Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сцепаніда зразумела, што было ад чаго апанурыцца гэтым мужчынам, асабліва Карнілу, ды і старшыні Лявону. Ёй таксама зрабілася страшнавата, яна нават хацела яшчэ раз прачытаць, каб упэўніцца, што ўсё зразумела правільна, але Карніла ўзяў у яе газету.

— Ну, бачыла? Гэта я класавы вораг?

— А я патураю, — з’едліва сказаў Лявон.

Сцепаніда прысела на лаву, нечага яна не магла даўмецца, хоць напісанае ў газеце было праўдай, але ж… Куды яна вяла, тая праўда заметкі, пра тое страшна было падумаць.

— І хто б гэта быў, свалата? — двума пальцамі скалечанай рукі стукнуў па стале Лявон.

— А я вам скажу — хто! Ягоная работа! — знервавана сказаў Карніла і ўстаў ад стала. Ля акна павярнуўся Ганчарык, ладны ў сваёй чырвонаармейскай форме, паверх якой вісела на баку цяжкая кабура з наганам — красамоўная адзнака яго новай міліцэйскай службы.

— Паеду ў раён. Я знайду, хто.

— Няма чаго доўга шукаць, — стаяў на сваім Карніла. — Каландзёнак гэта, я вам кажу. Магу закласціся на што хочаш.

— Можа, і Каландзёнак, — сказаў Лявон. — Ён жа ў нас грамацей. Але не тое галоўнае.

— А што ж галоўнае? — гарачыўся Карніла. — Напісалі паклёп, хіба ж гэта няважна?

— У тым-та і справа, што не паклёп. Што праўда! Наймалі ж? Наймалі. Значыць, наёмная сіла.

У хаце ўсе змоўклі, пазіраючы хто куды — што такое наёмная сіла і якія яна цяпер мае вынікі, было ўсім вядома. Сцепаніда таксама маўчала, хоць і разумела, што цяпер нешта трэба рабіць, некаму скардзіцца, ці што? Праўда, у глыбіні душы яна яшчэ не магла паверыць у кепскае, бо тыя пералічаныя ў заметцы людзі хоць і наймалі памагчы па гаспадарцы, але ж якія яны кулакі? І не сабатажнікі нават, бо разам з усімі ўступілі ў калгас, а Прахорыха проста старая бабылка, што дажывала свой век у струхлелай хаце. Ці ж ёй пад сілу было самой абрабіць і засеяць чатыры дзесяціны зямлі? Ну і наймала каго абрабіць поле з паловы ці трэцяй часці. Дык які ж яна класавы вораг?

— Але дзе Патап? — запытаўся Ганчарык.

— Збег, шчанюк. Ведае, паганец, што цяпер яму далей з воч, — не сунімаўся Карніла. Лявон прагна зацягнуўся апошнімі зацяжкамі з недакурка і са злосцю шпурнуў яго на падлогу.

— А я яму прытулак даў! У сельсавет пусціў. Ну паганец! Цяпер чакай у мяне!

— А што ты яму зробіш? — спытаў Карніла. — Не выганіш жа.

— За праследаванне селькора крымінальная адказнасць, — напомніў Ганчарык.

— За яго адказнасць. А яму ніякай адказнасці! Наплёў — і прэч з воза. А тут шавялі мазгой. Бойся! Думай, што выйдзе. Мабыць жа, гэтым не кончыцца.

— Мабыць, не кончыцца.

— Трэба ехаць у мястэчка, — сказаў Лявон і падняў знявечаны твар да Ганчарыка. — Паедзем удвух.

— А як жа апісанне? — запытала Сцепаніда. — Яшчэ ж той канец сяля застаўся. Ці мо другім разам?

— Не, — сказаў Лявон. — Вы апісвайце. А мы пад вечар прыедзем.

— Ну добра.

Павольна, усё дужа паныла Карніла патэпаў па хаце, нешта падумаў і так і гэтак. Ведама: яму было не соладка — працягнулі ў газету. Сцепаніда пашкадавала яго, бо ведала, які ў яго самалюбівы нораў, хоць з выгляду ён быў мужык ціхі, негаваркі. Карніла хацеў нешта сказаць, надзеў на рукі лапленыя, з кажуха, рукавіцы, зноў зняў іх. Але махнуў рукой і ўзяўся за клямку. Сцепаніда таксама пайшла да дзвярэй.

Так, моўчкі, Карніла наперадзе, а Сцепаніда ззаду, яны пайшлі вуліцай у дальні канец Выселак, што раскінуўся за пагоркам у нізінцы. Карніла доўга маўчаў, шырока тупаючы па наледзянелым снезе ў чорных валёнках. Валенкі былі яшчэ новыя, каляныя і здаваліся цяжкімі ў нязграбных, клееных з тоўстай аўтамабільнай гумы галёшах. Канешне, ён часам наймаў што памагчы, хоць на зямлю і быў не багаты, але быў ашчадны, любіў майстраваць і меў троху пчол. Казалі суседзі, што быў скупы і не любіў пазычаць не толькі вяскоўцам, але і родзічам. Ад калгаса не адмаўляўся, уступіў разам з усімі. Лявон яшчэ меўся паставіць яго брыгадзірам, бо Карніла гаспадарыць умеў і быў рупны. Ды вот гэты допіс у газеце.

— Во, кажуць: кіраўнікі, кіраўнікі, — сказаў ён, павярнуўшыся да Сцепаніды, і тая подбегам дагнала яго. — А я табе скажу: горай за суседзяў нікога няма. Ніхто табе столькі шкоды не ўчыніць, як твой сусед.

— Ну, ведама ж, — пагадзілася Сцепаніда. — Бо ўсё блізка, пад бокам.

— Пад бокам, усё бачаць і заходзяцца ад зайздрасці. Асобенна яшчэ, калі нягеглы які. Няўдака! Такі не тады рады будзе, калі сам каня купіць, а калі ў суседа конь здохне. Праўда! Знаю я такіх суседзяў! Ад іх кавалак хлеба трэба пад армяком есці. А то пазайздросцяць. А зайздрасць, яна бокам вылязае. Канешне ж, не таму, хто зайздросціць. Я не кулак, не багаты. Зямлі не болей, чым у другіх. Але я работу люблю. І парадак. Не тое што другі: кінуў, рынуў, пайшоў. Я, калі ўзяўся, дык давяду ўсё да ладу. Зямлю, я яе лепей чым лусту хлеба дагледжу, усе шнуркі на каленях выпаўзаю, усе камочкі ў пальцах ператру. Я ржавую драціну не абміну, падбяру. А як жа іначай у гаспадарцы? Ды во, некаму вочы коле.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x