— Тым больш — нельга вырывацца. Адкрыты фланг.

— Бачу, вы занадта граматны! За флангі непакоіцеся. А вы б болей за фронт дбалі! За фронт! За флангі паклапоцяцца каму трэба.

— Я непакоюся за батальён, якім камандую. А ў батальёне і так семдзесят шэсць чалавек на давольствіі.

Генерал змоўчаў, засунуўшы рукі ў кішэні бекешы, пратупаў да печкі і назад да скрынак і спыніўся там, гледзячы ў агонь ліхтара. Маёр Гунько, не саступаючы са свайго месца пасярод зямлянкі, кожны раз рупна паварочваўся да яго тварам.

— Камандзір палка, вы папаўненне атрымлівалі?

— Так точна. Сёння ў канцы дня.

— Папоўніце ягоны батальён.

— Будзе зроблена.

— Мне трэба яшчэ камандзіры, — сказаў Валошын. Ягоная зважлівая пачцівасць перад генералам раптам уся знікла, выцесненая з пачуцця непакоем перад новай, нечаканай задачай, і цяпер камбат гатовы быў выкласці як мага болей патрэб свайго батальёна. — У мяне толькі адзін штатны камандзір роты. Не хапае дванаццаць камандзіраў узводаў, трох зампалітаў рот. У мяне самога няма намесні-ка па палітчасці — выбыў у шпіталь. А артпадтрымка? Ба-тарэя сядзіць без снарадаў.

Наступіла маўчанне. Камандзір палка пакорна глядзеў на генерала, а ў таго ўсё ніжай на вочы асаджваліся яго калматыя бровы.

Недзе на паверхні зноў забухалі выбухі, але гэта было далей, чым папярэдні раз. Генерал насцярожана ўслухаўся і, калі выбухі парадзелі, павярнуўся да Гунько.

— Вы на кані?

— Так точна.

— З канаводам? Аднаго каня дасце мне. Паедзем у штаб.

Маёр Гунько раптам нібы скінуў з сябе ранейшую скутасць школьніка перад строгім дырэктарам.

— Калі ласка, таварыш генерал. А ваш ад'ютант, калі ўгодна, можа пачакаць, я прышлю каня. Гэта хутка.

— Нашто чакаць? — сказаў маёр-ад'ютант. — Мы пешкі. Канавод правядзе.

— Можна і так, — згаворліва пагадзіўся Гунько, і ў Ва-лошына неяк зусім не ў лад з ягоным настроем з'едліва мільганула ў галаве: «Якая ветлівасць». Гэтую ветлую ўгодлівасць свайго начальніка камбат назіраў упершыню, нават не падазраючы, што ўладарны маёр можа быць здольны на такую пачцівасць. Адкрыць гэта ў знаёмым чалавеку ўвогуле было цікава, але цяпер Валошын, узрушаны ўсім, што яму рыхтавалася, грубавата запытаў Гунько:

— Дык мне што — рыхтавацца да атакі? Камандзір палка наморшчьгў лоб, павярнуўся да яго, затым да генерала. Генерал старанна нацягваў пальчаткі.

— Вось разбярэмся, і атрымаеце загад. Валошын узяў са скрынкі гадзіннік.

— Ужо амаль дваццаць дзве гадзіны, таварыш генерал. У выпадку чаго калі ж мне рыхтаваць батальён?

Генерал ступіў да выхаду і, стаўшы да яго бокам, сказаў са здзекам:

— Іш занепакоіўся! Раней трэба было непакоіцца, таварыш камбат.

— Раней батальён меў іншую задачу.

— Наступаць — вось ваша задача, — павысіў голас генерал. — Запомніце раз назаўсёды. Пакуль вораг не выгнаны за межы нашай свяшчэннай зямлі — наступаць! Не даваць яму спакою ні ўдзень ні ўначы. Забылі, чые гэта словы? Напомніць?

Валошын маўчаў. Супраць гэтых слоў у яго не было і не магло быць пярэчання, тут генерал яго проста прыпёр да сцяны. Гэта было куды як пакутна — стаяць так пад строгім начальніцкім поглядам, апусціўшы рукі па швах, і адчуваць, як генерал, смакуючы над ім перамогу, пагардліва свідруе яго злым бязлітасным позіркам. Так, ён перамог незгаворлівага камбата і з вышыні свае начальніцкай уладарнасці хвіліну парадаваўся ў душы. Затым выцяг руку да палаткі, каб выйсці, як раптам спыніўся, нешта прыпомніўшы.

— За адсутнасць дысцыпліны ў батальёне і гэтыя выбрыкі санінструктара аб'яўляю вымову, камбат. Вы чуеце?

— Ёсць! — сказаў Валошын і сцяў пашчэнкі.

— Вось так! Атрымаеце ў загадзе па арміі.

Сярод цішыні, якая настала ў зямлянцы, генерал яшчэ раз працяў уладарным позіркам камандзіра батальёна, і раптам нібы незнарок гэты яго позірк упаў на Джыма.

— А сабачку вашага мы забярэм. Для чаго ён вам? Крохалеў!

Палатка на выхадзе адхінулася, і ў зямлянку ўлез баец у бушлаце.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго батальён»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго батальён» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго батальён»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго батальён» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.