Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чалавек паказаўся бліжэй, чым хлопец разлічваў. На сцежцы ўнізе неяк раптам з’явілася яго згорбленая пад ношаю постаць, але ён чамусьці не ішоў — ён амаль бег, стомлена, задыхана, і ўсё нешта шныпарыў вачыма па сасонніку, часам азіраўся. Няўжо ён убачыў іх? Іван падабраўся за каменем, сцяўся як мог, каб не бачна было адтуль яго паласатае постаці, і з нечаканаю злосцю вылаяўся ў душы, адчуўшы, як гэта агідна і подла тое, на што ён мусіў цяпер пайсці.

Але так было трэба.

Ён даў чалавеку падысці бліжэй, сам, патроху падцяўшы ногі, паварочваўся за каменем. У рукаве, пачуў, варушылася, бы крапівой пяклася, мурашка. Аўстрыяк, цяжка несучы брызентавы заплечны мяшок, таропка ступаў па сцежцы грубымі, на таўшчэзнай падэшве чаравікамі і ўжо крыху мінаў яго, калі Іван устаў і сігануў на сцежку. Прахожы зараз жа ўчуў, азірнуўся. Гэта быў камлюкаваты, нават тоўсты, гадоў пад шэсцьдзесят стары ў кароткай скуранцы, зялёным цірольскім з барсуковым кутасікам капелюшы і не новых, выпнутых на каленях штанах. Аўстрыец ад нечаканасці лыпнуў вачыма, нешта хутка-хутка загаманіў па-нямецку, замахаў рукамі і сунуўся да хлопца. Іван прыўзняў пісталет.

— Воцу дзі пістоле! Гер гефтлінг!.. Гер гефтлінг! — лапатаў аўстрыец. — Эсэс! [23] Не трэба пісталет! Пан зняволены!.. Пан зняволены! Эсэс! (ням.)

Іван ураз сцяўся, ён зразумеў, але з усяе сілы не хацеў паверыць, што зноў бяда. Праклятая мурашка разгульвала ўжо між лапатак, толькі хлопец не паварушыўся, каб страхнуць яе, — суровым, зацятым позіркам ён упіраўся ў аўстрыйца.

— Эсэс! Дорт эсэс! Штрэйфе! [24] Эсэс! Там эсэс! Аблава! (ням.) — даводзіў чалавек. Ён быў усхваляваны, пот цурком ліўся па яго немаладым ужо, азызлым твары, у грудзях, нібы гармонік, дыхавічна рыпела і свістала на ўсе лады.

Іван азірнуўся і прыкусіў вусны.

— Дзе эсэс?

— Дорт! Дорт! Іх мехтэ інен гут махен [25] Там! Там! Я хачу вам дабра. (ням.) , — махаў рукой аўстрыяк, трымаючыся другой за лямку мяшка.

— Ду найн люген? [26] Ты не хлусіш? (ням.)

— О, найн, найн! Іх бін гутэр мэнш! [27] О, не, не! Я сумленны чалавек! (ням.) — горача гаманіў ён і, перамяніўшы тон, няскладна вымавіў па-руску: — Я біль плен Сібір.

У ягоных устрывожаных старэчых вачах мільганула штось цёплае, і Іван зразумеў: ён не ашукваў. Трэба было спяшацца, іх маглі згледзець тут, але з гэтым чалавекам знікала апошняя надзея на харч.

— Ду вэр? Варум гір? [28] Хто ты? Чаму тут? (ням.) — сурова запытаў хлопец і за рукаў скуранкі бесцырымонна тузануў аўстрыйца са сцежкі.

— Іх бін вальдгютэр. Дорт іст майн форстэй [29] Я ляснік. Там мой дом. (ням.) .

Іван зірнуў угору, куды паказваў чалавек, але ніякага дома не ўбачыў, затое згледзеў, як з гушчару выскачыла Джулія, — відаць, яна чула іхнюю размову, і настойліва загаманіла:

— Руссо! Руссо! Бежаль! Руссо…

Безуважны да яе крыку, Іван яшчэ раз тузануў аўстрыяка за плячо і рвануў з яго рук мяшок.

— Эссен? [30] Ежа? (ням.)

— О, я, я, — пагадзіўся той. — Брот [31] О, так, так. Хлеб. (ням.) .

Аўстрыец, напэўна, усё зразумеў, азірнуўся, таропка апусціўся на калені і дрыготкімі пальцамі расшмаргнуў прошву свайго мяшка. Іван адною рукой сунуўся туды, сярод нейкіх рэчаў адразу адчуў шархоткую скарынку хлеба і вырваў з мяшка невялічкую, счарсцвелую ўжо буханачку. Аўстрыяк не пратэставаў, толькі неяк страціў нядаўнюю жвавасць, і на кароценькі момант у хлопцавым сумленні варухнуўся дакор. Але ён тут жа суровасцю прыдушыў яго, сігануўшы пад сасонкі, незнарок кінуў погляд угору, дзе высіліся шэрыя снегавыя вяршыні, і азірнуўся. Аўстрыяк завязваў рэчмяшок, пальцы яго чамусьці не маглі саўладаць з прошвай-маланкай. Тады Іван шпурнуў Джуліі хлеб, а сам зноў падскочыў да чалавека.

— Знімай!

Ён забыўся, як па-нямецку назваць скуранку. Аўстрыяк не зразумеў яго, і хлопец выразна тузануў яго за рукаў. Толькі аўстрыяк не спяшаўся аддаць адзежыну — на старэчым твары слізганула збянтэжанасць.

Іван крыкнуў:

— Шнэллер! — і тузануў настойлівей.

— Шнэллер! Шнэллер, руссо! — сцішана, але дужа настойліва гукала з сасонніку Джулія, і аўстрыяк з самотаю, якая раптам напоўніла ўсю яго расслабленую істоту, зняў з сябе скуранку.

Іван амаль вырваў яе з рук чалавека і ў апошні раз зірнуў яму ў вочы. Хлопец зразумеў — гэта была чорная няўдзячнасць, рабаўніцтва, гэтым ён у выпадку няўдачы ставіў пад шыбеніцу і яго, але інакш было нельга.

Ён пабег у сасоннік, дзе мільганула паласатая постаць Джуліі, і, ужо адбегшы, азірнуўся — аўстрыяк усё стаяў на ранейшым месцы, у падцяжках зверху шэрае світкі, і, апусціўшы рукі, глядзеў ім услед.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x