Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сцепаніда зноў скруціла грамату ў трубачку і захутала ў нейкую адзежыну. З іншага адабрала ў куфры што лепшае, найбольш Феньчына, і завязала вялікім клумкам у хустку.

— Трэба схаваць дзе. Можа, у капец да бульбы?

— Ну што ты! Пагніе. Ды і лішне гэта. Немцы, яны болей да ежы ласыя. Да трантаў не. Я знаю.

— Многа ты знаеш! — усумнілася Сцепаніда. — Каб з тваім знаннем голымі не застацца.

— Нічога, як-небудзь, — сказаў Пятрок. — Мы перад імі невінаватыя. А калі з імі па-добраму, дык, можа, і яны… Не з’ядуць, можа…

Ён казаў так, падбадзёрваючы сябе і супакойваючы жонку, хоць сам не менш за яе сумняваўся: а ці так гэта? Ведаў і адчуваў толькі тое, што трэба неяк пераседзець ліхую часіну, а там, можа, што зменіцца. Не век жа быць гэтай вайне. Каб засцерагчыся ад бяды, трэба паводзіць сябе як мага абачлівей і цішэй. Гэта як з куслівым сабакам: барані Божа яго зачапіць, трэба прайсці міма, быццам яго і не бачыш, але і не паказаць страху — рабіць выгляд, што ён цябе не датычыць. Так і з фашыстамі. Няўжо, калі ён іх не зачэпіць, яны без жаднай прычыны будуць да яго прыдзірацца? Што ён, нейкі начальнік ці парцейны, ці хоць бы жыд з мястэчка? Слава Богу, тутэйшы, беларус і хрышчоны ў хрысціянскую веру, селянін, калгаснік — такі самы, як і ўсе навакол. А што сын у Чырвонай Арміі, ды ці ж гэта па сваёй ахвоце? То ж служба. Так было пры цары, а можа, і раней. Служылі многія з вёскі, праўда, яму не прыйшлося — падвяло здароўе. Усё ягонае жыццё прамінула тут, на вачах у людзей.

3

Як-колечы ўладкаваўшы скаціну, яны пасёрбалі ўпрыцемку астылага зранку крупніку і паклаліся спаць, ён — за посцілкай на ложку, а яна — на палку ў запечку. Пакуль скрозь было глуха і ціха, і гэтая ціша разам са звычайнасцю вечаровага клопату трохі суняла трывогу, змякчыла яе ў душах. Пятрок ціхенька прабубніў «отчанаш», чаго ён даўно ўжо не рабіў у гэту восень, з уздыхам перахрысціўся і пачаў ужо думаць, што, можа, як і абыдзецца. Прыехалі і паедуць, што ім тут доўга рабіць, на гэтым гасцінцы? Можа, яны на тое і ладзяць мост, каб кудысьці праехаць — навошта ім нейкі хутар наводдалек ад дарогі? Фронт адкаціўся чорт ведае куды, хадзілі чуткі, немцы ўзялі Маскву, але не падобна было, каб на тым вайна скончылася — вайна недзе доўжыцца, страшная гэта вайна. Можа, у Сібіры ўжо? А можа, брахня гэта ўсё пра Маскву — можа. Маскву ім не ўзяць. Мала што зайшлі далёка, але ж і Напалеон далёка зайшоў, ды падавіўся. Не так проста праглынуць гэты кусманец нават і з такой зяпай, як у гэтага Гітлера. Нябось таксама падавіцца.

Пятрок павярнуўся і так і гэтак пад кажушком на ўлежаным сваім сенніку, чуў, што Сцепаніда таксама варочаецца пры печы, і ён ціха азваўся:

— Баба, не спіш?

— Сплю. Чаго ж не, — неахвотна адазвалася Сцепаніда і змоўкла.

— А я так думаю, можа, дармо баімося? Нашто мы ім? Прыехалі і паедуць.

— Каб жа так! Каб жа паехалі! А то вунь з мястэчка не вылязаюць. Настаўнік гэты ды Падабед з сельпо дагэтуль на вяроўках гойдаюцца.

— Ай, не кажы нанач такое. Не дай Бог! — адмахнуўся Пятрок, пашкадаваўшы, што пачаў гэту гаворку.

Болей яны не гаварылі, і спакваля Петрака змарыў сон — неглыбокі трывожны сон, які не даваў спачыну. Яму доўга сніліся нейкія чэрві — цэлы клуб дробных, як на мясе, чарвей, якія варушыліся, кішэлі, абкручваліся адзін ля аднаго, паўзлі па яго нагах. Петраку стала дужа брыдка ад іх, чагось боязна, трывожна, і ён прачнуўся. Адразу ўцяміў, што было яшчэ рана, певень у хляўку яшчэ не пяяў, у цемрадзі хаты за посцілкай гучна і звыкла цікаў гадзіннік, але не хацелася ўставаць, глядзець час, і Пятрок доўга ляжаў нерухома, спрабуючы заснуць ці дачакацца світанку. Ён думаў усё пра тое ж: як жыць на свеце, у якім гэтак раптоўна і дарэшты рухнулі спрадвечныя апоры, на што было абаперціся, каб затрымацца ў жыцці? Думаў пра сына Федзьку, якога, мабыць, няма ўжо жывога — такая вайна і столькі пагінула войска! Ды і пра Феню таксама. З вясны ад дзеўкі не было ніякае весткі, як паехала ў Менск, дык і знікла зусім. Можа, уцякла за фронт і цяпер дзе-небудзь на ўсходзе, усё ж вучылася на доктаршу, і такія там трэба. Гэта было б найлепш, абы не папала ў лапы да немцаў. А калі не засцераглася ад іх у Менску ці дзе па дарозе дамоў?.. Страшна было і падумаць аб тым, што магло спасцігнуць дзяўчыну.

Пад ранак ён усё ж задрамаў ненадоўга і прачнуўся, пачуўшы тупат Сцепаніды па хаце. Бралася на зачын дня, шарэлі запатнелыя вокны. Сцепаніда, апранутая ў ватоўку, адхінула занавеску ля ложка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x