Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Справа закіпела. Усё рабілася дужа таемна, з адмысловым дыпламатычным ды прапагандовым прыкрыцьцём. Стадыён, дзе трэніраваліся кілеры, атрымаў назоў «Прафсаюзны комплекс старога і немаўляці», база іхняга адпачынку звалася «Турбаза Арлёнак». У прыгожым і прэстыжным прыгарадзе сталіцы кілерам выдзелілі новыя шыкоўныя кватэры. Каму не хапіла новых, у старых зрабілі модны еўрарамонт — з фінскай сантэхнікай і шведскай сталяркай. Былі тэрмінова закупленыя імпартныя снайперскія стрэльбы з найноўшым аптычным прыцэлам. Экзамены ў кілераў прымаў сам дыктатар Грымучы Зьмей, посьпехі навучэнцаў былі надта ўражлівыя. Толькі дзесяць чалавек атрымалі чацьвёркі, астатнія — адны пяцёркі. Пяцёрачнікаў адразу ж выправілі ў камандзіроўкі — далёкія і блізкія, а чацьвёрачнікаў пакінулі дзеля вырашэньня ўнутраных праблемаў. Такія праблемы на той час пільна насытелі, і Грымучы Зьмей змушаны быў прыняць адэкватныя меры. Некаторыя з урадоўцаў не выказвалі захаплення ад праекту «Букет ружаў», даводзілі, быццам ён незаконны, малаэфектыўны, нават стратны. Некаторыя намякалі на ягоную амаральнасьць. Неўзабаве ўсім давялося на ўласных галовах пераканацца ў яго эфектыўнасьці. Наконт законнасьці быў зроблены запыт у Канстытуцыйны суд, які на наступны ж дзень апублікаваў юрыдычнае абгрунтаваньне яго абсалютнай законнасьці. На трэці дзень наконт маральнасьці адказаў галоўны іерарх — усё адпаведна канону. Болей у Арлінай рэспубліцы ніякіх пярэчаньняў не было чуваць.

Тым часам сорак пяцёрачнікаў не вярталіся; выканаўшы заданьне ў далёкай краіне, выправіліся ў яшчэ болей далёкую. На замежныя рахункі дыктатара плыла валюта, якою той мог падзяліцца з народам. Увогуле дыктатар быў чалавек не скупы, але вялікі прагматык і ўмеў лічыць лішнюю капейку. На немалую суму ён купіў за мяжой партыю яшчэ болей дасканалае зброі (хуткастрэльныя стрэльбы, кулі з адмысловым сардэчнікам) і разгарнуў сістэмную падрыхтоўку высокакваліфікаваных кілераў. Амбасады і гандлёвыя прадстаўніцтвы ў замежных краінах прымалі замовы на індывідуальныя і групавыя тэракты. Замоваў набіралася шмат, рэпутацыя фірмы была дужа высокай. Ніхто ня мог супернічаць з сокаламі Грымучага Зьмея. I ніколі немагчыма было дазнацца, чыіх рук тое ці іншае забойства. Такі эфект дасягаўся комплексам мераў, якім займаліся ня толькі кілеры, але і дыпламаты, палітыкі з палітолагамі, а таксама філосафы з барменамі ды горнічнымі гатэляў — усе былі ўцягнутыя ў слаўную індустрыю тэрору. Звычайна забойства паходзіла на самагубства ці на трагічны вынік сямейных звадак або ўнутраных кланавых разборак. Адміністрацыя Грымучага Зьмея ніколі не спазьнялася паслаць спачуваньне на паховіны. Аднойчы здарыўся трагікамічны выпадак, калі з прычыны чынавенскага недагляду факс спачуваньня быў пасланы да моманту забойства і тым павесяліў жывога нябожчыка ды ягоных сяброў. Але ўжо назаўтра сябры горка плакалі, калі знайшлі калегу з прастрэленай галавой. Грымучы Зьмей з таго выпадку ледзьве не займеў славу новага Настрадамуса, папулярнасьць яго ў сьвеце значна павялічылася. Чыноўнік жа, вінаваты ў недаглядзе, хутка загінуў ва ўласным ложку, як было афіцыйна аб’яўлена, ад стрэлу палюбоўніцы. I ніхто яго не пашкадаваў, нават уласная жонка.

Кілерскую справу паставілі на дзяржаўны паток. У Арлінай рэспубліцы рыхтаваліся ня толькі ўласныя кілерскія кадры, але і навучаліся людзі з іншых краінаў, пераважна з краінаў трэцяга сьвету. На вуліцах сталічнага горада, асабліва ў выхадны дзень, можна было спаткаць маладых людзей самага рознага колеру скуры, розных формаў вачэй. Калі ў іх пыталіся цікаўныя, дык на ламанай ангельскай мове тыя тлумачылі, што прыехалі вывучаць медыцыну, механіку, будаўніцтва. I то была праўда. Але галоўная праўда палягала ў тым, што толькі трудная навука меткай стральбы займала іхнюю ўвагу. Іхнія ўрады добра плацілі Грымучаму Зьмею, які на тыя сродкі збудаваў сабе новы палац, абсталяваў падземны і нават падводны ціры. Гадоў праз дзесяць сучасную кілерскую зброю ўжо не куплялі ў замежжы — наладзілі ўласную вытворчасьць. Для таго падрыхтавалі за мяжой неблагія кадры збройнікаў, разьвілі збройную навуку. Толькі за апошні год у мясцовым тэхналагічным універсітэце на кафедрах кулі, затвора і парахавых газаў было абаронена каля сотні доктарскіх дыпломаў, столькі ж прысвоена прафесарскіх званьняў. Уся краіна жыла надзвычай папулярнымі праблемамі зброі і страляніны. Кілераў шырока выкарыстоўвалі таксама і ў пабытовым жыцьці — пакрыўджапыя жонкі за невялікую плату наймалі кілераў для крыўдзіцеля-мужа; тыя ў сваю чаргу тэлефанавалі ў кілерскую кантору, каб замовіць здрадніцу-жонку. Пра кілераў ды іхнія подзьвігі штодня пісалі газеты, сьпявалі эстрадныя гурты. Кожны тамтэйшы падлетак марыў, падросшы, стаць кілерам і зьехаць у якую-небудзь з заходніх краінаў. Кілеры завіхаліся ўвесь час і ўсюды стралялі. Вясной — лібералаў, улетку — дэмакратаў, пад восень пачалі адстрэл вахабітаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x