Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна з падкрэсленай рашучасцю, нібы баючыся перадумаць, пакруціла галавой:

— Но! Но!

— А гэта? — кіўнуў ён на скарыначку, што ўсё ляжала на сярэдзіне скуранкі.

— Джулія нон.

— Тады давай так: напалам.

— Вас іст дас — напалам?

Дзяўчына запытальна зморшчыла носік. Сонца свяціла ў яе твар, і яна ўвесь час міжвольна грымаснічала, нібы дражніла Івана.

— Ну, трошкі Івану, трошкі Джуліі.

Ён разламаў скарыначку і адну частку даў ёй — яна з нерашучасцю ўзяла і, адкусіўшы маленькі кавалачак з кончыка, пасмактала.

— Карашо. Гефтлінген чакалято.

— Немцы, яны вымусяць: і хлеб шакаладам здасца.

— Джулія бежаль Наполі — кушаль чакалято. Хляб міль малё — чакалято много, — сказала яна, усё жмурачы цёмныя, як ноч, вочы.

Іван не зразумеў.

— Бегла ў Неапаль?

— Сі. Рома бежаль. Батіка бежаль.

— Ад бацькі? Чаму?

— А, уна… Една історій, — неахвотна адазвалася яна, яшчэ адкусіла маленькі кавалачак і пасмактала яго. Пасля доўгім позіркам агледзела скарыначку— Батіка хотель плёхой маріто. Рускі ето муж.

«Муж! Яна была замужам!» — гэтая вестка нечаканаю паныласцю ўдарыла ў яго свядомасць, і дзяўчына невядома чаму раптам стала непрыемнай і нежаданай. Яна, мабыць, адчула тое, рухавымі вачыма наўкос зыркнула ў яго раптоўна апанураны твар і ўсміхнулася.

— Нон маріто. Сіньор Дзангаріні не біль муж. Джулія не хатель сіньор Дзангаріні.

Усё яшчэ панылы, Іван запытаў:

— А чаму ты не хацела?

— О, то біль ун сегрето.

— Які сакрэт?

Яна, кідаючы гарэзныя, са смяшынкамі, позіркі то па баках, то скоса — на яго, смактала скарыначку, а ён сядзеў, утаропіўшыся ў дол, і драў з карэннем клочча травы.

— О, сегрето! Маленько сегрето. Джулія любіль, любіль… как ето русско?.. Уно джовіното Маріо. Парень Маріо.

— Во як! — сказаў ён і кінуў убок траву; вецер адразу растрос у паветры травінкі. Хлопец павярнуўся ўбок — цяпер ён чамусьці не хацеў пазіраць на яе, ён толькі панура слухаў.

А яна, нібы не адчуваючы гэтай яго перамены, казала:

— Карашо біль парень. Джулія браль пістоле, бежаль Маріо Наполі. Наполі гуэрра, война. Італьяно шіссен дойч. Джулія шіссен. — Яна ўздыхнула. — Партіджяно італьяно біль малё, дойч мнёго. Мнёго італьяно убіваль. Мнёго концлягер. Джулія концлягер. Очен плёхо концлягер!

— Што, супраць немцаў ваявалі? — з невясёлай зацікаўленасцю здагадаўся Іван.

— Сі. Так.

— Во! — стрымана здзівіўся ён і запытаў: — А дзе ж твой Марыо?

Яна адказала не адразу, падабраўшы да грудзей калені, ашчаперыла цыбатыя свае галёнкі і, паклаўшы на іх падбародак, паглядзела ўдалячынь.

— Маріо фу уччізо.

— Забілі?

— Сі.

Абое памаўчалі. Івану чамусь разам палягчэла, нібы мінула якая непрыемнасць. Ён зірнуў на яе — яна з сур’ёзнасцю вытрымала гэты позірк, трошкі засмучаныя ўглыбіні яе вочы пад яго поглядам сталі ўвачавідкі цяплець, кароценькі сум растаяў, і яна засмяялася.

— Почему Іван смотрі, смотрі?

— Так.

— Что ест так?

— Так ёсць так. Пайшлі ў Трыест.

— О, Тріесте! — лёгенька падхапілася яна з травы.

Ён таксама ўстаў, з нечаканаю лёгкасцю ў настроі размашыста перакінуў цераз плячо скуранку. Па макавым полі яны пайшлі ўніз.

Сонца тым часам прыпякала ўсё болей. Цень ад Мядзведжага хрыбта патроху вузеў у даліне, спякотная попельная смуга мроілася на далёкім падножжы гары, ахутвала лясныя схілы. Толькі снегавыя хрыбціны ўгары ўпэўнена ззялі, выставіўшы, як напаказ, кожную бляклую пляму на сваіх стракатых баках.

— Тріесте карашо! Тріесте партіджяно! Тріесте море! — ажыўлена гаманіла Джулія і, пэўна ад прыліву ўзнёсласці, заспявала:

Мі пар ді удіре анкора,
Ля воче туа, ім медзо ай фьорі [42] Мне здаецца, што я яшчэ чую Твой голас між кветак. (іт.) .

Гулліва косячы на яго свае жучкі-вочы, яна нягучна, але вельмі рытмічна выводзіла незнаёмыя і ад таго яшчэ болей напеўныя словы. Ён не ведаў, што гэта была за песня, мілагучныя яе пералівы кружылі, вагаліся, нешта падобнае на мернае хваляванне мора было ў яе рытме, нешта ласкавае і добрае размерана імкнула з душы.

Пэр нон софріре,
Пэр нон моріре
Іо ті пенсо, э ті амо… [43] Каб не пакутаваць, каб не памерці, Я думаю пра цябе і цябе люблю… (іт.)

Хлопец, зацяўшы дыханне, слухаў гэты мілагучны адгалосак другога, невядомага свету, ды раптам дзяўчына абарвала свой спеў і падалася да яго.

— Іван! Учіть Джулія «Катуша»!

— «Кацюшу»?

— Сі. «Катушу».

Ра-а-сцеталі явіні і груші…
По-о-опілі туані надэкой… —

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x