Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты гэта, скажы, — ціха, падобна, каб ня чулі іншыя, запытаўся ён. — I мяне?

— I цябе, — зірнуў на яго сьветлымі вачыма Косьцікаў. Сурвіла зрабіў выгляд, што тое яго надта зьдзівіла.

— Зь імі во — разам? — кіўнуў ён на астатніх.

— Ну, гэта… Паглядзім, — няпэўна сказаў чэкіст і пусьціў густы струмень дыму ў твар былога калегі.

Ад тых словаў Косьцікава ў Сурвілы таксама зьявілася маленькая надзея. Ведама, у яго і ў думках не было, што нядаўні калега пашкадуе яго, ня выканае прысуд. Ці нават ня так яго выканае. Але, напэўна, ён усё ж мог трохі перайначыць тое выкананьне, зрабіць яго па магчымасьці прыстойным для свайго чалавека-чэкіста. Хоць бы і асуджанага. Бо нават аднолькавы прысуд не раўняў яго з гэтымі ворагамі народа, ён і пасьля сьмерці прагнуў застацца салдатам арміі Дзяржынскага. Хоць, натуральна, і ў яго здараліся хібы, часам ён памыляўся, часам не хапала адукацыі. Як у тым выпадку з маладой студэнткай, якую яму давялося расстрэльваць. Але тады ён быў малады, а дзяўчына была дужа ўжо слаўная ў сваёй дзяўчачай прыгажосьці — худзенькая такая, спрытная, зь вялікімі зьдзіўленымі вачыма і вабным тварыкам, зірнуўшы на які, Сурвіла не наважыўся стрэліць. Ён стрэліў міма. Каб не ў патыліцу, — ля вуха. Яна ўсё роўна звалілася ў яму, мабыць, зьнепрытомеўшы ад страху, ды там і асталася, заваленая наступнымі целамі. Ніхто таго не заўважыў і не дазнаўся ніколі, але ўсё роўна Сурвіла пачуваўся ніякавата. Хоць зразумела, тады ён меў невялікі чэкісцкі досьвед і паддаўся на дзявочую прывабнасьць. Забыўся, што перад ім найперш выкрыты вораг народа. Ды ён памятаў свой ганебны ўчынак і, можа, менавіта таму стараўся. Тое стараньне дало свой плён, і пасьля, ужо ў сьледчым аддзеле, ён паказаў за паўгодзьдзя найлепшыя вынікі — 127 чалавек, падведзеных да вышэйшай меры, — болей, чым у каго-небудзь іншага.

I цяпер вось яго самога…

Не пасьпелі яны аддыхацца, прагнаць трохі стому, як здаля на дарозе з гораду зьявілася машына — зноў вялікая крытая буда, якая, валюхаючыся на калдобінах, пад’ехала бліжэй і стала. Зь яе выскачылі трое стралкоў у шынялях, зь вінтоўкамі ў руках і кінуліся да групы асуджаных.

— Адставіць! — спакойна сказаў Косьцікаў. — Усё ў парадку.

Шафёры ўзяліся пераліваць з бляшанкі бэнзын, а асуджаных Косьцікаў зноў загнаў у буду, дзе іх сустрэў незадаволены, быццам нават заспаны, Зайкоўскі.

— Не далі й паспаць…

— Насьпісься! — сказаў Сурвіла. — Хутка засьнеш вечным сном.

— А хрэн зь ім! Чым такая жызьня! — вылаяўся грабежнік і зноў выцягся ўпоперак буды сваім доўгім целам.

Яны зноў няхутка ехалі па гразкай, выбаістай дарозе, за імі нягучна гурчэла другая машына. Усе, аднак, адчувалі, што хутка іхны задоўжаны шлях скончыцца. Кожны стараўся ня надта думаць пра самы-самы канец, а ўсё роўна думалася. Фэлікс Гром яшчэ ад суда і прыгавору ўсё ўяўляў сабе, як яго будуць расстрэльваць. Дакладна тае жахлівае працэдуры ён, натуральна, ня ведаў, але з кіно памятаў, як расстрэльвалі парыскіх камунараў. Роўная шарэнга стралкоў, выстаўленыя наперад палкі-вінтоўкі, скіраваныя ў ахвяраў ля цаглянай сьцяны. Тыя ў белых кашулях, з горда выпнутымі грудзямі. I залп. Лёгкі сіні дьмок ад вінтовачных руляў, праклён т’ераўскім катам… Прыгожа! Але дзе тут для іх шарэнга стралкоў? Тры вінтоўкі — тых, з задняй машыны, ды пісталет у начальніка — які ж тут залп? I хто закрычыць праклён? Ужо ён, Фэлікс, ня будзе крычаць нічога — хай яны пагараць усе разам: і каты, і іхныя ахвяры. Увесь час, што ён прабыў у турме і на сьледзтве, ён наракаў на Аўтуха і ягоную сялянскую дурноту. А як выявілася цяпер, былі там і горшыя за Аўтуха арыштанты. Хоць бы вось гэты Шастак. У камэры Фэлікс яшчэ размаўляў зь ім, нешта расказваў пра літаратуру. Трэба было! Ды ці Шастак быў там адзін. Добра яшчэ, што зь імі не сядзеў Сурвіла, мабыць, таго трымалі ў асобнай камэры. У чэкістаў і камэры асобныя. Як і ўсё іншае ў іхным жыцьці. Толькі паэт — сярод простага народа, безь якіх дабротаў і прывілеяў. Фэлікс Гром ужо шчыра шкадаваў, што некалі ўлёг у літаратуру, вучыўся, — лепш бы застаўся непісьменным. Ягоны малодшы брат скончыў чатыры клясы і рабіў у калгасе. Неяк будзе жыць бяз кніг і бязь вершаў. А што яму дало ягонае памкненьне ў літаратуру?

Але ж во і дзядзька Аўтух таксама не пісаў вершаў. I наўрад ці калі чытаў іх. I цяпер яны будуць ці не ў адной яме разам.

Так, Аўтух Казёл на тым часе клапаціўся не пра якія там вершы, у яго быў зусім іншы клопат — бульбяны. Вядома, ён разумеў, што ня час было думаць пра тое. Але во думалася. Недзе пад лесам застаўся шнурок нявыбранай бульбы, выйшла няўпраўка, як ня стала каня. А той шнурок трэба было выбраць найперш. А то разыдуцца дажджы, заліе лагчыну, тады ня ўлезеш на яе і з канём. Ці здагадаецца пра тое жонка? Прападзе бульбачка, а што есьці ўзімку? Хоць цяпер едакоў і паменее, але паменее і работнікаў. Зноў жа скаціна…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x