Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Некалькі хвілін яны ляжалі за каменным бар’ерам і слухалі, як над цяснінай веснавым громам грукаталі чэргі. Кулі, аднак, рэдка заляталі сюды: мусіць, немцы болей палохалі. Пасля аўтаматы змоўклі, далёка адляцеўшы, рассыпалася і яшчэ не паспела заглохнуць рэха, як аднекуль з-пад лугу данесліся новыя, вельмі знаёмыя гукі. Ускінуўшы голаў, Джулія памкнулася нешта сказаць, але Іван жэстам спыніў яе, — абое яны ўслухаліся, напружанымі позіркамі ўзіраючыся адно ў аднаго, і Іван злосна вылаяўся — за седлавінай брахалі сабакі.

Невядома, што тут сталася з хлопцам, — стоены, даўні гаеў раптоўна выбухнуў у ім. Іван усхапіўся, цяжка ўзняўся на шырока расстаўленыя хворыя ногі і стаў — угнуўшыся, страшны, раз’юшаны, безуважны да небяспекі.

— Звяры! — закрычаў ён на немцаў. — Шакалы! Самі баіцеся — памочнікаў ведзяцё! Вядзіце, ну! Пушчайце! Чорта вам у зубы! Во! Не возьмеце вы нас! Во! Зразумелі?

Яны, пэўна, лёгка маглі б застрэліць яго, але не стралялі — прыціхшы, яны намагаліся зразумець раптоўны бунт гэтага флюгпункта і наўрад ці зразумелі. А Івана, мусіць, ад нервовай узбуджанасці раптам працяў холад, цела яго зябка закалацілася, здаецца, пачыналася гарачка. Выкрычаўшы ўсё, хлопец міжвольна азіраўся — угары трохі праяснілася, у хмарнай навалачы з’явіліся блішчастыя, зіхоткія ад ранішняга сонца прагалы блакіту. Здалося, вось-вось павінен быў выплысці з хмар Мядзведжы хрыбет, да якога яны не дайшлі. Вельмі захацелася ўбачыць у небе сонца, але яго яшчэ не было, і ад таго стала дужа паныла.

Затым ён і апусціўся на дол — тое, што павінна было вось-вось здарыцца, ужо не цікавіла яго — ён ведаў усё, што будзе. Ён нават не зірнуў, калі сабакі з’явіліся ў седлавіне, хлопец адчуў гэта па брэху і валтузні — відаць, аўчаркі ўвесь час ішлі па іхнім следзе і раз’ятрыліся пагоняй.

Джулія раптам кінулася да яго, схілілася і затуліла рукамі твар.

— Ой! Нон собак! Нон собак! Іваніо, эршіссен! Эр-шіссен!..

Гнеў і збянтэжанасць, выбухнуўшы ў ім, адразу мінуліся, ён зноў стаў спакойны і роўны, з адною толькі турботай у душы — трэба канчаць. Забіць сябе было проста, куды цяжэй было зрабіць гэта з Джуліяй, але ён мусіў рабіць толькі так. Нельга было дапусціць, каб эсэсаўцы жывымі прыгналі іх у лагер і вешалі на страх іншым, — хай валакуць мёртвых. Калі ўжо не ўдалося здабыць волю, дык належала дапячы ім хоць сваёй смерцю.

У гэты час немцы пусцілі сабак.

Адна, дзве, тры, чатыры, пяць рудых, спушчаных з павадкоў аўчарак, распластаўшыся на бягу, шыбанулі па схіле ўніз; за імі выбеглі немцы. Імгненна сцяміўшы, што праз некалькі секунд яны апынуцца тут, Іван ускочыў, ірвануў за руку Джулію, тая кінулася яму на шыю і захліпнулася. Ён у глыбіні душы адчуваў, што трэба нешта сказаць, — самае галоўнае, самае важнае, але словы чамусьці зніклі. Сабакі ўжо несліся па лагчыне. Тады ён ірвануў яе ад сябе, штурхнуў на край кручы, да бездані. Дзяўчына не супраціўлялася, яна ўсё хліпала, нібы задыхалася, вочы яе сталі вялізныя, але слёз у іх не было — толькі знямеў сцяты страх і задушаны самою ў сабе крык…

На абрыве ён кінуў позірк у глыбіню бездані — яна па-ранейшаму была змрочнай, сырой і сцюдзёнай; туману, аднак, там паменшала, і ў яе прорве выразней забялелі снежныя плямы. Адна з іх вузкім доўгім языком узбіралася ўгору, і ў яго раптам выразна бліснула думка-надзея — вялізная, дужа шчаслівая і страшная. Баючыся, што не паспее, ён нічога так і не сказаў Джуліі, а апусціў ужо ўзняты было пісталет і штурхануў дзяўчыну на самы край бездані.

— Скачы!

Яна адразу спалохана адхіснулася ад прадоння, ён яшчэ крыкнуў: «Скачы на снег!», але яна зноў усім целам хіснулася назад і заплюшчыла вочы.

Сабакі тым часам выскачылі на ўзлобак ззаду. Іван адчуў гэта па іхнім брэху, які гучна прарваўся за самай спіной. Тады хлопец сціснуў у зубах пісталет і падскочыў да дзяўчыны. З раптоўнаю сілай ён схапіў яе за каўнер і штаны, ускінуў над галавой і, як здалося самому, шалёна шпурнуў нагамі ў прадонне. У апошняе імгненне паспеў згледзець, як распластанае ў паветры яе цела мільганула цераз карніз, а ці трапіла яно ў снег, ён ужо не бачыў. Ён толькі зразумеў, што самому з хворай нагой гэтак не скочыць.

Сабакі ашалела залямантавалі, убачыўшы яго, і хлопец падаўся на два крокі ад кручы. Наперадзе з пагорка на яго імчаўся паджары шыракагруды ваўкадаў, на галаве якога тырчала чамусьці адно вуха, — ён сігануў цераз камяні і высока ўзляцеў на дыбы ўжо зусім побач. Іван не цэліўся, але з нетаропкаю, амаль нечалавечаю ўвагай, на якую толькі намогся, стрэліў у яго разяўленую клыкастую зяпу і, не стрымаўшыся, зараз жа ў наступнага. Аднавухі з лёту юзам шаснуў міма яго ў правалле, а другі, на бяду, быў не адзін, з ім поплеч бегла яшчэ два, і хлопец у якую долю секунды не паспеў сцяміць, пацэліў у яго ці не.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x