Васіль Быкаў - Яго батальён

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Яго батальён» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго батальён: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго батальён»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Яго батальён — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго батальён», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Прывет, бог вайны!

— Салют, салют, царыца палёў!

Камбаты абмяняліся жартоўнымі прывітаннямі, і Іваноў сказаў:

— Якраз у пару, будзем каву піць.

— Ты ўсё яшчэ каву п'еш? Зайздрошчу, зайздрошчу, — Валошын, угнуўшы голаў, прымасціўся ля ног камандзіра батарэі.— А я свой узвод ДШК згубіў. Хадзіў, хадзіў…

— Ды ён тут, перад намі. Праз якіх сто метраў,— сказаў ад лямпы Мацяйчук. — Магу паказаць.

— Ладна, трошкі пагрэюся ў вас, — сказаў Валошын, паціраючы азяблыя рукі.— Дык як настрой, бог вайны?

— Адпаведна абставінам. Адпаведна абставінам, дружа. З капітанам Івановым яны былі знаёмыя яшчэ да вайны,

калі камандзірамі ўзводаў служылі ў адным гарнізоне і разам удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Пасля сустрэліся ў акружэнні і адносна шчасліва перажылі яго, хоць камбат Іваноў і выйшаў тады з чатырма байцамі без ніводнай гарматы. 3 першага дня наступлення гаўбічная батарэя Іванова, выдзеленая з артпалка падтрымліваць батальён Валошына, і, як толькі выпадала магчымасць, Валошын не прамінаў выпадку сустрэцца са старым сябрам, абмеркаваць абстаноўку, увязаць сякія-такія элементы ўзаемадзеяння, а то і проста пагаварыць як з роўным, чаго ён не мог дазволіць сабе ў батальёне, дзе для ўсіх быў начальнікам, або ў палку, дзе, наадварот, для яго былі ўсе начальствам.

— Што чытаеш? — зазірнуў Валошын на вокладку кніжкі.— А, Ясенін!

— Ясенін, ага. Уяві сабе, хлопцы ў немца ўзялі. У забітага. Навошта яму быў Ясенін — зразумець не магу.

— Можа, па-руску чытаў?

— Можа… Гэта, братка ты мой, паэт. Паэзія, музы-ка, пачуццё! Шкада, да вайны я яго і не прачытаў як след.

— Да вайны яго не чыталі. Пра яго затое чыталі: кулацкі паэт і так далей.

— Гэта ў нечых вачах — кулацкі. А на мой погляд самы што ні на ёсць чалавечы. Во, паслухай: «Ты жива ещё, моя старушка? Жив и я. Привет тебе, привет! Пусть струится над твоей избушкой…»

— «Тот вечерний несказанный свет», — скончыў Валошын. — Гэта я ведаю.

— Або во яшчэ. Гэта ўжо пра нас: «Струилися запахи сладко, и в мыслях был пьяный туман… Теперь бы с красивой солдаткой завесть хорошо бы роман…» Ну як, таварыш капітан?

— У самы акурат, — сказаў Валошын. — Толькі рамана і не хапае. Чуў, у шэсць трыццаць атака?

Іваноў з прытоеным уздыхам адклаў кніжку, і добрае ажыўленне ўраз знікла з яго бялявага твару.

— Чуў, як жа. Толькі што званіла маё начальства. Папярэджвала.

Ён спусціў з нараў ногі і пачаў нацягваць на трафейныя ваўняныя шкарпэткі хромавыя боты. Ардынарац прыглушыў фыркат лямпы і паставіў на зямлю кафейнік.

— А як са снарадамі? — запытаў Валошын.

— Амаль ніяк. Распарадзіліся пазычыць у суседзяў. Паслаў хлопцаў, павінны прывезці штук сорак. Значыць, усяго будзе па дваццаць на гаўбіцу.

— Так, для маральнай падтрымкі,— нявесела зазначыў Валошын.

— Для маральнай, ага. Зноў жа, я не магу расстраляць усе за адзін раз. Мне ж трэба і на выпадак чаго. Для самаабароны.

— Само сабой…

Тым часам Мацяйчук наліў з кафейніка дзве эмалірава-ныя кварты, адставіў у кут трыногу, Іваноў замест стала пасунуў на нарах квадратную дошку планшэта ў чахле, на якую паставіў каву. Пасля ардынарац выцягнуў з рэчмяшка некалькі рудых абкрышаных сухароў.

— Давай кейфанём, — з гасціннасцю запрасіў Іваноў.— Знаеш, люблю маленькія прыемнасці, якія можна сабе дазволіць.

— Ды ўжо ж, толькі і суцяшэння. А ў нас і гэтага няма. Пяхота! Не тое што вы — арыстакраты вайны: пярына, кава, ППЖ яшчэ. Поўны камфорт!

— ППЖ не трымаем, сам ведаеш. А іншае чаму не мець? Была б цяга.

— I цягі хапае. Аўтамашыны, трактары. А ў мяне вунь сем кляч на батальён. Перш чым якую засядлаць, трэба падумаць, куды паклажу дзяваць.

— Затое ў цябе Джым! — выпаліў Іваноў.

— Быў. Няма ўжо Джыма.

— Што? Падстрэлілі?

— Генерал забраў. Папаўся на вочы.

— Э, сам вінаваты! Дзівак! Хіба можна такога пса генералам паказваць? Прасіў, мне не аддаў. Ну і во…

Кава была агняна-гарачая і патыхала бензінньгм чадам. Валошын з'еў пару сухароў, угрэўся, яму тут па-хатняму стала добра і сцішана са старым субяседнікам. Калі б толькі не заўтрашні клопат, які цяжкім каменем ляжаў на душы, ні на хвіліну не даючы пра яго забыцца.

— Яшчэ наліць? — запытаў Іваноў.— Мацяйчук!

— Не, дзякуй. Я, знаеш, болей чай люблю. Слухай, а ў цябе траншэя прыстрэлена?

— Рэпер ёсць, — сказаў Іваноў.— За гэта можаш не баяцца. Дакладнасць гарантуецца.

— Знаеш, не бахай зашмат упачатку. Упачатку я ўжо як-небудзь і без таго. Мне пасля трэба. Там, на гары. Як зачэпімся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго батальён»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго батальён» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго батальён»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго батальён» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x