Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мала што заўважаючы навакол, ён адышоўся далёка за чырвоны касцёл і ўжо не спыняўся. Спыніцца — значыла для яго павярнуць назад, зноў да Дома ўрада, а вяртацца ў яго ўжо не ставала сілы. Зноў жа ягоная патрэба вымагала пэўнага месца, якога ён нават не ведаў, дзе тут шукаць. Ён толькі дазволіў сабе дастаць капшук і згарнуць цыгарку. Закурка трохі супакоіла яго, і Пятрок не першы ўжо раз, але дужа выразна падумаў: нашто ён паехаў сюды? Зажыве нага, хай бы Сцепаніда і ехала. Яна бойкая, яна не сумелася б перад міліцыянерам. Яна ж брала чырвонец, які немаведама як аддаць, яна назбірала тых подпісаў, з якімі немаведама што зрабіць.

Даўшы сабе невялікую палёгку, ён пакурыў трохі, аддыхаўся ад нядаўняй страхавітай няёмкасці і так памалу ішоў люднай вуліцай, цікуючы па яе баках. Абапал грувасціліся то нізкія, то высокія будынкі з беззліччу вокнаў, балконаў, шыльдаў, у абодва канцы грукацелі набітыя людзьмі трамваі. Неяк угары над адным з іх густа пасыпаліся іскры, і Пятрок аж спалохаўся: загарыцца! Але не загарэўся, і ніхто на вуліцы быццам і не заўважыў таго, усе беглі сабе, занятыя ўласным клопатам. Тым часам ранак, мусіць, перайшоў на дзень, над дахамі закапцелых камяніц ускацілася спякотнае сонца, засень на тратуары зусім звузеўся, і так прыпякло, што хоць плач. Пятрок, колькі было змогі, трываў, хоць яму было ўжо не душна, а горача ў суконнай адзежыне, але ён не знімаў пінжака — усё ж баяўся за паперу і грошы. Ён кульгава ішоў люднай вуліцай трохі ўніз паўз трамвайныя рэйкі, што ўвесь час беглі поруч і дужа блішчэлі пад сонцам, пратупаў далёка, упарта думаючы: недзе ж павінна быць якая разрыўка, кусцікі, раўчук ці пустка, якія б яму спатрэбіліся. Але вуліца ніяк не канчалася, абапал бясконцымі радамі цягнуліся дамы — вялікія, меншыя, часам аднапавярховыя, як у мястэчку, затое паміж вялікіх цагляных гмахаў. І скрозь — вокны і дзверы, вокны і дзверы. У некаторыя можна было зайсці з тратуара, там штось прадавалася, але Пятрок толькі кідаў туды заклапочаны позірк і не заходзіў. Нага балела ўсё болей, ступню ён стаўляў цяпер бокам і лаяў сябе, што не памазаў боты, ад дзёгцю яны б сталі мякчэйшыя і, можа б, меней мулялі. Але спяшаўся ў Лепля, каб паспець на цягнік, а цяпер пакутуй. Не на жарт ён пачаў хвалявацца, бо ішоў час, а таго, што шукаў, нідзе не было відаць. Аднаго разу заглянуў у смярдзючы пад’езд з абадранымі аб вазы сценамі, але ў двары былі дзеці і жанчыны, адна вешала на вяроўцы бялізну і дужа цікаўна паглядзела на яго. Ад няёмкасці ён моўчкі павярнуў назад і хуценька выйшаў на вуліцу. Добра, што нічога не запыталася, што б ён адказаў ёй?

Наперадзе па той бок вуліцы зазелянелі высокія дрэвы, мусіць, нейкага сквера, ён трохі прыспешыў крок, але неўзабаве зноў пайшоў цішэй — там таксама было поўна людзей, што сядзелі на лаўках, чыталі, побач гулялі малыя, іншыя проста шпацыравалі па цяністых дарожках. Насустрач па вуліцы ішла маладая жанчынка, трымаючы ў адной руцэ павадок з лахматым сабачкам, а ў другой — распушчаны над галавой парасон, і Пятрок падзівіўся: было ж так сонечна, ніводнай хмаркі на небе. Ён пастаяў трохі, паазіраўся і зноў пакутна пакульгікаў туды, дзе вуліца пераломвалася на пагорку і збоч сквера за ладна расфарбаваным дамком з прыгожымі вокнамі зноў высіўся шэры гмах, вельмі падобны на Дом урада. Па гэты ж бок вуліцы цягнуўся высокі дашчаны плот, за якім быў відаць немалы двор з вялізнымі каштанамі над пакатым дахам. Вароты ў двор былі шырока расчынены, хоць там нікога не было відаць, толькі чуваць — лілася-цякла вада. Пятрок нясмела зазірнуў з-за пахілага шула — збоч ад каштанаў, у густым цяні дрэў тырчэла металічная тумба-калонка, ля якой поркалася цыбатая дзяўчынка ў стракатым сарафаніку. Далей віднеўся нейкі хлявок, цямнеліся зараснікі бэзу, дзядоўнік у доле, падобна, там магло быць тое, што яму цяпер было трэба.

Як ён увайшоў, дзяўчынка адразу ўскочыла ад меднага таза з мыльнай вадой, у руках у яе былі зграбныя маленькія апранашкі, мабыць, ад лялек, жвавыя вочкі дзіцяці ўсмешыста ўставіліся ў яго.

Пятрок падышоў бліжэй і сказаў першае, што набрыло ў галаву:

— Ці можна напіцца каб?

— Можна, — ахвотна адказала дзяўчынка ў стракатым сарафаніку, з якога выглядвалі худзенькія загарэлыя плечы.

Пятрок думаў, што яна пабяжыць у хату па конаўку ці які кубак, а яна тут жа хуценька нешта ўзяла з бруку, цісканула рычаг тумбы-калонкі — долу празрыстым струменем палілася вада.

Ён ашчадна ўзяў з яе мокрых пальчыкаў белы сцюдзёны кубак, піць зусім не хацелася, але во прыйшлося, і, аддаючы кубак, ён ліхаманкава матлянуў позіркам па зарасніках ля хляўка. Здаецца, не памыліўся: сапраўды наводдаль была прыбіральня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x