Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выцягшы з калодзежа лёгкае, са снегам, вядро, Пятрок стуліўся ад ветру і пачакаў крыху, пакуль людзі падыдуць да варотцаў падворка. Пярэдні быў ужо блізка — ладна сігаў шырокім і дужым крокам, на яго плячах чарнелася блішчастая на марозе скуранка, пад пахай ён трымаў такі ж чорны партфель і быў віднейшы за іншых паставай, напэўна, маладзейшы за таго, што ішоў следам. Ужо ля варотцаў Пятрок добра разгледзеў гэтага другога — то быў сярэдняга росту мужчына ў чорным бобрыкавым паліто і высокай, перасыпанай снегам каракулевай шапцы, на яго счырванелым ад ветру твары відаць былі невялічкія падстрыжаныя вусікі. Трэці быў у даўгім чырвонаармейскім шынялі і шлеме з шырокімі апушчанымі вушамі, падпяразаны дзягай з наганам, што ў такт кроку целяпаўся на правым баку.

— Можна да вас, хазяін? Трошкі абагрэцца? — сказаў пярэдні, у скуранцы, падыходзячы да варотцаў.

— Дык чаму ж не! Такая завея, яно канешне, — сказаў Пятрок, мяркуючы пры сабе, што гэта начальства, і, мабыць, не малое: можа, з вобласці, а то і вышэй.

Ён узяўся за верх варотцаў, але расчыніць іх не было магчымасці, варотцы толькі адхінуліся трохі ў глыбокім снезе, і трое захожых адзін за адным неяк прашчаміліся на падворак. Затым ён прывёў іх у сені, дзе ўсе дружна загрукалі намёрзлымі ботамі, абіваючы снег, і, калі расчыніў дзверы ў хату, з-за занавескі з нейкаю трантай у руках выскачыла Сцепаніда і ажно войкнула, згледзеўшы на парозе столькі незнаёмых мужчын. Тут жа яна шаснула назад у запечча. Якраз другі дзень там ляжала хворая Феня: дужа напаў кашаль, нават была гарачка, і яны не пусцілі яе ў школу — жарты, па такой віхуры брысці ў мястэчка. Федзя быў здаравейшы і хадзіў, а яна ляжала, спадзяваліся, можа, паправіцца. Покуль ён поркаўся па гаспадарцы, Сцепаніда распаліла грубку — але ў хаце было сцюдзёнавата і пахла дымам, дровы разгараліся кепска. Ведама, сырая алешына, якая тлела і дыміла, скупа даючы жару.

Пятрок зачыніў дзверы, госці трохі асвойталіся ў хаце; старэйшы, з вусікамі, каб страсянуць, зняў ля печы заснежаную шапку, пад якой аказалася лысая ці чыста паголеная галава, і сцішана сеў на лаве, паклаўшы локаць на ражок стала. Побач сціпла прысеў вайсковец з наганам — гэты шлема не зняў. А трэці, што быў у скуранцы, згледзеўшы квелы агонь у грубцы, адразу схіліўся да яе, прысеў на нізкі ўслончык.

— Э, кепска гарыць! Растопкі мала, га, гаспадыня?

З запечка выйшла Сцепаніда, без хусткі, але ў сваёй аўчыннай камізэльцы, стрымана азірнула гасцей.

— Дзе ж яе ўзяць, растопку? Сырымі во палім.

— Сырымі гэта не дзела, — сказаў незнаёмы і пырнуў мокрыя камлі ў грубцы. — Сырыя трэба не так накладваць. Не клеццю — шатром нада. Я гэтую навуку некалі ў Сібіры прайшоў… Разгарыцца, нідзе не дзенецца.

Папоркаўшы альховыя камлюкі, ён прычыніў дзверцы — не зусім, а так, каб заставалася шчылінка, азірнуўся на Петрака, які сціпла стаяў пры парозе.

— Хазяін, у калхозе састаіш? Ці аднаасобнік?

— У калхозе, анягож, — звыкла азвалася за гаспадара Сцепаніда. — З першага дня мы.

— Ну і як? Зажытачны калхоз?

— А, які там зажытачны! Беднаваты калхоз.

— Удваіх жывяце?

— Удваіх. І дзетак двое. Сынок у школу пайшоў, а дачушка во прыхварэла, кашляе.

Феня і сапраўды закашляла ў запеччы, у хаце ўсе змоўклі, прыслухаліся. Той, што сядзеў ля стала, за ўвесь час не скрануўся нават, толькі на Феньчын кашаль павёў чорным брывом, зірнуўшы на занавеску-радзюжку ля печы. Гэтак жа маўкліва-роздумна ён пазіраў на Сцепаніду.

— Надвор’ечка такое, што прастудзіцца нядоўга, — сказаў ад грубкі той, у скуранцы. Ён зноў расчыніў дзверцы і тонкай альховай палкай папоркаў у агонь, мабыць, перастройваючы дровы па-свойму.

— Анягож, — лёгка падхапіла Сцепаніда. — Абутак, ведаеце, нягеглы. Валёначак няма, у парваных гамашыках бегае, прастудзіла ногі, цяпер другі дзень гарачка, кашляе.

— Нялёгка даецца навука сялянскім дзецям, — роздумна заўважыў госць і павярнуў голены, з моцнымі пашчэнкамі твар да стала. — А вот жа вучацца. Што значыць цяга да ведаў, да святла.

Пятрок падумаў, што, мабыць, цяпер гэты старэйшы па ўзросту, а можа, і па пасадзе штось скажа, але ён не сказаў нічога, усё моўчкі сядзеў пры стале, пазіраючы ў грубку. На ягоным твары ляжаў адбітак задуменнай нерухомасці, стомы, бы якой глыбокай заклапочанасці. Здавалася, ягоная ўвага была скіравана кудысьці далёка ў нейкія свае клопаты, і ў гэтай хаце нішто яго не цікавіла.

— Нічога, цётка, — болей бадзёра сказаў той, ад грубкі. — Выканаем пяцігодку — будзе і абутак, і шмат што яшчэ. Вальней будзе. А пака трэба работаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x